Адкрыццё 15 глава

Адкрыццё Іаана Багаслова
Пераклад Анатоля Клышкi → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Анатоля Клышкi

1 І я ўбачыў іншы знак на небе, вялікі і дзіўны: сем Анёлаў, якія мелі сем напасцяў, апошніх, бо імі канчаўся гнеў Божы.
2 І я ўбачыў як бы шкляное мора, змяшанае з агнём, і тых, хто перамог звера і яго вобраз, [і яго кляймо], і лік яго імя; яны стаялі на шкляным моры, трымаючы арфы Божыя.
3 І яны спяваюць песню Маісея, слугі Божага, і песню Агнеца, кажучы: Вялікія і дзіўныя ўчынкі Твае, Госпадзе Божа Усемагутны, справядлівыя і праўдзівыя Твае дарогі, Цару народаў33.
4 Хто не збаіцца [Цябе], Госпадзе, і не праславіць Твайго імя? Бо Ты адзіны святы, бо ўсе народы прыйдуць і ўпадуць ніцма перад Табою, бо адкрыліся Твае справядлівыя прысуды.
5 І пасля гэтага я ўбачыў: і быў адчынены храм скініі сведчання на небе,
6 і выйшлі з храма сем Анёлаў, якія мелі сем напасцяў, апранутыя ў чысты светлы лён і апаясаныя па грудзях залатымі паясамі.
7 І адна з чатырох жывых істотаў дала сямі Анёлам сем залатых чашаў, напоўненых гневам Бога, Які жыве векі вечныя.
8 І храм напоўніўся дымам ад славы Божай і ад Яго сілы, і ніхто не мог увайсці ў храм, пакуль не скончацца сем напасцяў сямі Анёлаў.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
3 33: Варыянт: святых.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.