Псальмы 55 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Лингвистический. Роджерс

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Кіраўніку хору. Са струннай ігрой. Навука Давідава.
2 Божа! Нахілі Вуха да малітвы маёй і ня ўхіляйся ад маленьня майго!
3 Зваж на мяне і выслухай мяне! Я раздумваю ў маёй жалобе і стагну
4 ад крыку ворага, ад уціску бязбожніка, бо яны наводзяць на мяне бяззаконьне і злосна варагуюць супраць мяне.
5 Сэрца маё трапе́ча ўва мне, і напаў ня мяне жах сьмяротны.
6 Страх і дрыжаньне найшлі на мяне, і жах ахапляе мяне.
7 І я сказаў: «О, каб я меў крыльле, як галубка! я адляцеў бы і супакоіўся!
8 Так! я адляцеў бы далёка і застаўся б у пустэльні». Зэля.
9 Я сьпешна схаваўся б ад буйнага ветру і ад буры.
10 Зьнішчы (іх) мой Госпад! струшчы іхныя языкі! бо я бачу гвалт і згрызоты ў месту.
11 Дзень і ноч яны ходзяць вакол яго (места) па ягоных мура́х. Бяззаконьне і мардоўная праца ўнутры яго.
12 Гора ў сярэдзіне яго, гнёт і ашу́ка ня сканчаюцца на плошчы ягонай.
13 Бо ня вораг мяне зьняважае, гэта я перанёс бы; і ня нянавісьнік, які ўзвышаецца перада мной, ад яго я схаваўся б;
14 але (ты) чалавеча, як я, мой сябра і мне блíзкі,
15 зь якім мы разам звычайна мелі любасныя адносіны, у Дом Божы хадзілі сярод урачыстага натоўпу.
16 Хай сьмерць нападзе на іх! хай яны жывымі зыйдуць у край сьмерці, бо злачынства ў сялібах іхных, і ў нутры іхным.
17 Я, я клічу да Бога, і Ягова ратуе мяне.
18 Увечары, ураніцы і апоўдні я буду жалобна маліцца і стагнаць, і Ён чуе голас мой.
19 Ён у міры выкупляе душу́ маю ад нападку супраць мяне, бо іх многа супраць мяне.
20 Бог выслухае (мяне), а ім адплаціць, Ён Той, што сядзіць на Пасадзе з прадвечных часоў — Зэля — ім, у якіх няма перамены, ды якія ня баяцца Бога.
21 Ён падняў рукі свае супраць тых, што былі зь ім у міры; ён парушыў угоду сваю.
22 (Словы) вуснаў ягоных гладкія, як масла, а сэрца ягонае поўна вайны. Словы ягоныя мякчэйшыя за алей, але адначасна яны — ме́чы аголеныя.
23 Пакінь на Ягову клопат твой, і Ён цябе падтрымае, Ён ніколі ня дапусьціць, каб праведнік пахіснуўся.
24 І Ты, Божа, укінеш іх у яму пагíбелі. Людзі крывавых дзеяў ды ілжы ня пражывуць палавіны дзён іхных. Але я, я спадзяюся на Цябе.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.