Псальмаў 7 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии Давида Стерна

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Жальба Давіда, якую выспеваў перад Богам дзеля Куша Бэньямінава.
2 Госпадзе, Божа мой, на Цябе спадзяюся; уратуй мяне ад усіх тых, што чыняць мне пераследы, і вызвалі мяне,
3 каб не схапіў хто, як леў, душы маёй, разрываючы яе, пакуль няма Таго, Хто ўратаваў бы.
4 Госпадзе Божа мой, калі ўчыніў я нешта, калі ёсць няпраўда ў руках маіх,
5 калі вярнуў я [благое] тым, што мне аддавалі назад благое, калі ўшанаваў непрыяцеля свайго марнага, дараваўшы яму,
6 няхай вораг чыніць пераслед душы маёй, і схопіць, і растопча па зямлі жыццё маё і славу маю перакіне ў попел.
7 Паўстань, Госпадзе, у гневе Тваім і ўзнясіся супраць лютасці непрыяцеляў маіх, і паўстань, Божа мой, на судзе, які Ты запавядаў.
8 І хай сход народаў акружыць Цябе, і над ёю вярніся ізноў на вышыню:
9 Госпад судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле справядлівасці маёй і паводле незласлівасці маёй, якая ёсць ўва мне.
10 Хай спыніцца зласлівасць грэшнікаў, а справядлівага ўмацуй, справядлівы Божа, што пранікаеш у сэрцы і ўлонні.
11 Успамога мая — у Бога, Які ратуе шчырых сэрцам.
12 Бог — Суддзя справядлівы і магутны, гневаецца штодня,
13 Ці не агаліў Ён ізноў меч Свой, ці не нацягнуў лук Свой і не падрыхтаваў яго?
14 І падрыхтаваў Ён Сабе смяротную зброю, стрэлы Свае зрабіў агнявымі.
15 Вось [чалавек]: затаіў у сабе несправядлівасць — даў пачатак жалю — спарадзіў няпраўду;
16 пачаў капаць катлаван і выкапаў яго, і ўваліўся ў яму, якую зрабіў.
17 Абернецца жаль яго на галаву яго, а зласлівасць яго спадзе на патыліцу яго.
18 Спавядаюся Госпаду паводле справядлівасці Яго і буду спяваць псальмы імю Госпада Найвышэйшага.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.