Паўтор Закону 24 глава

Кніга Паўторанага Закону
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толкования Августина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна не знойдзе ласкі ў вачах яго дзеля нейкай брыдкасці, напіша ён ёй пасведчанне разводнае, падасць у рукі яе і выправіць яе з дому свайго;
2 і калі тая, выйшаўшы, стане жонкаю іншага,
3 а той таксама зненавідзіць яе, і дасць ёй пасведчанне аб разводзе, і адашле з дому свайго, або калі ён памрэ,
4 то першы яе муж не можа ўзяць яе за жонку, бо яна ўжо спаганена; гэта было б брыдотай перад Госпадам. Дык не ўчыняй граху зямлі тваёй, якую табе дае ва ўладанне Госпад, Бог твой.
5 Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, то хай не ідзе на вайну і хай не даручаецца яму абавязак грамадскі, але хай застанецца ён свабодны ў доме сваім, каб адзін год цешыцца з жонкаю сваёй.
6 Не бяры ў заклад жоран або верхні камень млыновы, бо бралася б гэтым само жыццё ў заклад.
7 Калі будзе схоплены чалавек, які выкраў аднаго з братоў сваіх, сыноў Ізраэля, і, прадаўшы яго, браў плату, хай ён будзе забіты. Так вынішчыш зло пасярод сябе.
8 Калі напаткаеш пляму праказы, захоўвай пільна тое, чаму вучаць вас святары з роду левітаў; што я загадаў ім, тое спаўняйце старанна.
9 Памятай, што зрабіў Госпад, Бог твой, Мірыям у дарозе, калі выйшлі вы з Егіпта.
10 Калі блізкаму свайму дасі якую рэч у пазыку, не ўваходзь у дом яго, каб узяць што ў заклад,
11 але пастой на двары, і ён прынясе табе заклад, які будзе мець.
12 Калі б гэта быў чалавек бедны, хай не начуе ў цябе заклад,
13 але зараз жа аддай яму да захаду сонца, каб спаў ён у адзенні сваім і дабраслаўляў цябе і каб меў ты справядлівасць перад абліччам Госпада, Бога твайго.
14 Не адмаўляй у плаце незаможнаму і ўбогаму з братоў сваіх ці прышэльцаў, якія жывуць з табой у зямлі тваёй і ў брамах тваіх,
15 але ў той самы дзень аддай яму плату за працу яго перад захадам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыццё яго, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх.
16 Хай не будуць забіваныя бацькі за сыноў і сыны за бацькоў, але хай кожны памірае за свой грэх.
17 Не судзі крывадушна чужынца і сірату, і ад удавы не бяры адзення ў заклад.
18 Памятай, што ты быў нявольнікам у Егіпце і выбавіў цябе адтуль Госпад, Бог твой; дзеля таго і я табе загадваю, каб ты рабіў гэта.
19 Калі будзеш жаць жніво на полі сваім і, забыўшыся, пакінеш сноп на полі, не вяртайся забраць яго, але дазволь забраць яго чужынцу, сіраце ды ўдаве, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.
20 Калі будзеш збіраць аліўкі і застанецца некалькі на дрэве, не вяртайся забраць іх, але пакінь іх для чужынца, сіраты ды ўдавы.
21 Калі будзеш збіраць вінаград, не збірай гронак, якія засталіся, але хай будуць яны на спажытак для чужынца, сіраты і ўдавы.
22 Памятай, што і ты быў нявольнікам у Егіпце, таму я загадваю, каб ты рабіў гэта.

Толкования Августина

Стих 1

Господь предложил то, чего требовал Закон, когда повелел отпускающему жену свою давать ей разводное письмо (См. 31 Сказано также, что если кто разведется с женою своею, пусть даст ей разводную. Мф 5:31). Ведь Он не сказал: Кто захочет отпустить жену свою тому, у кого был выбор не отпускать; но при всех обстоятельствах тот, кто ввел это, не хотел, чтобы муж отпускал жену, но чтобы человек, собирающийся развестись, отказался от этого из-за написания письма и подумал, как плохо разводиться с женой.

Против Фавста-манихея 19.26. CSEL 25:527.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.