Апакаліпсіс 15 глава

Апакаліпсіс святога Яна
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Спеў перамогі

1 Я ўбачыў іншы знак на небе, вялікі і дзівосны: сем анёлаў, якія мелі сем апошніх бедстваў, таму што імі закончыцца гнеў Божы.
2 Я ўбачыў нібыта шкляное мора, змяшанае з агнём. А тыя, хто перамог звера, ягоны вобраз і лічбу імя ягонага, стаялі над шкляным морам, трымаючы гуслі Бога.
3 Яны спявалі песню Майсея, слугі Божага, і песню Баранка, кажучы:

«Вялікія і цудоўныя справы Твае,
Пане Божа ўсемагутны.
Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае,
Валадару народаў!

4

Хто ж не будзе баяцца, Пане,
і не праславіць імені Твайго?
Таму што Ты адзін Святы,
таму што ўсе народы прыйдуць
і паклоняцца перад Табою,
бо аб’явіліся Твае справядлівыя прысуды».

Бачанне сямі чаш Божага гневу і сямі бедстваў

5 Потым убачыў, як адчынілася святыня скініі Сведчання ў небе.
6 Са святыні выйшла сямёра анёлаў, якія мелі сем бедстваў. Яны былі апранутыя ў чысты бліскучы лён і падперазаныя вакол грудзей залатымі пасамі.
7 Адна з чатырох жывых істот дала сямі анёлам сем залатых чаш, напоўненых гневам Бога, які жыве на векі вякоў.
8 Ад славы Божай і ад моцы Яго святыня напоўнілася дымам, і ніхто не мог увайсці ў святыню, пакуль не здзейснілася сем бедстваў сямі анёлаў.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.