И сказал Вооз родственнику: Ноеминь, возвратившаяся с полей Моавитских, продаёт часть поля, принадлежащую брату нашему Елимелеху;
І сказаў [Боаз] да таго сваяка-абаронцы: «Частку поля, якая [належыць] брату нашаму Элімэлеху, прадае Наомі, што вярнулася з палёў Мааву.
І сказаў Ваоз родзічу: Наэмінь, якая вярнулася з палёў Маавіцкіх, прадае частку поля, што належыць брату нашаму Элімэлэху;
Калі яны селі, сказаў ён сваяку: «Частку поля брата нашага Элімэлеха прадае Наомі, якая вярнулася з зямлі Маабскай.
І сказаў сваяку: «Часьць поля брата нашага Елімелеха прадаець Наомі, што зьвярнулася з палёў Моаўскіх.
І сказаў Бооз да сваяка: Наэма, якая вярнулася з краіны Моабіцкае, прадае частку поля, якая належыць да брата нашага Элімэлеха.