Библия › Станкевіча › Гавакука

Гавакука

Цяжар, каторы відзеў Гавакук прарока.

Пакуль, СПАДАРУ, буду я галасіць, і Ты ня будзеш слухаць, загукаю да Цябе праз ўсілства, і Ты не вывальняеш? Чаму даеш імне бачыць бяспраўе і на гароту глядзець? бо глабаньне а ўсілства перад імною; і ўзьнімаецца вада а сьпярэчка. Ад гэтага перастаець дзеяць Права, і суд не перамагае; бо нягодныя абступілі справядлівага, дык суд выходзе скрыўленым. «Гляньце на народы й прыгледзьцеся, і зумейцеся дзівуючыся; бо спраўлю справу за дзён вашых, што не паверыце, як раскажуць вам. Бо, гля, Я ўзьніму Хальдэяў, народ гаркі а борзды, што пройдзе па ўсёй шырыні зямлі, каб апанаваць селішчы не свае. Страшныя а жахлівыя яны; суд іхны а годнасьць іхная выйдзе ад іх самых. І быстрэйшыя за леопарды коні іхныя і айстрэйшыя за вячэрныя ваўкі; і шырака расьцягнуцца коньнікі іхныя, і коньнікі прыйдуць здалеку, палятуць, як арол, што барзьдзіць есьці. Усі дзеля ўсілства прыйдуць; кірунак відаў іхных — на ўсход; і зьбіраюць, як пясок, палоненікаў. І з каралёў яны сьмяюцца, і князі будуць насьмехам ім; з кажнага моцнага гораду будуць сьміяцца, бо насыпяць вал і возьмуць яго. Тады адменіцца дух ягоны, і загардзее, і ізгрэша думаючы, што Сіла ягоная ад бога ягонага». Ці ня Ты спрадвеку, СПАДАРУ, Божа мой? Сьвяты мой? мы не памрэм; СПАДАРУ, Ты прызначыў іх на суд; Моцны! Ты ўмацаваў іх дзеля паправы. Чыстыя вочы Твае, каб бачыць ліха, і глядзець на гароту ня можаш; чаму глядзіш Ты на тых, што дзеюць ізрадліва, маўчыш, як нягодныя глытаюць справядліўшых за іх, І чыніш людзёў, як рыбу ў мору, як паўзуны, што няма дзяржаўцы над імі? Выцягнуць усіх іх вудою, загартаюць іх у сець сваю і забіраюць іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешацца а веселяцца. За тое абракаюць сеці сваёй і кадзяць трыгубіцы сваёй, бо ад іх сытая дзель іхная і сытая ежа іхная. Ці дзеля таго спаражняюць сець сваю і кажнага часу забіваць народы не жалеюць?

На варце сваёй я стаяў, і станаўлюся на вежы, і буду назіраць, што Ён скажа імне, і што Ён адкажа на жалабу маю.

І адказаў імне СПАДАР, і сказаў: «Запішы відзень і зрабі выразьліва на дошчачках, каб чытар лёгка мог прачытаць; Бо відзень належа яшчэ да прызначанага часу, і будзе гукаць праз канец, і не зманіць; хоць яна адвалачэцца, жджы яе, бо яна канечне станецца, ня спозьніцца. Вось, гордая, ня шчырая душа ягоная ў ім, але справядлівы вераю сваёю будзе жыць. І вось, як ізрадлівае віно, горды муж ня стыкаецца дома, ён расшырае, як шэоль, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсі народы і загартае ўсі люды да сябе. Ці ня ўсі гэтыя складаюць прыпавесьць празь яго і ўпічную загадку празь яго, кажучы: "Бяда таму, хто памнажае не сваім, — пакуль? — і таму, хто цяжарыць сябе закладам". Ці не паўстануць зьнецікі тыя, што ўкусяць цябе, і ці не прачхнуцца тыя, што парушаць будуць цябе, і ты станеш здабыткам ім? За тое, што ты аглабаў шмат якія народы, аглабаюць цябе ўсі засталыя люды за кроў людзкую і ўсілства зямлі, месту і ўсім, хто жывець у ім.

Бяда таму, хто прыдбаець благія прыдбаньні дому свайму, каб зьвіць гняздо сабе на вышыні, каб магчы вывальніцца ад сілы ліха. Ты ўчыніў сорам дому свайму выразаньням шмат якіх людаў і ізграшыў супроці душы свае; Бо камень загалосе з муру, і балька зь дзерва адкажа яму:

Бяда таму, хто будуе места крывёю і мацуе места бяспраўям. Вось, ці не ад СПАДАРА войскаў ё, што людзі будуць гарапашнічаць дзеля цяпла, і люды будуць тамавацца дарма? Бо зямля напоўніцца знацьцём славы СПАДАРОВАЕ, як воды пакрываюць мора.

Бяда таму, хто даець піць прыяцелю свайму, налівае гнеў свой, каб упіўся, і каб ты глядзеў на голасьць ягоную. Ты напоўніўся сорамам замест славы; пі таксама ты, і адкрыецца сорам твой; павернецца да цябе чара правіцы СПАДАРОВАЕ і сорамнае на славу тваю; Бо ліхадзейства Лібану пакрые цябе, і спустошаньне жывёлы зломе цябе за кроў людзкую і за ліхадзейства зямлі, месту і ўсім, што жывуць у ім.

Што за карысьць із выразанага, каторага майстра выразаў, з выліванага й вучыцеля маны, чаго спадзяецца ад яго дзельнік работы свае, робячы немыя балваны?

Бяда таму, хто кажа дзерву: "Прачхніся" і "Ўстань" каменю немаму. Ці ён навуча? Вось, ён абложаны золатам а срэбрам, але ніякага духу няма ў ім. СПАДАР — у сьвятым палацу Сваім: Змоўкні перад Ім, уся зямля!»

Малітва Гавакука прарокі подле Шыґёноф. СПАДАРУ! я пачуў ведамку Тваю, зьлякаўся. СПАДАРУ! справу Сваю сярод год ажыві, сярод год абясьці; у гневе ўспомні спагаду. Бог ідзець ад Феману і Сьвяты — ад гары Паран. Сэля. Пакрыла нябёсы слава Ягоная, і хвалою Ягонаю напоўнілася зямля. І яснасьць была, як сьвятліня; ён маў касулі, з рукі Свае выходзячыя, і там схоў сілы Ягонае. Перад Ім ішла ліпучка, і жар ішоў перад нагамі Ягонымі! Стаў — і памераў зямлю; глянуў — і спалохаў народы; і рассыпаліся вечныя горы, нахінуліся вечныя ўзгоркі; дарогі Ягоныя вечныя. Я бачыў, што буданы Кушановы ў гару, дрыжэлі заслоны зямлі Мідзянскае.

Ці на рэкі гневаўся СПАДАР, ці на рэкі быў Твой палкі гнеў? абурэньне Тваё на мора, што Ты ехаў на конях Сваіх, цялежкі Твае былі спасеньням? Лук Твой быў чыста аголены, подле прысягі пакаленьням, нават подле слова. Сэля. Ты раськяпіў зямлю цур’ямі. Бачылі горы Цябе, яны дрыжэлі; паводка прайшла; глыбіні выдалі гук свой, высака паднялі рукі свае. Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае. У вабурэньню Ты ступаў па зямлі, у вабурэньню малаціў народы. Ты вышаў на спасеньне люду Свайго, на спасеньне памазанца Свайго. Ты раніў галаву з дому нягодніка, агаляючы под аж па шыю. Сэля.

Ты прабіў кіямі Ягонымі галаву вайводцаў ягоных; яны ўзьняліся, як віхор, каб разьвеяць мяне, пацяшэньням іхным было, каб пажэрці беднага патай. Ты ступаў пераз мора коньмі сваімі, пераз валы вялікіх водаў. Як я пачуў, задрыжэў нутр мой, на гук затрымцелі вусны мае, гніцьцё ўвыйшло ў косьці мае, і пад імною калацілася; а я меў быць супакойны ў дзень бяды, як ён настане на люд гэты, уварвецца на іх ізь вяткаю.

Хоць бы фіґа не расквіцела ані было плоду віна, выраб алівы спракудзіўся, і полі не ўрадзілі еміны, авечкі былі выбіты з авечніку, і няма буйнога статку ў хлявох; Я, адылі, буду цешыцца ў СПАДАРУ, буду весяліцца ў Богу спасеньня свайго. СПАДАР — Сіла мая, і Ён зробе ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх водзе мяне. Галоўнаму пяюну на струнных снадзях.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.