Псальмы 63 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Лингвистический. Роджерс

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Псальм Давідавы. Калі ён быў у пустэльні юдэйскай.
2 Божа! Ты Бог мой. Я шукаю Цябе ад золку. Па Табе прагне душа мая. Па Табе ту́жыць цела маё ў зямлі пустой, высахлай і бязводнай.
3 У Сьвятыні я адкрыў Цябе, каб убачыць Сілу Тваю і Славу Тваю;
4 бо Міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё. Вусны мае будуць славіць Цябе.
5 Я буду багаслаўляць Цябе ў жыцьці маім, буду ўзьнімаць ру́кі мае ў Імя Тваё.
6 Як ад шпíку і ту́ку будзе сытая душа́ мая. Я буду славіць Цябе ўрачыста радаснымі вуснамі,
7 калі я ўспамінаю Цябе на маім ложку у начных чуваньнях, я размышляю пра Цябе;
8 бо Ты — дапамога мая, і пад покрывам Крылаў Тваіх я буду ўрачыста ра́давацца.
9 Мая душа ту́ліцца да Цябе. Твая Правіца падтрымлівае мяне.
10 А тыя, што шукаюць душу́ маю, каб яе зьнішчыць, зыйдуць у апраметныя мейсцы зямлі.
11 Яны будуць аддадзены на адплату ме́чу. Яны стануць пажывай лíсаў.
12 А кароль будзе радавацца ў Богу. Будзе ўслаўлены кожны, хто Ім прысягае, бо зачынены будуць вусны тых, хто гаворыць ілжу.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.