1 Калі б паўстаў сярод цябе прарока альбо сьненьнік, і дасьць табе знак альбо чуда,
2 І станецца тый знак альбо чуда, праз каторае ён гукаў табе, кажучы: "Пойдзем за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце, і будзем служыць ім":
3 То ня слухай словаў прарокі таго альбо сьненьніка таго, бо спакушае вас СПАДАР, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы СПАДАРА, Бога свайго, з усяго сэрца свайго й з усяе душы свае.
4 За СПАДАРОМ, Богам сваім, хадзіце й яго бойцеся; і расказаньні ягоныя дзяржыце, і голасу ягонага слухайце; і Яму служыце, і да яго ліпніце.
5 А прарока тый альбо сьненьнік тый хай памрэць, бо ён намаўляў вас адступіцца ад СПАДАРА, Бога вашага, каб зьбіць цябе з дарогі, па каторай расказаў табе йсьці СПАДАР, Бог твой, Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае й выкупіў цябе з дому нявольнікаў; і гэтак аддаль ліха з пасярод сябе.
6 Калі будзе намаўляць цябе ўтайку брат твой, сын маці твае, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка ўлоньня твайго, альбо прыяцель твой, каторы табе, як душа твая, кажучы: "Пойдзем і будзем служыць багом іншым", каторых ня знаў ты а айцове твае,
7 З багоў тых людаў, якія навокал вас, блізкія да цябе альбо далёкія ад цябе, ад аднаго канца зямлі да другога канца зямлі;
8 То не згаджайся зь ім і ня слухай яго; і хай не шчаджае яго вока твае, не жалей яго й не хавай яго;
9 Але канечне забі яго; твая рука ўперад мае быць на ім, каб забіць яго, і рука ўсяго люду апошняя.
10 І ўкамянуй яго, і ён памрэць, бо ён прабаваў адцягнуць цябе ад СПАДАРА, Бога твайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў.
11 І ўвесь Ізраель пачуе, і будзе баяцца, і ня будуць болей рабіць такога ліха пасярод цябе.
12 Калі пачуеш празь якое зь местаў сваіх, ідзе СПАДАР, Бог твой, даець табе жыць, што кажуць:
13 "Вышлі людзі, сыны веляла, з пасярод цябе й адцягнулі жыхараў места іхнага, кажучы: ’Пойдзем і будзем служыць багом іншым’", каторых вы ня зналі,
14 То прасачы, даведайся а добра распытай; і вось, гэта праўда, верна гэта слова, сталася брыда гэта сярод цябе:
15 Супоўна пабі жыхараў таго места лязом мяча і акануй яго а ўсе, што ў ім, і статак лязом мяча.
16 А ўвесь здабытак яго зьбяры на сярэдзіну вуліцы ягонай, і спалі цяплом места а ўвесь здабытак яго супоўна СПАДАРУ, Богу свайму; і хай яно будзе вечна ўзгоркам, не адбудавана яно ізноў.
17 І хай нішто ня прыліпне да рукі твае з аканаванага, каб адвярнуў СПАДАР гіж гневу Свайго, і зрабіў табе міласэрдзе, і зьмілаваўся над табою, і размнажыў цябе, як прысягаў айцом тваім,
18 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы ўсі расказаньні Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб рабіць пасьцівае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго.