Псальмы 63 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Лингвистический. Роджерс

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Псальм Давіда, калі ён быў у пушчы Юдэйскай.
2 Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю ад самае раніцы!
3 Цябе душа мая прагне, па Табс тужыць цела ў пустой, сухой і бязводнай зямлі,
4 каб сілу і славу ўбачыць Тваю, што я бачыў у Сьвятыні Тваёй.
5 Бо ласка Твая — ляпей за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.
6 Гэтак буду я славіць Цябе за жыцьцё маё, у імя Тваё рукі мае узьнімаць.
7 Быццам шпікам і тукам сыцее душа мая, і радасным сьпевам Цябе славяць вусны мае,
8 калі я на ложку маім аб Табе ўспамінаю, калі ў час чуваньня начнога аб Табе разважаю.
9 Бо Ты мне быў успамогай, і ў цяню Твайго крыльля сьпяваю ад радасьці.
10 Душа мая к Табе прыляпілася, правіца Твая мне дае падтрыманьне.
11 Тыя-ж, што загубы душы маёй шукаюць, у глыбіні зямлі яны зыйдуць:
12 мячом яны будуць пабіты і будуць дабычай шакаляў.
13 А цар узрадуецца ў Богу; і кожны будзе хваліцца, што Ім прысягае; а вусны брахлівых будуць заткнёны.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.