Библия › Станкевіча › 1 Гаспадарстваў

1 Гаспадарстваў

І кароль Давід застараўся, уйшоў у гады, дык пакрывалі яго адзецьцямі, але ня мог ён угрэцца. І сказалі яму слугі ягоныя: «Хай пашукаюць спадару нашаму, каралю, дзеўку дзявушчую, каб яна стала да караля, і будзе яму пелегавачкаю, і каб ляжала на ўлоньню тваім, — і будзе цёпла спадару нашаму, каралю». І шукалі харошае дзеўкі ў вусіх граніцах Ізраельскіх, і знайшлі Авішаґу Шунамлянку, і прывялі яе да караля. Дзеўка была надта харошал, і была пелегавачкаю каралю, і паслугавала яму; але кароль не пазнаў яе.

Адоня, сын Гаґіфін, вяльмуваўся, кажучы: «Я буду караляваць». І прыдбаў сабе цялежкі а коньнікаў а пяцьдзясят чалавекаў бегаць перад ім. Ацец жа ніколі ня смуціў яго, кажучы: «Чаму ты гэтак зрабіў?» І ён быў таксама вельмі пазорны, і радзіўся яму просьле Аўсалома. І змаўляўся ён ізь Ёавам Царуёнкам а з Авафаром сьвятаром, і яны памагалі Адоні. Але сьвятар Садок а Веная Егоядзёнак а прарока Нафан а Шымэй а Рэі а дужыя Давідавы ня былі з Адоням. І зарэзаў Адоня драбнога, і буйнога статку, і кормнага статку ля каменя Зогелеф, каторы ля жарала Роґель, і пазваў усіх братоў сваіх, сыноў каралёвых, і ўсіх Юдэян, слугаў каралёвых. Прароку ж Нафана а Венаю а тых дужых а Салямона, брата свайго, не пазваў. Тады Нафан сказаў Бат-Шэве, маці Салямонавай, кажучы: «Ці чула ты, што Адоня, сын Гаґіфін, каралюе, а Давід, наш спадар, ня ведае? Дык цяпер хадзі, параджу табе раду, і ўратуеш душу сваю й душу сына свайго Салямона. Ідзі і ўвыйдзі да караля Давіда, і скажы яму: "Ці не прысягаў ты, спадару мой, каролю, служэбцы сваёй, кажучы: ’Сын твой Салямон будзе каралём просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім’? Дык чаму ж каралюе Адоня?" І вось, як ты яшчэ будзеш гутарыць там із каралём, увыйду й я за табою й дапоўню словы твае».

Бат-Шэва прышла да караля да пакою; кароль быў вельма стары, і Авішаґа Шунамлянка паслугавала каралю; І нахінулася Бат-Шэва, і пакланілася каралю; і сказаў кароль: «Чаго табе?» Яна сказала яму: «Спадару мой! ты прысягаў служэбцы сваёй СПАДАРОМ, Богам сваім, што: "Сын твой Салямон будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім". А цяпер, вось, Адоня закараляваў, і ты, спадар мой, кароль, ня ведаеш. І зарэзаў ён множасьць валоў а кормных а драбнога статку, і пазваў усіх сыноў каралеўскіх а сьвятара Авафара а вайводцу Ёава; Салямона ж, слугу твайго, не пазваў. Але ты, спадару мой, — кароль, і вочы ўсіх Ізраялян на табе, каб ты наказаў ім, хто сядзе на пасадзе спадара майго караля просьле яго. І будзе, як спадар мой, кароль, супачыне з айцамі сваімі, мяне а майго сына Салямона будуць мець за грэшнікаў». І вось, яшчэ яна гутара з каралём, Нафан прарока прышоў. І азнаймілі каралю, кажучы: «Во Нафан прарока». І уйшоў ён да караля, і пакланіўся каралю відам да зямлі. І сказаў Нафан: «Спадару мой каролю! ты сказаў: "Адоня будзе караляваць просьле мяне і ён сядзе на пасадзе маім"? Бо ён цяпер зышоў, і зарэзаў множасьць валоў, кормных а драбнога статку, і пазваў усіх сыноў каралеўскіх а вайводцаў а сьвятара Авафара, і вось, яны ядуць і п’юць у яго, і кажуць: "Хай жывець кароль Адоня!" А мяне, мяне, слугу твайго, а сьвятара Садока а Венаю Ёгоядзёнка а твайго слугу Салямона не пазваў. Ці не ад спадара майго, караля, сталася гэта, і ты не наказаў слузе свайму, хто сядзе на пасадзе спадара майго, караля, просьле яго?» І адказаў кароль Давід, і сказаў: «Гукніце імне Бат-Шэву». І ўвыйшла яна да караля, і стала перад каралём. І прысяг кароль, і сказаў: «Жыў СПАДАР, каторы вывальняў душу маю з усялякае немарасьці! Бо як я прысягнуў табе СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, кажучы, што Салямон, сын твой, будзе караляваць просьле мяне, і ён сядзе на пасадзе маім замест мяне, так я й зраблю гэта сядні». І нахінулася Бат-Шэва відам да зямлі, і пакланілася каралю, і сказала: «Хай жывець спадар мой, кароль Давід, на векі!»

І сказаў кароль Давід: «Пагукайце да мяне сьвятара Садока а прароку Нафана а Венаю Ёгоядзёнка». І ўвыйшлі яны да караля. І сказаў ім кароль: «Вазьміце із сабою слугаў спадара свайго, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і зьвязіце яго да Ґігону. І хай памажа яго там Садок сьвятар а Нафан прарока за караля над Ізраелям, і затрубіце ў трубу, і гукніце: "Хай жывець кароль Салямон!" І вы ўзыйдзіце за ім, і ён прыйдзе, і сядзе на пасадзе маім; ён будзе караляваць замест мяне; яму я расказаў быць правадыром над Ізраелям а Юдаю». І адказаў Веная Ёгоядзёнак каралю, і сказаў: «Амін! — хай скажа так СПАДАР, Бог спадара майго караля! Як быў СПАДАР Бог із спадаром маім каралём, так хай будзе Ён із Салямонам, і хай узьвяліча пасад ягоны болей за пасад спадара майго, караля Давіда!» І пайшлі Садок сьвятар а Нафан прарока а Веная Ёгоядзёнак а Херэфеі а Пелефеі, і пасадзілі Салямона на мула караля Давіда, і павялі яго да Ґігону. І ўзяў Садок сьвятар рог алейны з будану, і памазаў Салямона. І затрубілі ў трубу, і ўвесь люд гукнуў: «Хай жывець кароль Салямон!» І ўзышоў увесь люд за ім, і дудзеў люд у дудкі, і радаваліся радасьцяй вялікай, ажно зямля ськяпалася ад гуку іхнага. І пачуў Адоня а ўсі пазваныя, што зь ім, а яны канчалі есьці; а Ёаў пачуў гук трубы і сказаў: «Што гэта за гоман месцкі равучы?» Яшчэ ён гукаў, як прышоў Ёнафан Авафаронак, сын сьвятароў. І сказаў Адоня: «Уйдзі; ты — чалавек дабрародны і нясеш добрую навіну». І адказаў Ёнафан, і сказаў Адоні: «Але, спадар наш, кароль Давід, устанавіў Салямона за караля. І паслаў кароль ізь ім Садока сьвятара а Нафана прароку а Венаю Ёгоядзёнка а Херэфеяў а Пелефеяў, і яны пасадзілі яго на мула каралеўскага. І памазаў яго Садок сьвятар а Нафан прарока за караля ў Ґігоне, і ўзышлі стуль з радасьцяй, і загудзела места. Вось прычына гуку, каторы вы чулі. І таксама ўжо сеў Салямон на каралеўскім пасадзе. І таксама прышлі служцы каралёвы дабраславідь спадара нашага, караля Давіда, кажучы: "Хай учыне Бог лепшым імя Салямона за твае імя, і хай узьвяліча пасад ягоны болей за твой пасад". І пакланіўся кароль на ложку сваім. І таксама гэтак сказаў кароль: "Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, Каторы сядні даў седзячага на пасадзе маім, і вочы мае бачаць яго"». Задрыжэлі і ўсталі ўсі пазваныя, што былі ўв Адоні, і пайшлі кажны сваёю дарогаю. Адоня, баючыся Салямона, устаў а пайшоў а ўхапіўся за рогі аброчніка. І наказалі Салямону, кажучы: «Вось, Адоня баіцца караля Салямона, і вось, ён ухапіўся за рогі аброчніка, кажучы: "Хай прысягне імне сядні кароль Салямон, што ён ня зробе сьмерці слузе свайму мячом"». І сказаў Салямон: «Калі ён будзе чалавекам дабрародным, то ня зваліцца ні адзін із валасоў ягоных на зямлю; калі ж знойдзецца ў ім ліха, то памрэць». І паслаў Салямон, і зьвялі яго ад аброчніка. І ён прышоў, і пакланіўся каралю Салямону. І сказаў яму Салямон: «Ідзі да дому свайго».

І дабліжыліся дні Давідавы да сьмерці, і расказаў ён Салямону, сыну свайму, кажучы: «Я адыходжу ў дарогу ўсяе зямлі, ты ж будзь моцны і будзь мужны. І дзяржы заданьні СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й дзяржаць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя а сьветчаньні Ягоныя, як напісана ў праве Масеявым, каб табе разумна дзеяць, што маеш дзеяць, і ўсюдых, куды не абернешся; Каб СПАДАР споўніў слова Свае, каторае Ён казаў празь мяне, кажучы: "Калі сынове твае будуць глядзець дарогаў сваіх, каб хадзіць перад Імною ў праўдзе з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, то не адатнецца муж ад цябе, — казаў Ён, — на пасадзе Ізраелявым".

Яшчэ: ты ведаеш, што ўчыніў імне Ёаў Цэруёнак, як зрабіў ён із двума вайводцамі войска Ізраельскага, з Аўніром Ніранком а Амасаю Еферонкам, як ён забіў іх, і разьліў кроў ваенную ў міру, і абліў крывёй ваеннай пояс на сьцёгнах сваіх і вобуй на нагах сваіх. І зробіш подле мудрасьці свае, і ня спусьціш сівізны ягонае супакойна ў магілу.

А сыном Варзылая Ґілеадзяніна зрабі ласку, і хай яны будуць памеж тых, што ядуць за сталом тваім, бо гэтак яны дабліжыліся да мяне, як я ўцёк ад Аўсалома, брата твайго.

І вось із табою Шымей Ґеранок, Венямінянін із Багурыму; ён клёў мяне цяжкою кляцьбою ў дзень, як я йшоў да Маганаіму; але ён вышаў наўпярэймы імне ля Ёрдану, і я прысяг яму СПАДАРОМ, кажучы: "Я не зраблю табе сьмерці мячом". А цяпер ты ж не апраў яго, бо ты чалавек мудры й ведаеш, што табе ўчыніць ізь ім, каб спусьціць сівізну яго ў крыві ў магілу».

І супачыў Давід із айцамі сваімі, і пахаваны быў у месьце Давідавым.

І дзён, каторыя Давід гаспадарстваваў у Ізраелю, было сорак год: у Гэўроне гаспадарстваваў ён сем год, а ў Ерузаліме гаспадарстваваў трыццаць тры гады. І сеў Салямон на пасадзе Давіда, айца свайго, і гаспадарстваваньне ягонае было вельмі трывалкое.

І прышоў Адоня, сын Гаґіфін, да Бат-Шэвы, маці Салямонавае. І сказала: «Ці супакойны прыход твой?» І ён сказаў: «Супакойны». І сказаў ён: «У мяне ё слова да цябе». Яна сказала: «Кажы». І сказаў ён: «Ты ведаеш, што гаспадарства належыла імне, і ўвесь Ізраель абярнуў на мяне віды свае, каб я караляваў; але гаспадарства адвярнулася і дасталося брату майму, бо ад СПАДАРА гэта было яму. І цяпер я просьбу адну маю да цябе, не адмоў імне». Яна сказала яму: «Кажы». І сказаў ён: «Гукай, калі ласка, каралю Салямону, бо ён не адмове табе, каб ён даў імне Авішаґу Шунамлянку за жонку». І сказала Бат-Шэва: «Добра, я пагукаю празь цябе каралю».

І ўвыйшла Бат-Шэва да караля Салямона гукаць яму праз Адоню. І ўстаў кароль наўпярэймы ёй, і пакланіўся ёй, і сеў на пасадзе сваім. Пастанавілі пасад і маці каралёвай, і яна села па правай руццэ яго. І сказала: «Я маю да цябе адну невялічкую просьбу, не адмоў імне». І сказаў ёй кароль: «Прасі, маці мая, я не адмоўлю табе». І сказала яна: «Хай будзе дана Авішаґа Шунамлянка Адоні, брату твайму, за жонку». І адказаў кароль Салямон, і сказаў маці: «А нашто ты просіш Авішаґу Шунамлянку Адоні? Прасі яму й гаспадарства; бо ён брат старшы за мяне, і ў яго сьвятар Авафар а Ёаў Цэруёнак». І прысягнуў кароль Салямон СПАДАРОМ, кажучы: «Гэтак хай зробе з імною Бог і гэтак хай дадасьць, што на сваю душу сказаў Адоня гэткае слова. І цяпер, — жыў СПАДАР, што ўмацаваў і пасадзіў мяне на пасад Давіда, айца майго, і што ўладзіў імне дом, як казаў Ён, — што сядні Адоня памрэць». І паслаў кароль Салямон Венаём Ёгоядзёнкам, і тый напаў на яго, і зрабіў сьмерць.

А сьвятару Авафару кароль сказаў: «Ідзі да Анафофу на свае поле; ты чалавек сьмерці, але цяпер я не зраблю табе сьмерці, бо ты насіў скрыню Спадара БОГА перад Давідам, айцом маім, і цярпеў усе, што цярпеў айцец мой». І прагнаў Салямон Авафара ад службы сьвятарскае СПАДАРУ, каб споўнілася слова СПАДАРОВА, каторае сказаў Ён праз дом Іля ў Шыле.

І галасы дайшлі да Ёава, — бо Ёаў сьхінаўся на бок Адоні, а на бок Салямона ня сьхінаўся, — і ўцёк Ёаў да будану СПАДАРОВАГА, і ўхапіўся за рогі аброчніка. І наказалі каралю Салямону, што Ёаў уцёк да будану СПАДАРОВАГА, і вось, ён ля аброчніка. І паслаў Салямон Венаю Ёгоядзёнка, кажучы: «Пайдзі, нападзі на яго». І прышоў Веная да будану СПАДАРОВАГА, і сказаў яму: «Гэтак сказаў кароль: "Выходзь"». І ён сказаў: «Не, бо тут памру». І паслаў Веная сказаць каралю, кажучы: «Гэтак сказаў Ёаў і гэтак ён адказаў імне». Кароль сказаў яму: «Зрабі, як ён сказаў, і нападзі на яго, і пахавай яго, і здыймі нявінную кроў, разьлітую Ёавам, зь мяне а з дому айца майго. Хай аберне СПАДАР кроў ягоную на галаву ягоную за тое, што ён забіў двух мужоў справядлівых і лепшых за яго: і забіў мячом, бязь ведзі айца майго Давіда, Аўніра Ніранка, вайводцу Ізраельскага, і Амасу Еферонка, вайводцу Юдэйскага. Хай абернецца кроў іхная на галаву Ёававу й на галаву насеньня ягонага на векі, Давіду ж а насеньню ягонаму а дому а пасаду ягонаму хай будзе супакой на векі ад СПАДАРА!» І ўзышоў Веная Ёгоядзёнак, і напаў на Ёава, і забіў яго, і ён быў пахаваны ў доме сваім на пустыні.

І пастанавіў кароль Салямон Венаю Ёгоядзёнка замест яго над войскам, а Садока сьвятара пастанавіў кароль замест Авафара.

І паслаў кароль, і гукнуў Шымея, і сказаў яму: «Пастанаві сабе дом у Ерузаліме, і жыві тут, і ня выходзь адгэтуль ні туды, ні сюды. І ведай добра, што напэўна памрэш таго дня, каторага ты выйдзеш і пярэйдзеш цурэй Кідрон, кроў твая будзе на галаве тваёй». І сказаў Шымей каралю: «Добра кажаш; як казаў спадар мой кароль, так зробе слуга твой». І жыў Шымей у Ерузаліме шмат дзён.

І прыгадзілася ў канцу трох год, што ўцяклі два слугі ў Шымея да Ахіша Маашонка, караля Ґафскага. І наказалі Шымяю, кажучы: «Вось, слугі твае ў Ґафе». І ўстаў Шымей, і асядлаў асла свайго, і паехаў да Ґафу да Ахіша, шукаць слугаў сваіх. І пайшоў Шымей, і прывёў слугаў сваіх із Ґафу. І наказалі Салямону, што Шымей хадзіў зь Ерузаліму да Ґафу й зьвярнуўся. І паслаў кароль і гукнуў Шымяя, і сказаў яму: «Ці не прысягаў я табе СПАДАРОМ і ці ня сьветчыў табе, кажучы: "Ведай добра, што памрэш у дзень, калі выйдзеш і пойдзеш туды-сюды"? і ты сказаў імне: "Добрае слова, што я пачуў". І чаму-ж ты не зьдзяржаў прысягі СПАДАРОВАЕ і расказаньня, што я расказаў табе?» І сказаў кароль Шымею: «Ты ведаеш усе ліха, якое ведае твае сэрца, што ты зрабіў айцу майму Давіду; і абярнуў СПАДАР злосьць тваю на галаву тваю! А кароль Салямон хай будзе дабраславёны, і пасад Давідаў хай будзе непахісны перад СПАДАРОМ на векі!» І расказаў кароль Венаі Ёгоядзёнку, і ён пайшоў, і напаў на яго, і ён памер. І гаспадарства ўмацавалася ў руках Салямона.

Салямон пасваячыўся з Фараонам, каралём Ягіпецкім, і ўзяў за сябе дачку Фараонаву, і ўвёў яе ў места Давідава, пакуль ня скончыў дому свайго, і дому СПАДАРОВАГА, і сьцяны навокал Ерузаліму. Адно люд яшчэ абракаў на вышынях, бо ня быў пасталоўлены дом імені СПАДАРА дагэнуль.

І ўлюбіў Салямон СПАДАРА, каб хадзіць у вуставах Давіда, айца свайго; адно ён абракаў а кадзіў на вышынях. І пайшоў кароль да Ґівеону, каб абрачы там, бо там быў галоўны аброчнік. Тысяча ўсепаленьняў аброк Салямон на гэтым аброчніку.

У Ґівеоне зьявіўся СПАДАР Салямону ў сьне ночы, і сказаў Бог: «Прасі, што даць табе». І сказаў Салямон: «Ты зрабіў слузе Свайму Давіду, айцу майму, вялікую ласку, як ён хадзіў перад табою ў праўдзе а справядлівасьці а із шчырым сэрцам перад Табою; Ты захаваў яму гэтую вялікую ласку і даў яму сына, што сядзіць на пасадзе ягоным, як цяпер. І цяпер, СПАДАРУ, Божа мой, Ты пастанавіў слугу Свайго за караля замест Давіда, айца майго; але я малы маладзён, ня ведаю выхаду свайго і ўходу. І слуга Твой — сярод люду Твайго, каторы Ты абраў, люду гэтулькі чысьленага, што ня можа быць вылічаны ані палічаны з прычыны множасьці яго. Падаруй жа слугу Свайго сэрцам цямлівым, каб радзіць люд Твой і ўмець адрозьневаць, што добрае й што благое; бо хто можа радзіць гэты чысьлены люд Твой?» І люба было гэтае слова ў ваччу СПАДАРОВЫМ, што Салямон прасіў гэтага. І сказаў Бог яму: «За тое, што ты прасіў гэтага, і не прасіў сабе шмат дзён, не прасіў сабе багацьця, не прасіў сабе душаў варагоў сваіх, але прасіў сабе ўменьня слухаць судовыя справы, Вось, Я зрабіў подле слова твайго. Вось, Я даў табе сэрца мудрае а цямлівае, так што падобнага да цябе ня было перад табою, і просьле цябе не паўстане падобны да цябе. І таксама тое, чаго ты не прасіў, Я даў табе, і багацьце і славу, так што ня было падобнага да цябе меж каралёў усі дні твае. І калі будзеш хадзіць дарогаю Маёю, заховуючы ўставы Мае а расказаньні Мае, як хадзіў айцец Твой Давід, Я працягну й дні твае».

І прачхнуўся Салямон, і вось, — сон. І прышоў ён да Ерузаліму, і стаў перад скрыняю змовы СПАДАРОВАЕ, і аброк усепаленьне, і зрабіў супакойныя, і зрабіў чэсьць усім слугам сваім.

Тады прышлі дзьве жанкі бязулі да караля і сталі перад ім. І сказала адна жонка: «О спадару мой! я й гэтая жонка жывем у вадным доме; і я зь ёю нарадзілі ў гэтым доме. На пазаўтра просьле тога, як я нарадзіла, нарадзіла й гэтая жонка; і былі мы разам, і ў доме нікога староньняга з намі ня было, адно мы дзьве былі ў доме. І памер сын гэтае жонкі ночы, бо яна яго прыспала. І ўстала яна ночы, і ўзяла сына майго ад мяне, а служэбка твая спала, і палажыла яго на ўлоньне свае, а свайго мертвага сына палажыла на мае ўлоньне. Нараніцы я ўстала, каб пасаіць сына свайго, і вось, ён — мертвы; і прыгледзелася да яго нараніцы, і вось, — ня быў сын мой, каторага я нарадзіла». І сказала другая жонка: «Не, бо мой сын жывы, а твой сын мертвы». А тая казала ёй: «Не, бо твой сын тый мертвы, а мой сын тый жывы». І гаманілі яны так перад каралём. І сказаў кароль: «Гэта кажа: "Гэта мой жывы, а твой сын мертвы"; а гэна кажа: "Не, бо твой сын тый мертвы, а мой сын тый жывы"». І сказаў кароль: «Падайце імне меч». І прынесьлі меч каралю. І сказаў кароль: «Разатніце жывое дзецянё папалам і аддайце палавіцу аднэй, і палавіцу другой». І сказала каралю тая жонка, каторае сын быў жывы, бо ўзрушыўся нутр яе над сынам сваім, і сказала: «О, спадару мой, адцайце ёй гэтае дзецянё жывое, а не забівайце яго». А другая казала: «Хай ня будзе ні імне, ні табе, тніце». І адказаў кароль, і сказаў: «Аддайце ёй жывое дзецянё, і не забівайце яго: яна — яго маці». І пачуў увесь Ізраель праз суд, як рассудзіў кароль; і баяліся караля, бо бачылі, што мудрасьць Божая ў ім судзіць суды.

І быў кароль Салямон каралём над усім Ізраелям, І гэта князі, каторыя былі ў яго: Азара, сын Садока сьвятара; Елігорэф а Агія Шышанкі — пісары; Ясапат Агілудзёнак — летапісьменьнік; Веная Ёгоядзёнак — над войскам; Садок а Авафар — сьвятары. Азара Нафанёнак — над ураднікамі, і Завуд Нафанёнак сьвятар, прыяцель каралеўскі. Агішар — над дамоваю, і Адонірам Аўдзянок — над падачкамі.

І меў Салямон двананцацёх ураднікаў над усім Ізраелям, каторыя жывілі караля й дамову ягоную; месяц у годзе належыў кажнаму жывіць. І гэта ймёны іхныя: Гуранок — на гары Яхрэмавай; Дэкеронак — у Макацу а ў Шаалбіме, у Веф-Шэмешу а ў Елоне а ў Веф-Ганане; Гэсэдзёнак — ув Арубофе, да яго ж належыў Сохог а ўся зямля Гэфер; Авінадавёнак — у вусім Нафаф-Дору, Тафаф Салямонішка была ягонаю жонкаю; Ваана Агілудзёнак — у Таанасе а Меґідзе а ў вусім Веф-Шэане, каторы ля Царэтана ніжэй Езрэеля, ад Веф-Шэану аж да Абел-Меголы, і нават за Ёкмеам; Ґеверонак — у Рамофе Ґілеадзкім; у яго местачкі Яіровы, сына Манасавага, каторыя ў Ґілеадзе; у яго таксама аколіца Арґоў, каторая ў Вашане, шасьцьдзясят вялікіх местаў ізь сьценамі й мядзянымі заваламі; Агінадаў Ідзянок — у Маганаіме; Агімаас — у зямлі Нефалімовай, таксама ён узяў сабе за жонку Васэмафу Салямонішку; Ваана Гушаёнак — у зямлі Ашэравай а ў Беалофе; Ясапат Паруажонак — у Іссасхару; Шымей Елянок — у Веняміна; Ґевер Уранок — у зямлі Ґілеадзкай, у зямлі Сыгона, караля Аморэйскага, і Оґа, караля Вашанскага; і ён адзіны ўраднік, каторы ў гэтай зямлі.

Юда а Ізраель, шмат іх, як пясок ля мора чысьленыя, елі, пілі а весяліліся.

І Салямон дзяржаў усі гаспадарствы ад тае Ракі аж да зямлі Пілісцкае і аж да граніцаў Ягіпту. Яны прыносілі дары й служылі Салямону ўсі дні жыцьця ягонага.

Еміну Салямонаву на кажны дзень складалі: трыццаць карцоў мукі пшоннае і шасьцьдзясят карцоў мукі, Дзесяць буйнога статку кормнага, і дваццаць буйнога статку з пасты, і сто драбнога статку, апрача аленяў а сэрнаў а дарагое дзічыны а кормных птушак; Бо ён панаваў над усім гэтым бокам Ракі, ад Тыпсагу да Ґазы, над усімі каралямі на гэтым баку ракі, і быў у яго мір з усіх бакоў навокал. І жылі Юда а Ізраель бясьпечна, кажны пад сваім вінным а пад сваім фіґавым дзервам, ад Дану аж да Веер-Шэвы, усі дні Салямонавы.

І меў Салямон сорак тысячаў стайняў коні цялежкавых і двананцаць тысячаў коньнікаў. І ўраднікі дастаўлялі еміну каралю Салямону а ўсім, што прыходзілі да столу караля Салямона, кажны ў сваім месяцу; яны не дапушчалі нястачы. І ячмень а салому коням а мулам яны дастаўлялі на месца, ідзе былі, кажны подле павіннасьці свае.

І даў Бог Салямону мудрасьць, і вельмі шмат розуму, і шырыню сэрца, як пясок, што на беразе мора. І мудрасьць Салямонава пераходзіла мудрасьць усіх сыноў Усходу і ўсю мудрасьць Ягіпцян. Ён быў мудрэйшы за ўсіх людзёў, за Ефана Езражаніна, Гэмана а Калкола а Дарду Магалёнкаў, і імя ягонае было ў вусіх народаў наўкола. І злажыў ён тры тысячы прыказяў, і песьняў ягоных было тысяча а пяць. І гукаў ён празь дзервы, ад кедры, каторы ў Лібане, аж да гізопу, што расьцець ізь сьцяны; гукаў таксама празь зьвяры а птушкі а паўзуны а рыбу. І прыходзілі з усіх людаў паслухаць мудрасьці Салямонавае, ад усіх каралёў земных, каторыя чулі праз мудрасьць ягоную.

І паслаў Гірам, кароль Тырскі, служцоў сваіх да Салямона, як пачуў, што яго памазалі за караля на месца айца ягонага; бо Гірам быў абранец Давідаў усе жыцьцё.

І паслаў таксама й Салямон да Гірама сказаць: «Ты знаеш айца майго Давіда, што ён ня мог пастанавіць дому імені СПАДАРА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што акружалі яго, пакуль СПАДАР не паддаў іх яму пад ступы ног ягоных. І цяпер СПАДАР, Бог мой, даў імне супакой навокал, няма праціўніка ані благога стацьця. І вось, я манюся пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога свайго, як казаў СПАДАР Давіду, айцу майму, кажучы: "Сын твой, каторага Я дам замест цябе на пасадзе тваім, ён пастанове тый дом імені майму". А цяпер загадай, і хай насякуць імне кедраў зь Лібану; і вось, слугі мае будуць разам із тваімі слугамі, і я буду даваць табе плату за слугаў тваіх, подле тога, што ты скажаш; бо ты ведаеш, што ў нас няма людзёў, каторыя ўмелі б сячы дзервы так, як Сыдоняне».

Як пачуў Гірам словы Салямонавы, вельма ўзрадаваўся, і сказаў: «Дабраславёны цяпер СПАДАР, Каторы даў Давіду сына мудрага над людам вялікім гэтым». І паслаў Гірам Салямону сказаць: «Я выслухаў тое, чаго ты паслаў да мяне, і споўню ўсе зычаньне твае празь дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя. Слугі мае зьвязуць іх ізь Лібану аж да мора, і я прыжану іх плытамі морам на месца, каторае ты прызначыш імне, і злажу іх там, і ты возьмеш. Але й ты споўні мае зычаньне, каб дастаўляць еміну маёй дамове».

І даваў Гірам Салямону дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя, сусім чыста подле ўсёга зычаньня ягонага. А Салямон даваў Гіраму дваццаць тысячаў карцоў пшонкі на емя дамовы ягонае і дваццаць карцоў вытаўчанае алівы. Толькі даваў Салямон Гіраму кажнага году.

СПАДАР даў мудрасьць Салямону, як абяцаў яму. І быў мір меж Гірама й Салямона, і яны абодва зрабілі мяжсобку змову.

І ўстанавіў кароль Салямон людзкую дань із усёга Ізраеля; і дань была трыццаць тысячаў чалавекаў. І пасылаў іх да Лібану дзесяць тысячаў у месяц, адмяняючы: месяц яны былі ў Лібане, я два месяцы ўдома; і Адонірам над даняй.

І было ў Салямона семдзясят тысячаў носячых цяжары і асьмідзясят тысячаў камаломаў у горах, Апрача трох тысячаў трыста нагляднікаў, пастаўленых Салямонам над работаю, каторыя радзілі люд, што рабіў работу. І загадаў кароль, і выламілі камяні вялікія, камяні дарагія, на хундамэнт дому, камяні часаныя. І часалі іх будаўнікі Салямонавы і будаўнікі Гірамовы і Ґіўляне, і яны прыгатавалі дзерва а каменьне станавіць дом.

І было на чатырыста асьмідзясятым годзе па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, на чацьвертым годзе гаспадарстваваньня Салямона над Ізраелям, месяца зыфа, — а гэта другі месяц, што пачаў ён ставіць дом СПАДАРУ. І дом, каторы пастанавіў кароль Салямон СПАДАРУ, быў удаўжкі шасьцьдзясят локцяў, ушыркі дваццаць і ўвышкі трыццаць локцяў. І сені перад сьвятыняю дому дваццаць локцяў удаўжкі, подле шырыні сьвятыні, і дзесяць локцяў ушыркі перад сьвятыняю. І зрабіў ён да дому вокны з абсадамі й зачыняныя. І збудаваў ён пятравую прыбудоўку ля сьцяны дому, навокал сьценаў дому, навокал сьвятыні а Сьвятога Сьвятых; і зрабіў пакоі навокал. Прыземле было пяцёх локцяў ушыркі, сярэдняя часьць шасьцёх локцяў ушыркі, а трэйцяя часьць сямёх локцяў ушыркі; бо ўступы зрабіў дому знадворку навокал, каб балькі ня ўходзілі да сьценаў дому. Як станавілі дом, на будоўлю ўжывалі цэлых часаных камянёў; ані молата, ані цяслы, ані ўсялякага іншага зялезнага снадзіва ня чуваць было ў сьвятыні пры станаўленьню яе. Дзьверы сярэдніх пакояў былі з правага боку дому. Пакручастымі ўсходамі ўзыходзілі на сярэднюю часьць, а ізь сярэдняе на трэйцюю. І пастанавіў ён дом, і скончыў яго, і накрыў дом крохвамі кедравымі а драніцамі. І прыбудаваў пятру да ўсёга дому ўвышкі пяць локцяў, і прымацаваў да дому кедравымі бёрнамі.

І было слова СПАДАРОВА Салямону, кажучы: «Узглядам дому гэтага, каторы ты становіш, то калі ты будзеш хадзіць у вуставах Маіх, і выпаўняць суды Мае, і дзяржаць усі расказаньні Мае, каб хадзіць у іх, то Я споўню табе слова Мае, каторае Я казаў Давіду, айцу твайму І буду перабываць сярод сыноў Ізраелявых, і не пакіну люду Свайго Ізраеля».

І пастанавіў Салямон дом, і скончыў яго. І пастанавіў сьцены сьвятыні ў сярэдзіне зь кедравых дашчок, ад мосту дому аж да балькаў столі ў сярэдзіне ашаляваў дзервам, а мост дому масьціў кіпрысавамі дошкамі. І ён пастанавіў зь кедравага дзерва сьцяну дваццацёх локцяў удаўжкі ад мосту аж да столі, і ён пастанавіў гэтую сьцяну ўнутры дзеля палацу — дзеля Сьвятога Сьвятых. І сорак локцяў быў дом, значыцца дом сьпераду. На кедрах дому ўнутры былі выразаны пупушкі а кветкі расквіцелыя; усе было прыкрыта кедрам, каменя ня відаць было. І палац унутры дому ён прыгатаваў, каб пастанавіць там скрыню змовы СПАДАРОВАЕ. І палац унутры быў удаўжкі дваццаць локцяў, ушыркі дваццаць локцяў і ўвышкі дваццаць локцяў; ён ашаляваў яго ачышчаным золатам; ашаляваў таксама й кедравы аброчнік. І ашаляваў Салямон дом унутры ачышчаным золатам, і правёў залатыя ланцугі перад палацам, і ашаляваў яго золатам. Увесь дом ён шаляваў золатам, пакуль ня скончыў увесь дом; і ўвесь аброчнік, каторы перад палацам, ашаляваў золатам.

І зрабіў у палацу двух херуваў з аліўнага дзерва, увышкі дзесяць локцяў. Адно крыло херува было пяцёх локцяў і другое крыло херува пяцёх локцяў; дзесяць локцяў было ад аднаго канца крылаў яго да другога канца крылаў яго. Дзесяцёх локцяў і другі херуў; аднолькавае меры і аднолькавае хормы абодва херувы. Увышкі адзін херуў дзесяць локцяў, таксама й другі херуў. І пастанавіў ён херуваў сярод дому ўнутры. Крылы ж херуваў былі распушчаныя, і датыкалася крыло аднаго да сьцяны, а крыло другога херува датыкалася да другое сьцяны; другія ж крылы іх сярод дому датыкаліся крыло да крыла. І пацягнуў ён херуваў золатам. І на ўсіх сьценах дому навокал ён выплеў адкрытыя пляцёнкі херуваў і пальмавых дзерваў і расквіцелых кветак, унутры й знадворку. І мост у доме ашаляваў золатам у нутры й знадворку. Да ўходу да палацу зрабіў дзьверы з аліўнага дзерва, зь пяцьсьценнаю абсадаю. На дзьвюх дзьвярынах дзьвярэй з аліўнага дзерва ён выплеў пляценьні херуваў а пальмы а расквіцелыя кветкі, і пацягнуў золатам, і спусьціў золата на херувы а пальмы. І таксама ён зрабіў уход да сьвятыні з чатырасьценнай абсадаю з аліўнага дзерва, І дзьве дзьвярыны зь кіпрысавага дзерва; дзьве дошкі адных дзьвярэй былі ссуваныя, таксама дзьве заслоны другіх дзьвярэй былі ссуваныя. І выплеў на іх херуваў а пальмы а расквіцелыя кветкі, і пацягнуў гладкім золатам тое, што было выразана.

І збудаваў нутраны панадворак з трох радоў часанага каменя і з раду абробленых кедраў.

На чацьверты год, месяца зыфа, палажыў ён под дому СПАДАРОВАГА. А на адзінанцатым годзе, у месяцу булю, — гэта восьмы месяц, — ён скончыў дом з усімі часьцьмі яго і подле ўсіх пастановаў празь яго; станавіў яго сем год.

А дом свой Салямон станавіў трынанцаць год, і скончыў увесь дом свой. І пастанавіў ён дом ізь дзерва лібанскага, удаўжкі сто локцяў, ушыркі пяцьдзясят локцяў, я ўвышкі трыццаць локцяў, на чатырох радох кедравых стаўпоў; і абробленыя кедры на сгаўпох. І пакрыў гэта дошкамі кедравага дзерва зьверху на бакавых пакоях, што былі на сорак пяцёх стаўпох, па пятнанцаць у рад. І тры рады аконных абсадаў, і сьвятло супроці сьвятла тры рады. І ўсі ўходы а дзьверныя абсады мелі чатыракутнія рамы, і сьвятло супроці сьвятла тры рады, І прысенцы із стаўпоў зрабіў ён удаўжкі пяцьдзясят локцяў, ушыркі трыццаць локцяў, і над імі прысенкавая гара, і стаўпы, і парог перад імі. Яшчэ сені з пасадам, з каторага ён судзіў, сені судовыя зрабіў, і вымасьціў кедрам ад аднаго канца мосту аж да другога канца мосту. І ў доме, ідзе ён жыў, былі другія судовыя сені із прысенцамі падобнае работы. Салямон пастанавіў таксама дом дачцэ фараонавай, каторую ён быў узяўшы, падобны да гэтых сеняў. Усе гэта было зроблена з дарагіх камянёў, ачасаных подле меры, абрэзаных пілою, з нутранога й знадворнага боку, ад далоўя аж да страхі, і знадворку аж да вялікіх сеняў. І под быў з камянёў дарагіх, камянёў вялікіх, камянёў дзесяцёх локцяў і камянёў асьмёх локцяў. І зьверху дарагія камяні, часаныя подле меры, і кедра. І вялікі панадворак з трыма радамі часаных камянёў і адным радам кедравых балькаў навокал, як нутраныя сені дому СПАДАРОВАГА і прысенцы гэтага дому.

І паслаў кароль Салямон, і ўзяў з Тыру Гірама, Сына аднае ўдавы, з плямені Неффалімовага. Ацец ягоны, Тыранін, рамесьнік работы зь медзі; а ён быў напоўнены мудрасьці а кемнасьці а веданьня, як рабіць усялякія работы зь медзі. І прышоў ён да Салямона, і рабіў усю работу ягоную. І ўхармаваў два мядзяныя стаўпы, асьмінанцаць локцяў увышкі стоўп адзін, і павароз двананцацёх локцяў акручаваў другі стоўп. І дзьве апукі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб палажыць на версе стаўпоў. Пяць локцяў увышкі адна апука, і пяць локцяў увышкі другая апука. Сеткі плеценае работы й шнюркі, як ланцужкі, да апукаў, што былі на версе стаўпоў, сем на аднэй апуццы і сем на другой апуццы.

І зрабіў ён стаўпы й два рады гранатовых яблыкаў навокал сеткі, каб пакрыць апукі, што на версе стаўпоў; тое зрабіў і да другое апукі.

А на прысенцах апукі на версе стаўпоў падобныя да ліляў, чатырох локцяў, І апукі на абодвых стаўпох, і таксама на пукатасьці на баку сеткі; а яблыкаў — дзьвесце, радамі навокал апукі. Гэтак і на другой апуццы. І пастанавіў стаўпы на прысенцах сьвятыні; пастанавіў правы стоўп, і назваў яго імя Яхін, і пастанавіў левы стоўп, і назваў яго імя Воаз. І на версе стаўпоў былі выраблены лілі. Гэтак была скончана работа стаўпоў.

І зрабіў літае мора, — ад краю да краю яго дзесяць локцяў, — сусім круглае, увышкі пяць локцяў; і павароз трыццацёх локцяў абыймаў яго навокал. Пупушкі пад краямі яго былі навокал, абступаючы яго, па дзесяць на локаць, навокал мора з усіх бакоў двума радамі; пупушкі былі выліты зь ім адным ліцьцём. Яно стаяла на двананцацёх валох: тры зьверненыя на поўнач, тры зьверненыя на захад, тры зьверненыя на паўдня і тры зьверненыя на ўсход; мора ляжала на іх зьверху, і ўсі зады іх унутры. У даланю яно ўгрубкі, і краі яго, зроблены падобна да краёў чары, выглядалі на квітучую лілю. Яно тоўпіла дзьве тысячы батоў.

І зрабіў ён дзесяць мядзяных падстановак; удаўжкі кажная падстаноўка чатыры локці, ушыркі — чатыры локці і ўвышкі тры локці. І во як зроблены падстаноўкі: у іх аблямаваньні, аблямаваньні памеж нарожнікаў. На аблямаваньнях, што памеж нарожнікаў, лявы, буйны статак і херувы; і на нарожніках, на нарожніках жа быў стаўпец зьверху; а пад лявамі а валамі рассахатыя вянкі. У кажнай падстаноўкі па чатыры мядзяныя колы і восі мядзяныя. На чатырох рагох плячукі, пад чараю, плячукі літыя ля кажнага вянка. Адтуліна ад нутраное пупушкі да верху аднаго локця; адтуліна яе круглая, падобная да поду стаўпоў, паўтара локця, і таксама ля адтуліны яе рэзьбы; але бакавыя аблямаваньні чатыракутнія, ня круглыя. Пад аблямаваньнямі былі чатыры колы, і восі колаў у падстаноўках; увышкі кажнае кола — паўтара локця. Колы зроблены так, як колы ў цялежках; восі іх, і абады іх, і сьпіцы іх, і калодкі іх, усе было літае. Чатыры плячукі на чатырох рагох кажнае падстаноўкі; з падстаноўкі выходзілі плячукі іх. І на версе падстаноўкі быў круглец на паўлокця ўвышкі; і на версе падстаноўкі дзяржаньні яе й аблямаваньні яе зь яе ж. І выразаў на дошчачках яе дзяржаньня й на аблямаваньнях яе херуваў, лявы а пальмы, колькі йдзе дазваляла месца, і навокал рассахатыя вянкі. Гэтак зрабіў ён дзесяць падстановак; у вусіх адно ліцьцё, адна мера, адна хорма ўсім ім.

І зрабіў дзесяць мядзяных мыцельнікаў; кажны мыцельнік тоўпіў сорак батоў; кажны мыцельнік быў чатырох локцяў; кажны мыцельнік стаяў на аднэй зь дзесяцёх падстановак. І расстанавіў падстаноўкі — пяць на правым баку дому і пяць на левым баку; а мора пастанавіў на правым баку дому, на ўсходне-паўднявым баку.

І зрабіў Гірам мыцельнікі а лапаткі а крапільніцы. І скончыў Гірам рабіць усю работу, каторую рабіў у караля Салямона да дому СПАДАРОВАГА: Два стаўпы й дзьве місы апукаў, што былі на версе стаўпоў, і дзьве сеткі прыкрываць тыя дзьве місы апукаў, каторыя былі на версе стаўпоў; І чатырыста гранатовых яблыкаў да дзьвюх сеткаў; два рады гранатовых яблыкаў да аднае сеткі, каб прыкрываць дзьве місы апукаў, каторыя на стаўпох. І дзесяць падстаноўкаў і дзесяць мыцельнікаў на падстаноўках; Адно мора і двананцаць валоў пад морам; І казаны, і лапаткі, і крапільніцы. І ўсе судзьдзе гэтае, каторае зрабіў Гірам каралю Салямону да дому СПАДАРОВАГА, было з паліраванае медзі. У ваколіцы Ёрдану, памеж Сукофу й Царэтану, у гліністай зямлі кароль выліваў яго. І памясьціў Салямон усі гэтыя рэчы. З прычыны надзвычаннае іх множасьці, вага медзі не азначана.

І зрабіў Салямон усе судзьдзе каторае ў доме Божым: залаты аброчнік а залаты стол, на каторым хлеб Выкладу; І сьветачы — пяць па правым баку і пяць па левым баку перад палацам, з ачышчанага золата, і кветкі, і лянпы, і абцугі із золата; І місы, і нажы, і крапільніцы, і ложкі, і жаранкі з ачышчанага золата, і завесы залатыя да дзьвярэй нутранога дому, Сьвятога Сьвятых, і да дзьвярэй дому-сьвятыні.

І скончана была ўся работа, каторую кароль Салямон зрабіў да дому СПАДАРОВАГА. І ўнёс Салямон сьвятасьці Давіда, айца свайго; срэбра а золата а судзьдзе ён палажыў у скарбніцах дому СПАДАРОВАГА.

Тады згукаў Салямон старцоў Ізраелявых і ўсі галавы плямёнаў, князёў сыноў Ізраелявых, да караля Салямона да Ерузаліму, каб узьнесьці скрыню змовы СПАДАРОВУ зь места Давідавага, значыцца Сыёну. І зьберліся да караля Салямона на сьвята ўсі Ізраяляне, у месяцу афаніме, а гэта сёмы месяц. І прышлі ўсі старцы Ізраелявы; і паднялі сьвятары скрыню, І ўзьнесьлі скрыню СПАДАРОВУ а будан збору а ўсе сьвятое судзьдзе, што было ў будане; і ўзьнесьлі іх сьвятары а Левіты. І кароль Салямон, і ўвесь збор Ізраеляў, што зьберся да яго, былі зь ім перад скрыняю, абракаючы аброкі з драбнога й буйнога статку, каторых нельга запісаць а палічыць з прычыны множасьці іх. І ўнесьлі сьвятары скрыню змовы СПАДАРОВАЕ на месца яе ў палац дому, у Сьвятое Сьвятых пад крылы херуваў; Бо херувы распускалі крыльле над месцам скрыні, і пакрывалі херувы зьверху скрыню й нашулкі яе. І былі даўгія нашулкі, і відаць былі галоўкі іх ізь сьвятыні перад палацам, а вонках ня было іх відаць; і там яны дагэтуль. У скрыні нічога ня было, апрача дзьвюх каменных табліцаў, каторыя палажыў туды Масей на Горыве, як СПАДАР учыніў змову із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае. І было, што, як сьвятары выходзілі ізь сьвятыні, то булак напоўніў дом СПАДАРОЎ. І сьвятары не маглі стаяць і служыць, з прычыны булаку, бо слава СПАДАРОВА напоўніла дом СПАДАРОЎ.

Тады сказаў Салямон: «СПАДАР сказаў, што Ён зыча жыць у густой цемні; Я ахвотна пастанавіў Табе дом жыць у ім, месца прабываць Табе навекі». І абярнуўся кароль відам сваім, і дабраславіў усю грамаду Ізраялян; уся грамада Ізраялян стаяла. І сказаў: «Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, каторы сказаў Сваімі вуснамі Давіду, айцу майму, і рукою Сваёю споўніў, кажучы: "Адгэнуль, як Я вывеў люд Свой Ізраеля зь Ягіпту, Я не абраў места ў ні водным з плямёнаў Ізраелявых, каб быў пастаноўлены дом, у каторым перабывала б імя Мае; і абраў Давіда, каб быць яму над людам Маім Ізраелям". У Давіда, айца майго, было ў сэрцу пастанавіць дом імені СПАДАРА, Бога Ізраелявага; Але СПАДАР сказаў Давіду, айцу майму: "Хоць у цябе было на сэрцу тваім пастанавіць дом імені Майму; добра, што гэта ў цябе было на сэрцу; Адылі ня ты пастановіш дом, а сын твой, што выйдзе ізь сьцёгнаў тваіх, ён пастанове дом імені Майму". І споўніў СПАДАР слова Свае, каторае вымавіў: я ўзьняўся на месца айца свайго Давіда, і сеў на пасадзе Ізраелявым, як сказаў СПАДАР, і пастанавіў дом імені СПАДАРА, Бога Ізраелявага; І прызначыў там месца на скрыню, у каторай змова СПАДАРОВА, ўчыненая Ім із айцамі нашымі, як Ён вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае».

І стаў Салямон перад аброчнікам СПАДАРОВЫМ супроці ўсяго збору Ізраялян, і прасьцягнуў рукі свае к небу, І сказаў: «СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! няма падобнага да Цябе, Божа, на нябёсах угары й на зямлі далавах; Каторы заховуеш змову а міласэрдзе слугам Сваім, што ходзяць перад Табою ўсім сэрцам сваім. Ты споўніў слузе Свайму Давіду, айцу майму, што казаў яму; што вымавіў Ты вуснамі Сваімі, тое выпаўніў рукою Сваёй, як гэта сядні. І цяпер, СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, зьдзяржы слузе Свайму Давіду, айцу майму, тое, што ты ябяцаў яму, кажучы: "Ня будзе адцяты ў цябе перад відам Маім седзячы на пасадзе Ізраелявым, калі толькі сынове твае будуць дзяржацца дарогі свае, ходзячы перад Імною так, як ты хадзіў перад Імною". Дык цяпер, Божа Ізраеляў, хай будзе ж зацьверджана слова Твае, каторае Ты вымавіў слузе Свайму Давіду, айцу майму! Бо запраўды, ці Богу жыць на зямлі? Неба а неба нябёс ня могуць Цябе зьмясьціць, пагатове гэты дом, каторы я пастанавіў. Але абярніся да малітвы слугі Свайго й на маленьне ягонае, СПАДАРУ, Божа мой; пачуй гуканьне а малітву, каторай слуга Твой моле Цябе цяпер. Хай будуць вочы Твае адчыненыя на дом гэты ночы і ўдзень, на гэтае месца, праз каторае Ты сказаў: "Імя Мае, будзе там", каб чуць малітву, каторай будзе маліцца слуга Твой на месцу гэтым. Пачуй маленьне слугі Свайго й люду Свайго Ізраеля, як яны будуць маліцца на месцу гэтым; пачуй на месцу перабываньня Свайго, на нябёсах; як учуеш, то зьмілуешся.

Як хто ізгрэша супроці суседа свайго, і ён узложа на яго прысягу, каб ён прысягнуў, і дзеля прысягі прыйдуць перад аброчнік Твой, да дому гэтага; Тады Ты пачуй зь неба й судзі слугаў Сваіх, абвінуй нягоднага, узлажыўшы дарогу ягоную на галаву яму, і апраў справядлівага, аддаўшы яму подле справядлівасьці ягонае.

Як люд Твой, Ізраель, будзе паражаны непрыяцелям за тое, што ізграшыў перад Табою, і як яны зьвернуцца да Цябе, і вызнаюць імя Твае, і будуць прасіць а маліць Цябе ў гэтым доме; Тады Ты пачуй зь неба, і даруй грэх люду Свайго Ізраеля, і зьвярні іх да зямлі, каторую Ты даў айцом іхным.

Як замкнецца неба й ня будзе дажджу за тое, што яны ізграшылі перад Табою, і як памоляцца на месцу гэтым, і вызнаюць імя Твае, і адвернуцца ад грэху свайго, як Ты зьнемарасьціў іх; Тады пачуй зь неба, і даруй грэх слугаў Сваіх а люду Свайго Ізраеля, паказаўшы ім добрую дарогу, па каторай ісьці, і дай дождж на зямлю Сваю, каторую Ты даў люду Свайму на спадак.

Ці будзе на зямлі галадоў, ці будзе мор, ці будзе сухмень, іржа, шаранча, чырва, ці будзе непрыяцель ціснуць яго ў зямлі брамаў ягоных, якая бяда, якая пошасьць; Усялякую малітву, усялякае маленьне, якое будзе ад якога-лень чалавека ў вусім людзе Тваім Ізраелю, калі кажны пазнае бяду ў сэрцу сваім, і прасьцягнуць рукі свае да дому гэтага; Ты пачуй зь неба, зь месца перабываньня Свайго, і зьмілуйся; і ўчыні й дай кажнаму подле дарогаў ягоных, каторага сэрца ты знаеш, бо Ты, адно Ты знаеш сэрцы ўсіх дзяцей людзкіх; Каб яны баяліся Цябе ўсі дні, пакуль жывуць на зямлі, каторую Ты даў бацьком нашым.

І таксама ўзглядам чужаземца, каторы ня зь люду Твайго, Ізраеля, як ён прыйдзе ізь зямлі далёкае дзеля імені Твайго, — Бо й яны пачуюць праз Твае імя вялікае і праз Тваю руку дужую і праз Твае цаўё выцягненае, — і прыйдзе ён, і памоліцца ля дому гэтага: Пачуй зь неба, зь месца перабываньня Свайго, і зрабі подле ўсёга, чаго будзе гукаць да Цябе чужаземец, каб усі люды зямлі пазналі імя Твае, каб баяліся Цябе, як люд Твой Ізраель, каб ведалі, што імя Твае названа над домам гэтым, што я пастанавіў.

Як выйдзе люд Твой на вайну супроці непрыяцеля свайго дарогаю, каторай Ты пашлеш яго, і будуць маліцца СПАДАРУ абярнуўшыся ў кірунку места, каторае Ты абраў, і дому, каторы я пастанавіў імені Твайму; Дык пачуй зь неба малітву іхную а просьбу іхную і ўчыні справядлівасьць ім. Як яны ізгрэшаць перад Табою, — бо няма чалавека, што не грашыў бы, — і ты загневаешся на іх, і аддасі іх варагом, так што яны павядуць іх палоненікамі да зямлі непрыяцельскае, далёкае альбо блізкое; І як яны ахамянуцца ў сэрцах сваіх у зямлі, у каторай будуць у палоне, і пакаяцца, і будуць маліць Цябе ў зямлі тых, што іх паланілі, кажучы: "Мы ізграшылі, зрабілі бяспраўе, мы вінны"; І як зьвернуцца да Цябе ўсім сэрцам і ўсёй душою ў зямлі непрыяцеляў, каторыя іх паланілі, і будуць маліць Цябе, абярнуўшыся ў кірунку зямлі свае, каторую Ты даў бацьком іхным, да места, каторае Ты абраў, і да дому, каторы я пастанавіў імені Твайму; Тады пачуй зь неба, зь месца перабываньня Свайго, маленьне іхнае а просьбу іхную, і ўчыні справядлівасьць ім, І даруй люду Свайму, у чым ён ізграшыў перад Табою, і ўсі выступы ягоныя, каторымі яны выступалі перад Табою, і нахіні спагаду да іх у тых, што іх паланілі, каб яны спагадалі ім; Бо яны Твой люд а спадак Твой, каторы Ты вывеў зь Ягіпту, з нутра зялезнае печы. Хай будуць вочы Твае адчыненыя на маленьне слугі Свайго і на маленьне люду Свайго, Ізраеля, каб чуць іх заўсёды, як яны будуць гукаць да Цябе; Бо Ты аддзяліў іх Сабе на спадак із усіх людаў зямлі, як Ты выказаў Масеям, слугою Сваім, як вывеў бацькоў нашых ізь Ягіпту, Спадару СПАДАРУ!»

І было, як скончыў Салямон маліцца СПАДАРУ малітваю а маленьням гэтым, што ўстаў з каленяў ад аброчніка СПАДАРОВАГА, і далоні ягоныя былі прасьцягненыя да нябёс. І стаў, і дабраславіў усю грамаду Ізраялян вялікім голасам, кажучы: «Дабраславёны СПАДАР, Каторы даў супакой люду свайму, Ізраелю, подле ўсёга, што казаў! не адпала ні воднае слова з усёга добрага слова, каторае Ён казаў слугою Сваім Масеям. Хай будзе з намі СПАДАР, Бог наш, як быў Ён із бацькамі нашымі, хай не пакіне нас і хай ня кіне нас, Нахінаючы да Сябе сэрца нашае, каб хадзіць па ўсіх дарогах Ягоных і дзяржаць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя, каторыя ён расказаў бацьком нашым. І хай будуць словы гэтыя, каторымі я маліўся перад СПАДАРОМ, блізкія да СПАДАРА, Бога нашага, удзень і ночы, каб Ён чыніў справядлівасьць слузе Свайму, і справядлівасьць люду Свайму, Ізраелю, усе ўпару, Каб ведалі ўсі люды зямлі, што СПАДАР ё Бог і няма яшчэ. Хай будзе сэрца вашае супоўна із СПАДАРОМ, Богам нашым, каб хадзіць у вуставах Ягоных і дзяржаць расказаньні Ягоныя, як сядні». І кароль, і ўсі Ізраяляне зь ім абраклі аброк перад СПАДАРОМ. І аброк Салямон на супакойны аброк, каторы ён аброк СПАДАРУ, дваццаць дзьве тысячы буйнога статку і сто дваццаць тысячаў драбнога статку. Гэтак кароль а ўсі сынове Ізраелявы пасьвяцілі дом СПАДАРУ. Таго ж дня сьвяціў Салямон сярэдні панадворак, каторы перад домам СПАДАРОВЫМ, бо там зрабіў ён усепаленьне а хлебны аброк а тук супакойных аброкаў; бо мядзяны аброчнік, каторы перад СПАДАРОМ, быў малы дзеля зьмяшчэньня ўсепаленьня а хлебнага аброку а туку супакойных аброкаў. І зрабіў Салямон таго часу сьвята, і ўвесь Ізраель ізь ім, — вялізманы збор, ад уходу ў Гамаф аж да ракі Ягіпецкае, перад СПАДАРОМ, Богам нашым; — сем дзён і яшчэ сем дзён, чатырнанцаць дзён. Восьмага дня Салямон адаслаў люд. І дабраславілі караля, і пайшлі да буданоў сваіх, радуючыся і будучы вясёлага сэрца з усёга дабра, што ўчыніў СПАДАР слузе Свайму Давіду і люду Свайму Ізраелю.

І сталася, як Салямон скончыў станавіць дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі і ўсе зычанае Салямонам, што ён хацеў зрабіць,

Што зьявіўся Салямону СПАДАР другім наваратам, як зьявіўся яму ў Ґівеоне. І сказаў яму СПАДАР: «Я пачуў маленьне твае, каторым ты маліў Мяне; Я пасьвяціў гэты дом, каторы ты пастанавіў, каб палажыць імя Мае там на векі; і будуць вочы Мае а сэрца Мае там усі дні. І калі ты будзеш хадзіць перад відам Маім, як хадзіў ацец твой Давід, у дасканальнасьці сэрца і шчыра, каб рабіць подле ўсёга, што Я расказаў табе, і калі будзеш дзяржаць уставы Мае а суды Мае, То Я пастанаўлю каралеўскі пасад твой над Ізраелям на век, як Я казаў айцу твайму Давіду, кажучы: "Ня будзе адцяты ў цябе муж ад пасаду Ізраелявага". Калі ж чыста адступіце вы а сынове вашыя ад Мяне, і ня будзеце дзяржаць расказаньні Мае а ўставы Мае, каторыя Я даў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць іншым багом і кланяцца ім; То Я адатну Ізраеля зь віду зямлі, каторую Я даў ім, і дом, каторы Я пасьвяціў імені Свайму, адхіну ад віду Свайго, і будзе Ізраель прыказьзю а прымаўкаю памеж усіх людаў. І з дому гэтага, дарма што ён высокі, кажны, што будзе праходзіць ля яго, зумеецца а сьвісьне, ды скажуць: "За што СПАДАР учыніў так із гэтаю зямлёю і з гэтым домам?" І скажуць: "За тое, што яны пакінулі СПАДАРА, Бога свайго, каторы вывеў айцоў іхных ізь зямлі Ягіпецкае, і ўхапіліся за іншых, і кланяліся ім, і служылі ім, — за гэта навёў на іх СПАДАР усе гэтае ліха"».

У канцы дваццацёх год, у каторыя Салямон пастанавіў два дамы, — дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі, — А Гірам, кароль Тырскі, дастаўляў Салямону дзервы кедравыя а дзервы кіпрысавыя й золата, усе на хаценьне ягонае; тады кароль Салямон даў Гіраму дваццаць местаў у зямлі Ґалілейскай. І вышаў Гірам із Тыру паглядзець месты, што даў яму Салямон; і ён не ўпадабаў іх. І сказаў: «Што гэта за месты, каторыя ты, браце мой, даў імне?» І назваў іх зямлёю Кавул, дагэтуль.

І паслаў Гірам каралю сто дваццаць таланяў золата. І гэта прычына падачкаў, каторыя налажыў кароль Салямон, каб пастанавіць дом СПАДАРОЎ а дом свой а Міло а сьцяну Ерузалімскую а Гацор а Меґідо а Ґезэр. Фараон, кароль Ягіпецкі, узышоў, і перамог Ґезэр, і спаліў яго цяплом, і Канаанян, што жылі ў месьце, пабіў, і аддаў яго як пасагу дачцэ сваёй, жонцы Салямонавай. І пастанавіў Салямон Ґезэр а дольні Бефорон А Ваалаф а Фадмор на пустыні ў зямлі А ўсі месты на запасы, што былі ў Салямона, а месты на цялежкі а месты коньнікам а ўсе зычанае, што Салямон зычыў пастанавіць у Ерузаліме й на Лібане і ў вусёй зямлі дзяржаньня свайго. На ўвесь люд, засталы ад Аморэяў, Гэцічаў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, каторыя былі ня із сыноў Ізраелявых, На дзеці іхныя, засталыя просьле іх на зямлі, каторыя сынове Ізраелявы не маглі выгубіць, Салямон узлажыў на іх падачкі прымуснаю работаю дагэтуль. А сыноў Ізраелявых Салямон не зрабіў нявольнікамі, але яны былі ваюнамі ягонымі а слугамі ягонымі а галоўнымі ягонымі а вайводцамі ягонымі а галоўнымі над цялежкамі а коньнікамі ягонымі.

Вось, галоўных ураднікаў, што былі над работаю Салямонаваю, каторыя радзілі людзёў, работу робячых, было пяцьсот пяцьдзясят. Дачка ж фараонава зышла зь места Давідавага да свайго дому, каторы пастанавіў ёй Салямон; пасьлей пастанавіў ён Міло. І абракаў Салямон трэйчы ў год ўсепаленьні а супакойныя аброкі на аброчніку, каторы ён пастанавіў СПАДАРУ, і кадзіў на ім перад СПАДАРОМ. І скончыў ён дом.

Кароль Салямон таксама зрабіў караб у Ёцыён-Ґеверу, каторы ля Елофу, на беразе Чырвонага мора, у зямлі Едомскай. І паслаў Гірам на караблю сваіх слугаў карабельнікаў, зналых мора, із слугамі Салямонавымі; І прыбылі яны да Офіру, і ўзялі стуль золата чатырыста дваццаць таланяў, і прывезьлі каралю Салямону.

І караліца Шэвы пачула праз славу Салямонаву ўзглядам імені СПАДАРОВАГА; яна прыехала выпрабаваць яго загадкамі. І прыехала яна да Ерузаліму зь цяжкім паездам: зь вярблюдамі, накладзенымі пахамі, і вялікаю множасьцю золата, і дарагім каменьням; і прышла да Салямона, і гутарыла зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу. І зьясьніў ёй Салямон усі словы ейныя, і ня было нічога няведамнага каралю, чаго б ён не зьясьніў ёй. І абачыла караліца Шэўская ўсю мудрасьць Салямонаву, і дом, каторы ён пастанавіў, І ежу за сталом ягоным, і як сядзелі слугі ягоныя, і ўходы слугаў ягоных, і іхныя ўборы, і чашнікаў ягоных, і ўсходы, каторымі ён узыходзіў да дому СПАДАРОВАГА; і заняло ёй дух. І сказала каралю: «Праўдзівае было слова, што я чула ў сваёй зямлі праз справы твае і праз мудрасьць тваю; Ня верыла я, адылі, словам, пакуль не прыбыла, і не пабачылі вочы мае: і вось, імне й палавіцы не сказалі. Перайшоў ты мудрасьцяй і багацьцям чутку, што я чула. Дабраславёныя людзі твае, дабраславёныя гэтыя служцы твае, каторыя кажначасна становяцца перад табою, чуюць мудрасьць тваю! Хай будзе дабраславёны СПАДАР, Бог твой, Каторы зычыў пасадзіць цябе на пасад Ізраеляў! Бо СПАДАР любе Ізраеля на векі, затым пастанавіў Ён цябе за караля, чыніць суд а справядлівасьць». Дала яна каралю сто дваццаць таланяў золата, і вялікую множасьць пахаў, і дарагое каменьне; ніколі яшчэ ня прыходзіла такая множасьць пахаў, якую дала караліца Шэўская каралю Салямону.

І таксама караб Гірамаў, што прывозіў золата з Офіру, прывёз із Офіру вялікую множасьць чырвонага дзерва і дарагога каменьня. І зрабіў кароль із гэтага чырвонага дзерва поручні да дому СПАДАРОВАГА і да дому каралеўскага, і гарпы, і псалтыры пяюном. Ніколі ня прыходзіла толькі чырвонага дзерва і ня бачана было дагэнуль.

І кароль Салямон даў караліцы ўсе, чаго яна зычыла й чага прасіла, звыш тога, чым падараваў яе кароль Салямон пакаралеўску. І ад’ехала яна, і паехала назад да зямлі свае, яна а ўсі слугі ейныя.

І была вага золата, што прыходзіла Салямону кажны год, шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць таланяў залатых, Звыш тога, што ад падарожнікаў, і ад торгу купцоў, і ад усіх каралёў Арабскіх, і ад вайводцаў краю.

І зрабіў кароль Салямон дзьвесьце вялікіх шчытоў з каванага золата; па шасьцьсот сыкляў пайшло на кажны шчыт; І трыста шчытоў з каванага золата; па тры міны золата пайшло на кажны шчыт; і пастанавіў іх кароль у доме Лібанскага лесу.

І зрабіў кароль вялікі пасад із сланёвае косьці, пацягнуў яго ачышчаным золатам. У пасадзе было шэсьць уступцоў, і верх пасаду быў круглы на задняй часьці яго, і былі поручні з абодвых бакоў месца сядзеньня, і два лявы стаялі ля поручняў; І двананцаць лявоў стаялі там на шасьцёх уступцох паабапал. Ня было зроблена так у ні водным каралеўстве. І ўсі судзіны піць у караля Салямона былі залатыя, і ўсе судзьдзе ў доме лесу Лібанскага з таўстога золата; із срэбра нічога ня было, бо срэбра за дзён Салямонавых мелі за нішто; Бо ў караля быў на мору Тарсыскі караб із караблём Гірамовым; раз на тры гады прыходзіў Тарсыскі караб, прывозячы золата а срэбра а сланёвую косьць а налпы а павы. І пераходзіў кароль Салямон багацьцям і мудрасьцю ўсіх каралёў зямлі. І ўся зямля шукалі віду Салямонавага, каб паслухаць мудрасьці ягонае, каторую даў Бог яму ў сэрца. І яны прыносілі яму кажны дар свой, судзьдзе срэбнае а судзьдзе залатое а адзецьці а зброю а пахі, коні а мулы кажнага году.

І павялічыў Салямон цялежкі а коньнікаў; у яго было тысяча чатырыста цялежкаў і двананцаць тысячаў коньнікаў; і разьмясьціў ён іх па цялежкавых местах і пры каралю ў Ерузаліме. І даў кароль срэбра ў Ерузаліме, як каменьня, а кедры зрабіў ён як сыкоморы, што ў далінах, подле множасьці. Стаенныя коні Салямонавы былі зь Ягіпту а з Куі; каралеўскія купцы куплялі іх за грошы з Куі. Цялежкі даставалі ў Ягіпце й вывозілі за шасьцьсот срэбра, а каня за сто пяцьдзясят. Гэтак жа яны рукамі сваімі дастаўлялі каралём Гэціцкім а каралём Арамейскім.

І палюбіў кароль Салямон шмат чужаземных жанок, і дачку Фараонаву, Моаўлянкі, Амонянкі, Едомлянкі, Сыдонянкі, Гэцічны, З народаў, праз каторых СПАДАР сказаў сыном Ізраелявым: «Ня ўходзьце да іх, і яны хай ня ўходзяць да вас, бо запраўды яны сьхінуць сэрца вашае да багоў сваіх». Да іх прыліп Салямон любосьцяй. І было ў яго сямсот жанок-княгіняў і трыста мамошак, і адвярнулі жонкі ягоныя сэрца ягонае. І сталася, як Салямон быў стары, жонкі ягоныя адвярнулі сэрца ягонае да іншых багоў; і сэрца ягонае ня было супоўна із СПАДАРОМ, Богам ягоным, як сэрца Давіда, айца ягонага. І пайшоў Салямон за Астартаю, боствам Сыдонян, і Мілкомам, агідаю Амонян. І рабіў Салямон ліха перад ачыма СПАДАРА, і ня супоўна йшоў за СПАДАРОМ, як Давід, ацец ягоны.

Тады пастанавіў Салямон узвышша Хемошу, агідзе Моаўскай, на гары, што перад Ерузалімам, і Молоху, агідзе сыноў Амонавых. Гэтак зрабіў ён усім чужаземным жонкам сваім, каторыя кадзілі а абракалі багом сваім.

І загневаўся СПАДАР на Салямона за тое, што ён адхінуў сэрца свае ад СПАДАРА, Бога Ізраелявага, Каторы двойчы зьяўляўся яму, І расказаў яму праз тое, каб не хадзіў за іншымі багамі; але ён не дзяржаў таго, што расказаў яму СПАДАР.

І сказаў СПАДАР Салямону: «За тое, што так было ў цябе, і ты не дзяржаў змовы Мае а ўставаў Маіх, каторыя Я расказаў табе, Я адарву, адарву ад цябе каралеўства й аддам яго слузе твайму. Але за дзён тваіх Я не зраблю гэтага дзеля Давіда, айца твайго; з рукі сына твайго вырву яго. Толькі ўсяго каралеўства ня вырву; адно плямя дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Свайго, і дзеля Ерузаліму, каторы Я абраў».

І ўзьняў СПАДАР праціўніка на Салямона, Гадада Едомляніна, з каралеўскага насеньня Едомскага. І было, як Давід быў у Едоме, і як вайводца Ёаў узышоў хаваць забітых, то ён паразіў кажнага мужчынскага стану ў Едоме: Бо шэсьць месяцаў пражыў там Ёаў а ўвесь Ізраель, пакуль ня выгубілі кажнага мужчынскага стану ў Едоме; Але ўцёк Гадад, ён а Едомляне із слугаў Давідавых разам ізь ім, каб пайсьці да Ягіпту; Гадад быў малым малцам. Пайшоўшы зь Мідзяну, яны прышлі да Парану, і ўзялі із сабою людзёў з Парану, і прышлі да Ягіпту да Фараона, караля Ягіпецкага. Ён даў яму дом, і прызначыў яму еміну, і даў яму зямлю. Гадад прыдбаў вялікую ласку ў фараона, і даў яму за жонку сястру свае жонкі, сястру караліцы Тагпенесы. І нарадзіла яму сястра Тагпенесіна сына Ґенувата. Тагпенеса гадавала яго ў доме фараонавым; і жыў Ґенуват у доме фараонавым, памеж сыноў фараонавых. Як Гадад пачуў, што Давід супачыў з айцамі сваімі, і што вайводца Ёаў памер, то сказаў фараону: «Адпусьці мяне, я пайду да зямлі свае». І сказаў яму фараон: «Ціж табе не стаець чаго ў мяне, і во, ты просішся йсьці да зямлі свае?» Ён сказаў: «Не, але канечне адпусьці мяне».

І ўзьняў Бог супроці Салямона яшчэ праціўніка Рэзона Елядзёнка, каторы ўцёк ад гаспадара свайго Гададэзэра, караля Цоўскага, І зьбер каля сябе людзёў, і стаў вайводцам вяткі просьле тога, як Давід разьбіў іх; і пайшлі яны да Дамашку, і жылі ў ім, і каралявалі ў Дамашку. І быў ён праціўнікам Ізраеля ўсі дні Салямонавы. Апрача ліха ад Гадада, ён брыдзіўся Ізраелям, і закараляваў над Сырай.

І Еровоам Невацёнак Яхрэмлянін із Цэрэды, — а імя маці ягонае ўдавы — Цэруа, — слуга Салямонаў, падняў руку на караля. І во прычына, што ён падняў руку на караля: Салямон станавіў Міло, закрыў пралом у месьце Давіда, айца свайго. Гэты муж Еровоам дужасіл. І абачыў Салямон, што гэты маладзён умее рабіць работу, і прызначыў яго за наглядніка над усімі цяжкімі работамі дому Язэпавага.

І лучыла ў тым часе Еровоаму выйсьці зь Ерузаліму; і засьпеў яго на дарозе прарока Агія, Шылянін; ён быў прыкрыўшыся новым адзецьцям. На полю яны былі адно ўдвух. І ўхапіў Агія новае адзецьце, каторае меў на сабе, разьдзер яго на двананцаць часьцяў, І сказаў Еровоаму: «Вазьмі сабе дзесяць часьцяў; бо так кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Вось, Я вырываю каралеўства з рукі Салямонавае й даю табе дзесяць плямёнаў; А тое адно плямя будзе яму дзеля слугі Майго Давіда і дзеля места Ерузаліму, каторы Я абраў з усіх плямёнаў Ізраелявых. Гэта за тое, што яны пакінулі Мяне, і кланяліся Астарце, боству Сыдонскаму, Хемошу, богу Моаўскаму, і Мілкому, богу сыноў Амонскіх, і не пайшлі дарогамі Маімі, каб рабіць пасьцівае перад ачыма Маімі і дзяржаць уставы Мае а суды Мае, падобна да Давіда, айца ягонага. Я не вазьму ўсяго каралеўства з рукі ягонае; але Я зраблю яго князям на ўсі дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, слугі Свайго, каторага Я абраў, каторы дзяржаў расказаньні Мае а ўставы Мае. Але Я вазьму каралеўства з рукі сына ягонага, і дам табе дзесяць плямёнаў. А сыну ягонаму дам адно плямя, каб быў сьветач Давіда, слугі Майго, усі дні перад відам Маім, у Ерузаліме, месьце, каторае Я абраў, каб палажыць там імя Свае. Цябе Я вазьму, і ты будзеш караляваць у вусім, чаго будзе зычыць душа твая, і будзеш каралём над Ізраелям. І будзе, што калі будзеш паслухмяны ўсяму, што Я расказую табе, і будзеш хадзіць дарогамі Маімі, і рабіць пасьцівае ў ваччу Маім, дзяржаць уставы Мяе а расказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, то Я буду з табою і пастанаўлю табе дом верны, як Я пастанавіў Давіду, і аддам табе Ізраеля. І Я зьнемарашчу насеньне Давідава за гэта, але не на ўсі дні"».

Салямон жа хацеў зрабіць сьмерць Еровоаму, але Еровоам устаў і ўцёк да Ягіпту да Шышака, караля Ягіпецкага, і быў у Ягіпце аж да сьмерці Салямонавае. А засталыя здарэньні Салямонавы і ўсе, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная, ці не апісаны яны ў кнізе справаў Салямонавых. А год гаспадарстваваньня Салямона ў Ерузаліме над усім Ізраелям — сорад год. І супачыў Салямон із айцамі сваімі, і пахаваны быў у месьце Давіда, айца свайго, і закараляваў Рэговоам, сын ягоны, замест яго.

І пайшоў Рэговоам да Шыхему, бо да Шыхему прышлі ўсі Ізраяляне, каб устанавіць яго за караля. І пачуў праз гэта Еровоам Невацёнак, — а ён яшчэ быў у Ягіпце, куды ўцёк ад караля Салямона, і жыў Еровоам у Ягіпце, — І паслалі па яго і прыгукалі яго. І прышоў Еровоам і ўся грамада Ізраялян зь ім, і гукалі Рэговоаму, кажучы: «Ацец твой зрабіў цяжкім іго нашае, ты ж цяпер палягчы нам цяжкую работу айца свайго й цяжкое йго, каторае ён налажыў на нас, і будзем служыць табе». І сказаў ён ім: «Пайдзіце яшчэ на тры дні й зьвярніцеся да мяне». І пайшоў люд. І радзіўся кароль Рэговоам у старцоў, каторыя станавіліся да Салямона, айца ягонага, за жыцьця ягонага, кажучы: «Як парадзіце вы імне адказаць гэтаму люду?» Яны гукалі яму, кажучы: «Калі ты цяпер будзеш слугою люду гэтаму, і паслужыш ім, і адкажаш ім, і будзеш гукаць ім словы добрыя, тады яны будуць слугамі тваімі ўсі дні». Але ён пакінуў раду старцоў, каторую радзілі яму, і радзіўся ў маладзёнаў, што вырасьлі зь ім, каторыя станавіліся да яго. І сказаў ім: «Што вы парадзіце імне, і я адкажу люду гэтаму, каторы гукаў імне, кажучы: "Палягчы йго, каторае налажыў на нас ацец твой"?» І гукалі яму маладзёны, што вырасьлі разам ізь ім, кажучы: «Гэтак скажы люду гэтаму, каторы гукаў табе, кажучы: "Айцец твой налажыў на нас цяжкое йго, ты ж палягчы нам"; гэтак скажы ім: "Мой мезінец таўшчэйшы за сьцёгны айца майго. Дык, калі айцец мой налажыў на вас цяжкое йго, то я дадам да йга вашага; айцец мой караў вас дубцамі, а я буду караць вас цернямі"». І прышоў Еровоам а ўвесь люд да Рэговоама на трэйці дзень, як казаў кароль, кажучы: «Зьвярніцеся да мяне на трэйці дзень». І адказаў кароль люду стродка, і пакінуў раду старцоў, што яны радзілі яму. І гукаў ён подле рады маладзёнаў, кажучы: «Айцец мой зрабіў цяжкім іго вашае, а я дадам да йга вашага; айцец мой караў вас дубцамі, а я буду караць вас цернямі». І не паслухаў кароль люду, бо такая прычына была ад СПАДАРА, каб споўнілася слова Ягонае, каторае казаў СПАДАР Агіям Шылянінам Еровоаму Невацёнку. І абачыў увесь Ізраель, што кароль не паслухаў іх, і адказаў люд каралю, кажучы: «Якая нам дзель у Давіду? няма нам спадку ў Есянку; па буданох сваіх, Ізраелю! Цяпер глядзі свайго дому, Давідзе!» І разышоўся Ізраель па буданох сваіх. Адно над сынамі Ізраелявымі, што жылі ў местах Юдзіных, караляваў Рэговоам.

І паслаў кароль Рэговоам Адорама, што быў над падачкамі; але ўсі Ізраяляне ўкаменавалі яго, і ён памер; кароль жа Рэговоам пабарзьдзіў сесьці на цялежкі, каб уцячы да Ерузаліму. І выступіў Ізраель супроці дому Давідавага дагэтуль.

Як пачулі ўсі Ізраяляне, што Еровоам зьвярнуўся, то паслалі, і прыгукалі на збор, і ўстанавілі яго за караля над усімі Езраялянмі. За домам Давідавым не засталося нікога, апрача плямені Юдзінага аднаго. І прыбыў Рэговоам да Ерузаліму, і зьбер з усёга дому Юдзінага і з плямені Веняміновага сто асьмідзясят тысячаў выборных ваюноў, каб ваяваць із домам Ізраелявым дзеля таго, каб зьвярнуць каралеўства Рэговоаму Саляманёнку.

І было слова Божае Шэмаі, чалавеку Божаму, кажучы: «Скажы Рэговоаму Саляманёнку, каралю Юдэйскаму, і ўсяму дому Юдзінаму а Веняміноваму а засталаму люду, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня ўзыходзьце й не ваюйце з братамі сваімі, сынамі Ізраелявымі, зьвярніцеся кажны да дому свайго, бо ад Мяне гэта было’"». І паслухалі яны слова СПАДАРОВАГА, і зьвярнуліся, каб ісьці подле слова СПАДАРОВАГА.

І забудаваў Еровоам Шыхем на гары Яхрэмавай, і асяліўся ў ім; стуль пайшоў і збудаваў Пенуель. І сказаў Еровоам у сэрцу сваім: «Цяпер каралеўства можа зьвярнуцца да дому Давідавага; Калі люд гэты будзе ўзыходзіць, каб абракаць у доме СПАДАРОВЫМ у Ерузаліме, то сэрца люду гэтага абернецца да спадара свайго, да Рэговоама, караля Юдэйскага; і заб’юць яны мяне, і зьвернуцца да Рэговоама, караля Юдэйскага». І, парадзіўшыся, кароль зрабіў два залатыя цяляты-бычкі, і сказаў таму люду: «Досыць вам узыходзіць да Ерузаліму: во багі твае, Ізраелю, каторыя вялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае». І пастанавіў аднаго ў Бэт-Элю, а другога памясьціў у Дане. І павяло гэта да грэху, і пайшоў люд да аднаго, нават да Дану. І пастанавіў ён дом узвышша, і прызначыў сьвятароў з памеж люду, каторыя ня былі із сыноў Левавых. І прызначыў Еровоам сьвята восьмага месяца, пятнанцатага дня месяца, падобнае да тога сьвята, якое было ў Юдэі, і абракаў на аброчніку; тое ж зрабіў ён у Бэт-Элю, каб абракаць цялятам-бычком, каторыя зрабіў. І прызначыў у Бэт-Элю сьвятароў узвышшаў, каторыя зрабіў, І аброк на аброчніку, каторы ён зрабіў у Бэт-Элю, пятнанцатага дня восьмага месяца, каторы ён самадумам прызначыў; і гэтак стала сьвята сыном Ізраелявым, і ўзышоў да аброчніка кадзіць.

І вось, подле слова СПАДАРОВАГА, чалавек Божы прышоў зь Юдэі да Бэт-Элю, а Еровоам стаяў ля аброчніка, каб кадзіць. І загукаў да аброчніка, подле слова СПАДАРОВАГА, і сказаў: «Аброчніча, аброчніча! гэтак кажа СПАДАР: "Вось, народзіцца сын дому Давідаваму, імя ягонае Ёся, і абрачэць на табе сьвятароў узвышшаў, што кадзяць на табе, і людзкія косьці спаляць на табе"». І даў знак таго дня, сказаўшы: «Во знак таго, што гэта казаў СПАДАР: "Вось, гэты аброчнік раськепіцца, і рассыпецца попел, каторы на ім"». І сталася, як кароль пачуў слова чалавека Божага, загуканае да аброчніка ў Бэт-Элю, што выцягнуў Еровоам руку сваю ад аброчніка, кажучы: «Схапіце яго!» І ссохла рука ягоная, каторую ён выцягнуў на яго, і ня мог ён павярнуць яе назад да сябе. І аброчнік раськяпіўся, і попел із аброчніка рассыпаўся, подле знаку, каторы даў чалавек Божы подле слова СПАДАРОВАГА. І сказаў кароль чалавеку Божаму: «Умалі від СПАДАРА, Бога свайго, і памаліся за мяне, і зьвернецца рука мая да мяне». І ўмаліў чалавек Божы від СПАДАРОЎ, і рука каралёва зьвярнулася да яго, і сталася, як уперад. І казаў кароль чалавеку Божаму: «Зайдзіся з імною да дому, і пасілкуйся ежаю, і я дам табе падарак». Але чалавек Божы сказаў каралю: «Хоць бы ты даваў імне поў дому свайго, я не пайду з табою, і ня буду есьці хлеба, і ня буду піць вады ў гэтым месцу; Бо так расказана імне словам СПАДАРОВЫМ, кажучы: "Ня еж хлеба, і ня пі вады, і не зварачайся тэю дарогаю, катораю ты йшоў"». І пайшоў ён іншаю дарогаю, і не пайшоў назад тэю дарогаю, катораю прышоў да Бэт-Элю.

І адзін прарока стары жыў у Бэт-Элю. І прышоў сын ягоны, і паведаў яму ўсе стацьцё, што зрабіў сядні чалавек Божы ў Бэт-Элю; словы, якія ён казаў каралю, пераказалі айцу свайму. І казаў ім айцец іхны: «Кудэй ён пайшоў?» І паказалі сыны ягоныя, кудэй пайшоў чалавек Божы, што прыходзіў зь Юдэі. І сказаў ён сыном сваім: «Асядлайце імне асла». І асядлалі яму асла, і ён усьсеў на яго, І паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго седзячага пад дубам, і сказаў яму: «Ці ты чалавек Божы, што прышоў зь Юдэі?» І сказаў тый: «Я». І сказаў яму: «Зайдзіся з імною да дому і зьеж хлеба». І тый сказаў: «Я не магу зьвярнуцца з табою і йсьці з табою, ня буду есьці хлеба й ня буду піць у цябе вады ў гэтым месцу; Бо слова было імне словам СПАДАРОВЫМ: "Ня еж хлеба, і ня пі там вады, і не зварачайся тэю дарогаю, катораю ты йшоў"». І сказаў яму: «І я прарока такі ж, як ты, і ангіл казаў імне словам СПАДАРОВЫМ, кажучы: "Зьвярні яго із сабою да дому свайго, і хай есьць ён хлеб і п’ець ваду"». — Ён брахаў яму. І тый зьвярнуўся зь ім, і пад’еў хлеба ў ягоным доме, і напіўся вады. І, як яны сядзелі за сталом, Было слова СПАДАРОВА да прарокі, што зьвярнуў яго. І загукаў ён да чалавека Божага, што быў прышоўшы зь Юдэі, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты спрацівіўся вуснам СПАДАРА й не зьдзяржаў расказаньня, каторае расказаў табе СПАДАР, Бог твой, Але зьвярнуўся, еў хлеб і піў ваду ў тым месцу, праз каторае Ён сказаў табе: ’Ня еж хлеба й ня пі вады’, — мертвае цела твае ня ўвыйдзе ў гроб айцоў тваіх"». І было просьле тога, як тый пад’еў хлеба, і просьле тога, як напіўся: ён асядлаў асла прароку, каторага ён зьвярнуў. І паехаў тый. І пераняў яго на дарозе леў, і задушыў яго. І ляжала мертвае цела ягонае, кіненае на дарозе; асёл жа стаяў ля яго, і леў стаяў ля мертвага цела. І вось, праходзячыя міма людзі абачылі труп, кінены на дарозе, і лява, ля трупа стаячага, і пайшлі, і гукалі ў месьце, у каторым жыў прарока-стары. І пачуў прарока, што зьвярнуў яго з дарогі, і сказаў: «Гэта тый чалавек Божы, каторы спрацівіўся вуснам СПАДАРОВЫМ; СПАДАР аддаў яго ляву, каторы разарваў яго, задушыў, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён сказаў яму». І сказаў сыном сваім: «Асядлайце імне асла». І асядлалі яны. Ён паехаў і знайшоў труп ягоны, кінены на дарозе; асёл жа а леў стаялі ля трупа; леў ня зьеў трупа і не разарваў асла. І падняў прарока мертвае целя чалавека Божага, і палажыў яго на асла, і павёз яго назад. І пайшоў прарока-стары да места, каб плакаць па ім і пахаваць яго. І палажыў мертвае цела ягонае да гробу свайго, і плакаў па ім: «Ах, браце мой!» Просьле пахаваньня яго, ён сказаў сыном сваім, кажучы: «Як я памру, пахавайце мяне ў гробе, у каторым пахаваны чалавек Божы; ля касьцей ягоных палажыце мае косьці; Бо здойсьніцца слова, каторае ён із расказаньня СПАДАРОВАГА агаласіў на аброчік у Бэт-Элю й на ўсі дамы ўзвышша, каторыя ў местах Самарскіх.

І просьле гэтага здарэньня Еровоам ня зышоў із свае ліхое дарогі, але зьвярнуўся й далей рабіў зь люду сьвятароў узвышшаў; хто хацеў, таго ён пасьвячаў, і тый станавіўся сьвятаром узвышшаў. І было гэтае стацьцё на грэх дому Еровоамоваму, і на згубу, і на зьнішчэньне яго зь віду зямлі.

Таго часу захварэў Авія, сын Еровоамоў. І сказаў Еровоам жонцы сваёй: «Устань, калі ласка, і прыдайся іншай, і не пазнаюць, што ты жонка Еровоамова, і пайдзі да Шыла. Вось, там Агія прарока; ён гукаў празь мяне, што я стану каралём над гэтым людам. І вазьмі із сабою дзесяць букаткаў хлеба а сачнёў а бутлю мёду, і прыйдзеш да яго: ён паведаме табе, што будзе малцу». І зрабіла так Еровоаміха: і ўстала, і пайшла да Шыла, і прышла да дому Агіі. Агія ўжо ня мог бачыць, бо вочы ягоныя сталі непарушныя ад старасьці.

І сказаў СПАДАР Агіі: «Вось, прышла Еровоаміха папытацца ў цябе праз сына свайго, бо ён хворы; так а так кажы ёй». І сталася, як яна прышла, што яна прыдалася чужой. І сталася, як пачуў Агія шорганьне ног ейных, як яна ўвыйшла ў дзьверы, што ён сказаў: «Увыйдзі, Еровоаміха; нашто было табе прыдавацца чужой? я стродкі пасланец да цябе. Пайдзі, скажы Еровоаму: "Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ’Я ўзвышыў цябе з пасярод люду, і пастанавіў за правадыра над людам Сваім Ізраелям, І адтыргнуў гападарства ад дому Давідавага, і даў яго табе; а ты ня быў, як слуга Мой Давід, каторы дзяржаў расказньні Мае, і каторы йшоў за імною сэрцам сваім, робячы толькі пасьцівае перад ачыма Маімі. Ты быў горш за ўсіх, што былі перад табою, і пайшоў, і зрабіў сабе іншыя багі а балваны, каб угнявіць Мяне; Мяне ж кінуў адзаду сябе. Затым Я навяду беды на дом Еровоамоў, і адатну ў Еровоама нават таго, хто мочыцца да сьцяны, замкнёнага й засталага ў Ізраелю, і вымяту па доме Еровоамовым, як вымятаюць шумецьце, чысьцюсенька. Хто памрэць у Еровоама ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя, бо СПАДАР сказаў’". А ты ўстань а йдзі да дому свайго; як нага твая ступе ў места, то памрэць дзяцё; І будуць па ім плакаць усі Ізраяляне, і пахаваюць яго; бо ён адзін у Еровоама будзе пахаваны, бо знайшлося ў ім штось добрае перад СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, з усёга дому Еровоамовага. І ўзьніме Сабе СПАДАР над Ізраелям караля, каторы выгубе дом Еровоамоў таго дня; і што? нават цяпер. І вытне СПАДАР Ізраеля, як трысьнік, хістаны ў вадзе, і выкаране Ізраеля з гэтае добрае зямлі, каторую даў бацьком іхным, і разьвее іх за Раку, за тое, што яны зрабілі ў сябе гаі, гневаючы СПАДАРА. І аддасьць Ізраеля за грахі Еровоамовы, каторыя ён сам зрабіў і каторымі ўвёў у грэх Ізраеля».

І ўстала Еровоаміха, і пайшла, і прышла да Фірцу; і адно толькі ўступіла на парог дому, дзяцё памерла. І пахавалі яго, і плакалі па ім усі Ізраяляне, подле слова СПАДАРОВАРА, каторае Ён праказаў слугою Сваім, Агіям прарокам. Засталыя справы Еровоамовы, як ён ваяваў і як караляваў, вось, яны апісаныя ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх. Дзён гаспадарстваваньня Еровоамовага было дваццаць два гады; і супачыў ён із айцамі сваімі, і загаспадарстваваў Надаў, сын ягоны, замест яго.

Рэговоам Саляманёнак гаспадарстваваў у Юдэі. Сорак адзін год быў Рэговоаму, як ён загаспадарстваваў, і сямнанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме, у месьце, каторае абраў СПАДАР з усіх плямёнаў Ізраелявых, каб палажыць там імя Свае. Імя маці ягонае Наама, Амонянка. І рабіў Юда ліха перад ачыма СПАДАРА, і квялілі Яго болей, чымся ўсе тое, што рабілі айцове іхныя грахамі сваімі, якімі яны грашылі. І збудавалі таксама яны сабе ўзвышшы а стаўпы а гаі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам. І бязулства было таксама ў гэтай зямлі, і рабілі ўсі агіды подле агідаў тых народаў, каторых СПАДАР выгнаў ад віду сыноў Ізраелявых.

І было пятага году дзяржавы Рэговоамовае: Шышак, кароль Ягіпецкі, узышоў на Ерузалім, І ўзяў скарбы дому СПАДАРОВАГА а скарбы дому каралеўскага, і ўсе ўзяў; узяў і ўсі залатыя шчыты, што зрабіў Салямон. І зрабіў кароль Рэговоам замест іх мядзяныя шчыты, і паручыў іх начэльнікам над ганцамі, каторыя сьцераглі ўход у дом каралёў. І было, як толькі кароль выходзіў да дому СПАДАРОВАГА ганцы несьлі іх, і потым адносілі іх назад да залі ганцоў, І засталыя справы Рэговоамовы а ўсе, што ён рабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх? І вайна была меж Рэговоама й Еровоама ўсі дні. І супачыў Рэговоам із айцамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давідавым. Імя маці ягонае Наама, Амонянка. І загаспадарстваваў Авіям, сын ягоны, замест яго.

І асьмінанцатага году караля Еровоама Невацёнка загаспадарстваваў Авіям над Юдаю. Тры гады ён гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Мааха Авішаломішка. Ён хадзіў у вусіх грахох айца свайго, каторыя тый рабіў перад ім; і ня было сэрца ягонае супоўна із СПАДАРОМ, Богам ягоным, як сэрца Давіда, айца ягонага. Але дзеля Давіда СПАДАР, Бог ягоны, даў яму сьветач у Ерузаліме, узьвёўшы сына ягонага просьле яго і ўмацаваўшы Ерузалім; Бо Давід рабіў пасьцівае ў ваччу СПАДАРА і не адхінаўся ўсі дні жыцьця свайго ад усёга, што Ён расказаў яму, з выняткам справы Уры Гэціча. І вайна была меж Рэговоама й Еровоама ўсі дні жыцьця ягонага. І іншыя дзеі Авіямовы, і ўсе, што ён зрабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх? І была вайна меж Авіяма й Еровоама. І супачыў Авіям із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў месьце Давідавым. І загаспадарстваваў Аса, сын яго, замест яго.

І дваццатага году Еровоама, караля Ізраельскага, загаспадарстваваў Аса, кароль Юдэйскі. І сорак адзін год гаспадарстваваў у Ерузаліме. І імя маці ягонае Мааха Авішаломішка. Аса рабіў справядлівае ў ваччу СПАДАРА, як Давід, ацец ягоны. Ён выгнаў бязуляў ізь зямлі, і адхінуў усі балваны, каторыя зрабілі бацькі ягоныя. І таксама ў Маахі, маці свае, нават, у яе, ён адняў тытул караліцы за тое, што яна зрабіла балван у гаю. І Аса пасек балваны ейныя, і спаліў ля цур’я Кідрону. Але ўзвышшы ня былі аддалены. Сэрца Асіна, адылі, было супоўна із СПАДАРОМ усі дні яго. І ўнёс ён у дом СПАДАРОЎ пасьвячэньне айца свайго і пасьвячэньне свае: срэбра а золата а судзьдзё. І вайна была меж Асы й Ваашы, караля Ізраельскага, усі дні іх. І ўзышоў Вааша, кароль Ізраельскі, супроці Юдэі, і станавіў Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня ўходзіў да Асы, караля Юдэйскага. І ўзяў Аса ўсе срэбра а золата, засталае ў скарбніцах дому СПАДАРОВАГА а ў скарбніцах дому каралеўскага, і даў іх у рукі служцоў сваіх, і паслаў іх кароль Аса да Вен-Гадада, сына Таўрымона Гэзёнёнка, караля Сырскага, што жыў у Дамашку, кажучы: «Змова, ў мяне з табою, у вайца майго і айца твайго; вось, я паслаў табе надгароду, срэбра а золата, — ідзі і ўзруш змову з Ваашам, каралём Ізраельскім, каб ён узышоў ад мяне». І паслухаў Вен-Гадад караля Асы, і паслаў вайводцаў сваіх супроці местаў Ізраельскіх, і паразіў ён Іён а Дан а Авел-Беф-Мааху а ўвесь Кінероф, па ўсей зямлі Неффалімовай. Пачуўшы, Вааша перастаў станавіць Раму, і асяліўся ў Фірцу. А кароль Аса згукаў усіх Юдэяў, нікога не вылучаючы, і вынесьлі яны з Рамы каменьне а дзервы, каторыя Вааша ўжыў на будоўлю. І пастанавіў зь іх кароль Аса Ґеву Венямінову а Міцпу. Усі засталыя справы Асіны, і ўся дужасьць ягоная, і ўсе, што ён зрабіў, і месты, каторыя ён пастанавіў, ціж не апісаны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх? У часе старасьці яго, адылі, яму балелі ногі. І супачыў Аса з бацькамі сваімі, і пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давіда, айца свайго. І загаспадарстваваў Ясапат, сын ягоны, замест яго.

І Надаў жа Еровоаменак загаспадарстваваў над Ізраелям другога году Асы, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў над Ізраелям два гады. І рабіў ён ліхое ў ваччу СПАДАРА, і хадзіў дарогаю айца свайго і ў грахох ягоных, каторымі тый увёў Ізраеля ў грэх. І зрабіў супроці яго змову Вааша Агіёнак, з дому Іссасхаровага, і паразіў яго Вааша ля Ґівефону Пілісцкага, як Надаў а ўсі Ізраяляне абляглі Ґівефон. І зрабіў яму сьмерць Вааша трэйцяга году Асы, караля Юдэйскага, і загаспадарстваваў замест яго. Як ён загаспадарстваваў, то выбіў увесь дом Еровоамоў, не пакінуў ані душы ў Еровоама, пакуль ня выгубіў яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторе ён праказаў слугою Сваім Агіям Шылянінам, — За грахі Еровоамовы, каторымі ён сам грашыў і каторымі ўвёў у грэх Ізраеля, за гнеў, каторым ён загневаў СПАДАРА, Бога Ізраелявага. І засталыя справы Надавовы, усе, што ён зрабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх? І вайна была меж Асы й Ваашы, караля Ізраельскага, усі дні іх.

Трэйцяга году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Вааша Агіёнак над усімі Ізраялянмі ў Фірцы, дваццаць чатыры гады. І рабіў ліха ў ваччу СПАДАРА, і хадзіў дарогаю Еровоамовай і ў грахох ягоных, каторымі ён увёў Ізраеля ў грэх.

І было слова СПАДАРОВА Егу Гананёнку супроці Ваашы, кажучы: «За тое, што Я падняў цябе з пылу й пастанавіў цябе за правадыра над людам Маім Ізраелям, ты ж пайшоў дарогаю Еровоамовай і ўвёў у грэх люд Мой, Ізраялян, каб ён загневаў Мяне грахамі сваімі. Вось, Я вымяту просьле Ваашы а просьле дому ягонага, і зраблю дому твайму тое ж, што дому Еровоама Невацёнка. Хто памрэць у Ваашы ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць у яго на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя». А засталыя справы Ваашыны, усе, што ён рабіў, і дужасьць ягоная, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх? І супачыў Вааша з айцамі сваімі, і пахаваны ў Фірцы. І загаспадарстваваў Ела, сын ягоны, замест яго. І таксама Егам Гананёнкам ужо было слова СПАДАРОВА Ваашы а дому ягонаму, асабліва праз усе ліха, што ён зрабіў у ваччу СПАДАРА, каб загневаць Яго ўчынкам рук сваіх, хочучы быць падобным да дому Еровоамовага; і затым Ён паразіў яго.

Дваццаць шостага, году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў на два гады Ела Ваашонак у Ізраелю ў Фірцы. І змовіўся супроці яго слуга ягоны Зымра, вайводца над палавіцаю цялежкаў. А ён у Фірцы ўпіўся ў доме Арцы, дамавера ў Фірцы; І прышоў Зымра, выцяў яго й забіў яго, дваццаць сёмага году Асы, караля Юдэйскага, і загаспадарстваваў замест яго. Як ён загаспадарстваваў і сеў на пасадзе ягоным, то паразіў увесь дом Ваашын, не пакінуўшы яму на’т таго, што мочыцца да сьцяны, ані сваякоў ягоных, ані прыяцеляў ягоных. І выгубіў Зымра ўвесь дом Ваашын, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ваашы Егам прарокам, — За ўсі грахі Ваашыны а за грахі Еліны, сына ягонага, каторымі яны самы грашылі й каторымі ўводзілі ў грэх Ізраеля, каб загнявіць СПАДАРА, Бога, Ізраелявага, сваёй пусьцінёю. А засталыя справы Еліны і ўсе, што ён рабіў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?

Дваццаць сёмага году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Зымра, і гаспадарстваваў сем дзён у Фірцы, як люд аблягаў Ґівефон Пілісцкі. Як люд, аблягаўшы, пачуў кажучых: «Змаўляўся Зымра і таксама паразіў караля», то ўсі Ізраяляне пастанавілі за караля Омру, вайводцу, над Ізраелям таго ж дня, у табару. І ўзышоў Омра а ўсі Ізраяляне зь ім ад Ґівефону, і абляглі Фірцу. Як абачыў Зымра, што места ўзята, увыйшоў да палацу каралеўскага дому, і запаліў за сабою каралеўскі дом цяплом, і памер, За грахі свае, у чым ён ізграшыў, робячы ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, ходзячы дарогаю Еровоамовай і ў грахох ягоных, каторыя тый рабіў, каб увесьці Ізраеля ў грэх. А засталыя справы Зымравы й змова ягоная, што ён змовіўся, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?

Тады падзяліўся люд Ізраельскі на палавіцу: налавіца люду была за Фіўнам Ґінафёнкам, каб пастанавіць яго за караля, а палавіца йшла за Омрам. І перамог люд, што быў за Омрам, над людам, што за Фіўнам Ґінафёнкам; і памер Фіўн, і загаспадарстваваў Омра.

Трыццаць першага году Асы, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Омра над Ізраелям на двананцаць год. У Фірцы ён гаспадарстваваў шэсьць год. І купіў Омра гару ў Шэміра за дзьве талані срэбра, і забудаваў гару, і назваў пастаноўленае ім места Самараю, імям Шэміра, собсьніка гары. І рабіў Омра ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і чыніў гарэй за ўсіх, што перад ім. Ён хадзіў у вусёй дарозе Еровоама Невацёнка а ў грахох ягоных, каторымі тый увёў у грэх Ізраялян, каб гнявіць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, сваёй пусьцінёю. А засталыя справы Омравы, каторыя ён зрабіў, і дужасьць, каторую ён паказаў, ці не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх? І супачыў Омра з айцамі сваімі, і пахаваны ў Самары. І загаспадарства ваў Агаў, сын ягоны, замест яго.

Агаў Омранок загаспадарстваваў над Ізраелям трыццаць восьмага году Асы, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў Агаў Омранок над Ізраелям у Самары дваццаць два гады. І рабіў Агаў Омранок ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ болей, чымся ўсі бытыя перад ім. Мала было яму хадзіць у грахох Еровоама Невацёнка, — ён узяў сабе за жонку Езэвель, дачку Ефваала, караля Сыдонскага, і пачаў служыць Ваалу й кланяцца яму. І ўзьняў ён аброчнік Ваалу ў доме Вааловым, каторы збудаваў у Самары. І зрабіў Агаў гай, і Агаў болей рабіў тое, што гневала СПАДАРА, Бога Ізраелявага, болей за ўсіх каралёў Ізраельскіх, што былі перад ім. За яго дзён збудаваў Гіель Бэтэлянін Ерыхон: на Авіраме, першаку сваім, ён палажыў под яго і на Сэґубе, наймалодшым сваім, пастанавіў брамы яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ігошуам Нунянком.

І сказаў Ільля, Фішвянін, із жыхараў Ґілеадзкіх, Агаву: «Жыў СПАДАР, Бог Ізраеляў, перад Каторым я стаю! Ня будзе ў гэтых гадох расы ані дажджу, хіба толькі подле слова майго».

І было да яго слова СПАДАРОВА, кажучы: «Пайдзі адгэтуль, і абярніся на ўсход, і схавайся ля цур’я Херыфа, каторы перад Ёрданом. З гэтага цур’я ты будзеш піць, а ґруґаном я расказаў жывіць цябе там». І пайшоў ён, і зрабіў подле слова СПАДАРОВАГА: пайшоў і асяліўся ля цур’я Херыва, каторы перад Ёрданом. І ґруґаны прыносілі яму хлеб і мяса нараніцы, і хлеб і мяса ўвечары, а з цур’я піў. І сталася на канцу дзён, што гэты цурэй высах, бо ня было дажджу на зямлі.

І было да яго слова СПАДАРОВА: «Устань, і пайдзі да Сарэпату Сыдонскага, і жыві там; Я расказаў там жонцы ўдаве жывіць цябе». І ўстаў ён, і пайшоў да Сарэпату; і як прышоў да брамы места, вось, там жонка ўдава зьбірае дровы. І пагукаў ён яе, і сказаў: «Вазьмі, калі ласка, імне крыху вады ў судзіну напіца». І пайшла ўзяць, і гукнуў яе, кажучы: «Вазьмі імне, калі ласка, кавалак хлеба ў руку сваю». Яна сказала: «Жыў СПАДАР, Бог твой! калі ў мяне ё штось печанае, адно ё жменя мукі ў дзежцы і крыху алівы ў жбанку; і вось, я зьбяру паленцы два, і пайду, і прыгатую гэта сабе а сыну свайму; зьямо гэта й памрэм». І сказаў ёй Ільля: «Ня бойся, прыйдзі, зрабі подле слова свайго, але ўперад зрабі з гэтага невялічкі праснак імне і прынясі імне; сабе ж а сыну свайму зробіш пасьлей; Бо так кажа СПАДАР, бог Ізраеляў: "Мука ў дзежцы ня высіліцца, і алівы ў жбанку будзе ставаць да тога дня, калі СПАДАР дасьць дождж на від зямлі"».

І пайшла яна, і зрабіла так, як сказаў Ільля; і ела яна а ён а дом ейны дні. Мука ў дзежцы не высілялася, і алівы ў жбанку ставала подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў Ільлёю.

Просьле гэтага захварэў сын гэтае жонкі, гаспадыні дому, і хвароба ягоная была такая цяжкая, што не засталося ў ім душы. І сказала яна Ільлі: «Што імне й табе, чалавеча Божы? Ты прышоў да мяне прыпомнець бяспраўе мае і зрабіць сьмерць сыну майму». І сказаў ён ёй: «Дай імне сына свайго». І ўзяў яго з улоньня ейнага, і ўзьнёс яго на гару, ідзе ён жыў, і палажыў яго на ложак свой, І загукаў да СПАДАРА, і сказаў: «СПАДАРУ, Божа мой! няго ж Ты і ўдаве, у каторай я жыву, зробіш ліха, зрабіўшы сьмерць сыну ейнаму?». І расьцягнуўся над дзяцём трэйчы, і загукаў ён да СПАДАРА, і сказаў: «СПАДАРУ, Божа мой! хай жа зьвернецца душа дзецяняці гэтаму ў яго!» І пачуў СПАДАР голас Ільлін, і зьвярнулася душа дзецяняці гэтаму ў яго, і ён ажыў. І ўзяў Ільля дзяцё, і зьнёс яго далоў з гаравое залі да дому, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глянь, сын твой жывець». І сказала тая жонка Ільлі: «Цяпер я даведалася, што ты чалавек Божы, і што слова СПАДАРОВА ў вуснах тваіх — праўда».

І сталася за шмат дзён, што было слова СПАДАРОВА да Ільлі трэйцяга году, кажучы: «Ідзі, пакажыся Агаву, і я дам дождж на зямлю». І пайшоў Ільля паказацца Агаву. Галадоў жа вялікая была ў Самары. І гукнуў Агаў Оваду, каторы быў дамавер. Овада ж быў чалавек вельма багабойлівы, І як Езэвель губіла прарокаў СПАДАРОВЫХ, Овада ўзяў сту прарокаў, і хаваў іх, па пяцьдзясят чалавекаў, у пячорах, і жывіў іх хлебам а вадою. І сказаў Агаў Оваду: «Пайдзі па зямлі да ўсіх жаролаў водных і да ўсіх цур’ёў на зямлі, ці ня знойдзеш ідзе травы, каб нам пракарміць коні а мулы, каб нам не давялося страціць сабе із статку». І падзялілі яны мяжсобку зямлю, каб абыйсьці яе: Агаў асобна пайшоў аднэю дарогаю, і Овада асобна пайшоў другою дарогаю. Як Овада быў у дарозе, і вось, наўпярэймы яму — Ільля. Ён пазнаў яго, і паў на від свой, і сказаў: «Ці ты гэта, спадару мой Ільля?» Тый сказаў яму: «Я; пайдзі, скажы спадару свайму: "Гля, Ільля тут"». Ён сказаў: «Чым я ізграшыў, што ты аддаеш слугу свайго ў рукі Агава, каб зрабіць імне сьмерць? Жыў СПАДАР, Бог твой! калі ё народ і гаспадарства, куды б не пасылаў гаспадар мой шукаць цябе; і як яму казалі: "Няма", ён браў прысягу з тога гаспадарства й народу, што не маглі знайсьці Цябе. А ты цяпер кажаш: "Пайдзі, скажы спадару свайму: ’Во Ільля’". І будзе: я пайду ад цябе, тады Дух СПАДАРОЎ панясець цябе ня ведама куды; і калі я пайду наказаць Агаву, і ён ня знойдзе цябе, то ён заб’ець мяне; а слуга твой багабойлівы з маладосьці свае. Ціж не сказалі спадару майму, штб я зрабіў, як Езэвель забівала прарокаў СПАДАРОВЫХ, як я хаваў сту чалавекаў прарокаў СПАДАРОВЫХ, па пяцьдзясят чалавекаў, у пячорах, і жывіў іх хлебам і вадою? А ты цяпер кажаш: "Пайдзі, скажы спадару свайму: ’Во Ільля’"; ён заб’ець мяне». І сказаў Ільля: «Жыў СПАДАР войскаў, перад Каторага відам я стаю! сядні я пакажуся яму». І пайшоў Овада наўпярэймы Агаву, і наказаў яму. І пайшоў Агаў наўпярэймы Ільлі. Як Агаў абачыў Ільлю, то сказаў яму: «Ці ты гэта тый, што немарасьце Ізраеля?» І сказаў Ільля: «Ня я немарашчу Ізраеля, але ты а дом айца твайго тым, што вы пакінулі расказаньні СПАДАРОВЫ, і ты пайшоў за Вааламі. Цяпер пашлі й зьбяры да мяне ўсяго Ізраеля на гару Карміл, і чатырыста пяцьдзясят прарокаў Ваалавых, і прарокаў гэтага гаю чатырыста, што жывяцца із столу Езэвелінага».

І паслаў Агаў памеж усіх сыноў Ізраелявых, і зьбер усіх прарокаў на гару Карміл. І дабліжыўся Ільля да ўсёга люду, і сказаў: «Пакуль вы будзеце скакаць на два бакі? калі СПАДАР ё Бог, то йдзіце за ім; а калі Ваал, то за ім ідзіце». І не адказаў люд яму ані слова. І сказаў Ільля люду: «Я адзінюсенькі застаўся прарока СПАДАРОЎ, а прарокаў Вааловых чатырыста пяцьдзясят чалавекаў. Хай дадуць нам двое цялят-бычкоў, і хай яны выбяруць адно цялё-бычка, і расьсякуць яго, і паложаць на дровы, але цяпла хай не падкладаюць; а я прыгатую другое цялё-бычка, і палажу на дровы, і цяпла не падлажу. І гукайце вы імя бога вашага, а я буду гукаць імя СПАДАРА. І будзе, што адказуючы цяплом — ён Бог». І адказаў увесь люд, і сказаў: «Добрае гэта слова». І сказаў Ільля прарокам Вааловым: «Выбярыце сабе адно цялё-бычка, і прыгатуйце вы ўперад, бо вас шмат; і гукайце імя бога вашага, але цяпла не падкладайце». І ўзялі яны цялё-бычка, каторы даны быў ім, і прыгатавалі, і гукалі імя Ваала з раньня да палудня, кажучы: «Ваале, адкажы нам!» Але ня было ані голасу, ані адказу. І падскакавалі яны ля аброчніка, каторы зрабілі. І сталася ў палудзень: Ільля пачаў сьміяцца зь іх і сказаў: «Крычыце вялікім голасам, бо ён бог; можа ён задумаўся, альбо заняты чым, альбо ў дарозе, а можа й сьпіць, дык ён прачхнецца». І крычэлі яны вялікім голасам, і білі сябе, подле звычаю свайго, мячамі а дзідамі, ажно кроў лілася па іх. І было, як мінуў палудзень, што яны ўсе праракалі аж да вячэрнага абраканьня, але ня было ані голасу, ані адказу, ані ўвагі.

І сказаў Ільля ўсяму люду: «Дабліжчася да мяне». І дабліжыўся ўвесь люд да яго. Ён паправіў разбураны аброчнік СПАДАРОЎ. І ўзяў Ільля двананцаць камянёў, подле ліку сыноў Якава, катораму СПАДАР сказаў так: «Ізраель будзе імя твае». І збудаваў з гэтых камянёў аброчнік у імя СПАДАРОВА, і зрабіў роў навокал увелькі дзьвюх мераў сяўбы, І расклаў дровы, і расьсек цялё, і паклаў яго на дровы, І сказаў: «Напоўніце чатыры вядры вады і вылівайце на ўсепаленьне а на дровы». Потым сказаў: «Паўтарыце». І яны паўтарылі, і сказаў: «Зрабіце трэйцім наваратам». І зрабілі трэйцім наваратам. І вада палілася навокал аброчніка, і таксама роў напоўніўся вадою. І было ў часе абраканьня хлебнага аброку: і дабліжыўся Ільля прарока, і сказаў: «СПАДАРУ, Божа Абрагамаў, Ісакоў а Ізраеляў! пазнаюць гэтага дня, што Ты Адзін Бог у Ізраелю, і што я слуга твой і словам Тваім зрабіў я ўсе гэта. Адкажы імне, СПАДАРУ, адкажы імне! Хай пазнае люд гэты, што Ты, СПАДАРУ, Бог, і Ты абернеш сэрца іхнае назад». І спала цяпло СПАДАРОВА, і пажэрла ўсепаленьне а дровы а камяні а пыл, і зьлізала ваду, што ў рове. І абачыў увесь люд, і яны палі на віды свае, і сказалі: «СПАДАР, — Ён Бог. СПАДАР, — Ён Бог!» І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Вааловых, каб ні водзін ізь іх ня ўцёк». І схапілі іх. І завёў іх Ільля да цур’я Кішону, і выразаў іх там.

І сказаў Ільля Агаву: «Узыйдзі, еж а пі, бо чуваць гук дажджу». І ўзышоў Агаў есьці а піць; а Ільля ўзышоў на верх Кармілу, і нахінуўся да зямлі, і палажыў від свой памеж каленяў сваіх. І сказаў дзяцюку свайму: «Пайдзі ж, глянь у кірунку мора». Тый узышоў, і глянуў, і сказаў: «Нічога няма». Ён сказаў: «Зьвярніся сем разоў». І сталася сёмага разу, і сказаў: «Вось, маленькая балачынка, увелькі з даланю людзкую, узьнімаецца з мора». Ён сказаў: «Пайдзі, скажы Агаву: "Запрагай а едзь далоў, каб не засьпеў цябе дождж"». І было прымеж тога: пацямнела неба ад хмараў і ад ветру, і пайшоў вялікі дождж. Агаў жа сеў у цялежкі й паехаў да Ізрэелю.

І была на Ільлі рука СПАДАРОВА. Ён паперазаў сьцёгны свае і бег перад Агавом аж да ўходу Ізрэеля.

І сказаў Агаў Езэвелі ўсе, што зрабіў Ільля, і тое, што ён забіў усіх прарокаў мячом. І паслала Езэвель пасланца да Ільлі сказаць: «Хай тое а тое зробяць імне багове, і яшчэ дададуць, калі я заўтра да гэтага часу не зраблю з душою тваёю таго, што з душою кажнага зь іх». Абачыўшы, ён устаў і пайшоў, каб уратаваць жыцьцё свае, і прышоў да Веер-Шэвы, каторая ў Юдэі, і пакінуў дзяцюка свайго тамака. А сам адышоў на пустыню на дзень дарогі, і прышоў, і сеў пад яленцавым кустом, і прасіў сьмерці душы сваёй, і сказаў: «Досыць ужо. СПАДАРУ, вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за айцоў сваіх». І лёг, і заснуў пад яленцавым кустом. І вось, ангіл даткнуўся да яго, і сказаў яму: «Устань, еж». І глянуў Ільля, і вось, ля ўзгалоўя ягонага на вугальлю печаны сачэнь і жбан вады. Ён пад’еў, напіўся, і абярнуўся, і лёг. І зьвярнуўся ангіл СПАДАРОЎ другім наваратам, даткнуўся да яго й сказаў: «Устань, еж, бо дарога над сілу табе». І ўстаў ён, пад’еў і напіўся, і, дзякуючы пасілку ад тае ежы, ішоў сорак дзён і сорак ночаў аж да гары Божае Горыва. І ўвыйшоў ён там у пячору, і начаваў там. І вось, было да яго слова СПАДАРОВА, і сказаў яму: «Чаго ты тут, Ільля?» Ён сказаў: «Урупіўся, урупіўся я праз СПАДАРА, Бога войскаў, бо пакінулі змову Тваю сынове Ізраелявы, Твае аброчнікі разбурылі й прарокаў Тваіх забілі мячом; і застаўся я адзінюсенькі, і шукаюць душы мае, каб узяць яе». І сказаў: «Выйдзі й стань на гары перад відам СПАДАРОВЫМ. І вось, СПАДАР пройдзе, і буйны й вялікі вецер, разьдзіраючы горы а крышачы скалы перад СПАДАРОМ, ня ў ветру СПАДАР. Просьле ветру землятрасеньне, не ў землятрасеньню СПАДАР. Па землятрасеньню цяпло, не ў цяпле СПАДАР. Просьле цяпла голас ціхі, ценькі». І было, як пачуў Ільля, укрыў від свой ахілімам сваім, і вышаў, і стаяў ля ўходу ў пячору. І вось, да яго голас, і сказаў яму: «Чаго ты тут, Ільля?» Ён сказаў: «Урупіўся я праз СПАДАРА, Бога войскаў, бо пакінулі змову Тваю сынове Ізраелявы, аброчнікі Твае разбурылі й прарокаў Тваіх забілі мячом, і застаўся я адзінюсенькі, і шукалі душы мае, каб узяць яе».

І сказаў яму СПАДАР: «Пайдзі й зьвярніся ў дарогу сваю пераз пустыню да Дамашку; і прыйдзеш, і памажаш Газаеля за караля над Сыраю; А Егу Німшанка памаж за караля над Ізраелям; Елісэя ж Шафацёнка з Авел-Меголы памаж за прароку замест сябе. Хто ўцячэць ад мяча Газаелявага, таму зробе сьмерць Егу; а хто ўратуецца ад мяча Егувага, таму зробе сьмерць Елісэй. Пакінуў Я, адылі, памеж Ізраялян сем тысячаў: усіх гэтых калені ня сьхіналіся перад Ваалам, і ўсіх гэтых вусны не цалавалі яго».

І пайшоў ён стуль, і знайшоў Елісэя Шафацёнка, а ён араў; двананцаць пар было ў яго, і сам ён быў ля двананцатае. Ільля, праходзячы міма яго, кінуў на яго ахілім свой, І пакінуў буйны статак, і пабег за Ільлёю, і сказаў: «Пацалую, калі ласка, айца свайго й маці сваю, і я пайду за табою». Ён сказаў яму: «Пайдзі й зьвярніся; бо што я зрабіў табе?» Ён, завярнуўся ад яго, узяў іго буйнога статку, і зарэзаў іх, і снасьцяй буйнога статку зварыў мяса, і даў людзём, і яны елі. І ўстаў, і пайшоў за Ільлёю, і пачаў служыць яму.

І Вен-Гадад, кароль Арамскі, зьбер усе войска свае, і зь ім былі трыццаць два каралі, і коні і цялежкі, і ўзышоў, аблёг Самару, і ваяваў зь ёю. І паслаў паслоў да Агава, караля Ізраельскага, да места, І сказаў яму: «Гэтак кажа Вен-Гадад: "Срэбра твае а золата твае — мае яно, і жонкі твае і найлепшыя сынове твае — мае яны"». І адказаў кароль Ізраельскі, і сказаў: «Хай будзе подле слова твайго, спадару мой каролю: я а ўсе мае — твае». І зьвярнуліся паслы, і сказалі: «Гэтак кажа Вен-Гадад, кажучы: "Я паслаў да цябе, кажучы: ’Срэбра свае а золата свае а жонкі свае а сыноў сваіх імне аддай’; Дзеля таго я заўтра, на гэты час, прышлю да цябе слугаў сваіх, каб яны перагледзелі дом твой а дамы служачых пры табе, і ўсе дрыжонае ў ваччу тваім яны ўхопяць рукамі сваімі, і возьмуць"». І згукаў кароль Ізраельскі ўсіх старцоў зямлі, і сказаў ім: «Ведайце ж і глядзіце, ён шукае ліха; як ён паслаў да мяне па жонкі мае а па сыноў маіх а па срэбра мае а па золата мае, я яму не адмовіў». І сказалі яму ўсі старцы а ўвесь люд: «Ня слухай а не гадзіся». І сказаў ён паслом Вен-Гададовым: «Скажыце спадару майму каралю: "Усе, праз што ты прыслаў першы раз да слугі свайго, я зраблю; але гэтага зрабіць не магу"». І пайшлі паслы, і прынесьлі яму слова ізноў. І паслаў да яго Вен-Гадад, і сказаў: «Гэтак хай зробяць імне багове, і яшчэ дададуць, калі пылу Самарскага стане па жмені ўсім людзём, каторыя ля ног маіх». І адказаў кароль Ізраельскі, і сказаў: «Скажыце: "Хай ня хваліцца паперазуючыся, як расьперазуючыся"». Пачуўшы гэтае слова, Вен-Гадад, каторы піў разам із каралямі ў буданох, сказаў слугам сваім: «Ладзьцеся!» І яны зладзіліся супроці места.

І вось, адзін прарока дабліжыўся да Агава, караля Ізраельскага, і сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Ці бачыш гэтае вялікае зборышча? Вось, Я сядні дам яго ў руку тваю, і будзеш ведаць, што Я — СПАДАР"». І сказаў Агаў: «Кім?» Ён сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Маладзёнамі валаскіх кіраўнікоў"». І сказаў: «Хто павядзець бітву?» Ён сказаў: «Ты». Ён палічыў маладзёнаў валаскіх кіраўнікоў, і знайшлося дзьвесьце трыццаць двух; просьле палічыў увесь люд, усіх сыноў Ізраелявых, сем тысячаў. І яны выступілі ў палудзень. Вен-Гадад жа ўпіўся ў буданох разам із каралямі, трыццаць двума каралямі, што памагалі яму. І выступілі ўперад маладзёны валаскіх кіраўнікоў. І паслаў Вен-Гадад, і наказалі яму, кажучы, што людзі вышлі із Самары. Ён казаў: «Калі дзеля міру вышлі яны, то схапіце іх жывых; і калі на вайну вышлі, вазьміце іх жывых». І вышлі зь места маладзёны валаскіх кіраўнікоў, і войска, што за імі. І паразіў кажны мужа свайго; і ўцяклі Арамляне, і пагналіся за імі Ізраяляне. І ўцёк Вен-Гадад, кароль Арамскі, конна з коньнікамі. І вышаў кароль Ізраельскі, і паразіў коні й цялежкі, і зрабіў ув Араме вялікую паразу.

І падышоў тый прарока да караля Ізраельскага, і сказаў яму: «Пайдзі, мацуйся, і ведай, і глядзі, што табе рабіць; бо за год кароль Арамскі ўзыйдзе супроці цябе».

А слугі караля Арамскага сказалі яму: «Багове іх ё Багове гораў, затым яны дужшыя за нас. Але ваюйма зь імі на раўніне, і напэўна будзем дужшыя за іх. Дык во што зрабі: аддаль каралёў кажнага зь месца ягонага і пастанаві вайводцаў на іх месца; І налічы ты войска сабе толькі, колькі пала ў цябе, і коні, колькі было коні, і цялежак, колькі было цялежак; і будзеш ваяваць ізь імі на раўніне, і напэўна будзем дужшыя за іх». І паслухаў ён голасу іх, і зрабіў гэтак.

І сталася за год, што Вен-Гадад палічыў Арам і ўзышоў да Афеку, ваяваць із Ізраелям. Палічаны былі сынове Ізраелявы і, запасшыся емінаю, пайшлі наўпярэймы ім. І разьлягліся сынове Ізраелявы табарам супроці іх, бы дзьве невялікія стады козаў, а Арамляне напоўнілі зямлю.

І дабліжыўся чалавек Божы, і казаў каралю Ізраельскаму, і сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што Арамляне кажуць: ’СПАДАР ё Бог гораў, а ня Бог далінаў’, Я ўсе гэта вялікае зборышча дам у руку тваю, і будзеце ведаць, што Я — СПАДАР"». І аблягалі адны адных сем дзён. І было на сёмы дзень: пачалася бітва; і паразілі сынове Ізраелявы сто тысячаў пяхотных Арамлян за адзін дзень. І ўцяклі засталыя ў места Афек. І павалілася сьцяна на засталых дваццаць сем тысячаў чалавекаў. А Вен-Гадад уцёк, і прышоў да места, і бегаў з пакою да пакою. І сказалі яму слугі ягоныя: «Вось, мы чулі, што каралі дому Ізраелявага — каралі міласэрныя. Дазволь жа нам узлажыць зрэб’е на сьцёгны свае і паварозы на галавы свае, і выйдзем да караля Ізраельскага; можа ён захавае душу тваю». І паперазалі яны зрэб’ям сьцёгны свае, і ўзлажылі паварозы на галавы свае, і прышлі да караля Ізраельскага, і сказалі: «Слуга твой Вен-Гадад кажа: "Хай жа жывець душа мая"». Тый сказаў: «Ён яшчэ жывы? ён брат мой». Людзі гэтыя варажылі гэта на добрае, і пабарзьдзілі, і падхапілі гэта ад яго, і сказалі: «Брат твой Вен-Гадад». І сказаў ён: «Пайдзіце да яго й вазьміце яго». І вышаў да яго Вен-Гадад, і ён узьвёў яго на цялежкі. І сказаў яму Вен-Гадад: «Месты, што ўзяў мой ацец у твайго айца, я зьвярну, і вуліцы зробіш сабе ў Дамашку, як ацец мой зрабіў у Самары». «А я, — сказаў Агаў, — просьле змовы адпушчу цябе». Дык ён зрабіў змову зь ім і адпусьціў яго.

І адзін чалавек із сыноў прароцкіх сказаў прыяцелю свайму словам СПАДАРОВЫМ: «Бі, калі ласка, мяне». Але тый чалавек адмовіўся біць яго. І сказаў яму: «За тое, што ты ня слухаеш голасу СПАДАРОВАГА, вось, як пойдзеш ад мяне, заб’ець цябе леў». Ён пайшоў ад яго, і знайшоў яго леў, і забіў яго. І знашоў ён другога чалавека, і сказаў: «Бі, калі ласка, мяне». І біў яго гэны чалавек, б’ючы а ранячы. І пайшоў прарока, і стаяў надчэкуючы караля на дарозе, прыдаўшыся іншым, замазаўшы вочы свае попелам. І было, як кароль праяжджаў міма, ён закрычэў каралю й сказаў: «Слуга твой хадзіў у сярэдзіну бітвы, і вось, адзін чалавек адышоўся ў бок, і прывеў да мяне чалавека, сказаўшы: "Сьцеражы гэтага чалавека; калі ён шчэзьне й ня зьвернецца, то твая душа будзе за душу ягоную, альбо ты адважыш талань срэбра". І сталася, як слуга твой заняўся тым-сім, што вось, ён шчэз». І кароль Ізраельскі сказаў яму: «Такі твой суд, ты сам пастанавіў». І ён пабарзьдзіў, і згарнуў попел із аччу сваіх, і пазнаў яго кароль Ізраельскі, што із прарокаў ён. І ён сказаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты выпусьціў з рукі чалавека, аканаванага Імною, дык будзе душа твая за душу ягоную і люд твой за ягоны люд"». І пайшоў кароль Ізраельскі двору смутны а гнеўны, і прыбыў да Самары.

І сталася па гэтых здарэньнях: у Навофа Ізрэеляніна ў Ізрэелю было вінішча ля палацу Агава, караля Самарскага. І гукаў Агаў Навофу, кажучы: «Аддай імне свае вінішча; зь яго будзе ў мяне варыўны гарод, бо яно блізка да дому майго; а замест яго я дам табе вінішча лепшае за гэтае, альбо, калі хочаш, дам табе срэбра, колькі яно варта». І сказаў Навоф Агаву: «Крый, СПАДАРУ, мяне, каб я аддаў табе спадак айцоў сваіх!» І прышоў Агаў двору смутны а гнеўны з тога слова, каторае казаў яму Навоф Ізрэелянін, кажучы: «Не аддам табе спадку айцоў сваіх». І лёг на ложак свой, і адвярнуў від свой, і хлеба ня еў. І ўвыйшла да яго жонка ягоная Езэвель, і гукала яму: «Чаму смутны дух твой, што ты й хлеба не ясі?» Ён гукаў ёй: «Як я гукаў Навофу Ізрэеляніну і сказаў яму: "Аддай імне вінішча свае за срэбра альбо, калі хочаш, я дам табе вінішча замест яго", тады ён сказаў: "Не аддам табе вінішча свайго"». І сказала яму Езэвель, жонка ягоная: «Што за гаспадарства цяпер ты робіш у Ізраелю? устань, еж хлеб, і хай вяселіцца сэрца твае; я дам табе вінішча Навофа Ізрэеляніна». І напісала лісты ад Агава, і запячатавала іх пячацяй ягонаю, і паслала тыя лісты старцом а паном у ягоным месьце, з Навофам жывучым. І напісала ў лістох, кажучы: «Агаласіце пост, і пасадзіце Навофа на чале люду; І пасадзіце двух сыноў веляла насупроці яго, каторыя сьветчылі б на яго, кажучы: "Ты блявузґаў на Бога а караля"; і потым вывядзіце яго, і ўкамянуйце, каб ён памер». І зрабілі мужы места ягонага, старцы а паны, у месьце ягоным жывучыя, як паслала ім Езэвель, так, як пісана ў лістох, каторыя яна паслала ім. Агаласілі пост і пасадзілі Навофа на чале люду. І прышлі два сыны веляла, і селі насупроці яго, і сьветчылі на яго, на Навофа перад людам, кажучы: «Навоф блявузґаў на Бога а на караля». І вывялі яго за места, і ўкаменавалі, і ён памер. І паслалі Езэвелі сказаць: «Навоф укаменаваны й памер». І як пачула Езэвель, што Навоф укамеваваны й памер, то сказала Езэвель Агаву: «Устань, вазьмі ў дзяржаньне вінішча Навофа Ізрэеляніна, каторы адмовіўся аддаць табе за срэбра; бо Навоф ня жывець, ён памершы». Як пачуў Агаў, што Навоф памер, дык устаў Агаў, каб зыйсьці да вінішча Навофа Ізрэеляніна і ўзяць яго ў дзяржаньне.

І было слова СПАДАРОВА да Ільлі Фішвяніна: «Устань, зыйдзі наўпярэймы Агаву, каралю Ізраельскаму, каторы ў Самары; вось, ён цяпер у вінішчу Навофавым, куды зышоў, каб узяць у дзяржаньне; І гукай яму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ты забіў і яшчэ ўступаеш у спадак?’" і гукай яму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: "На тым месцу, ідзе сабакі лізалі кроў Навофа, сабакі будуць лізаць кроў тваю, таксама кроў тваю’"». І сказаў Агаў Ільлі: «Знайшоў ты мяне, злосьніча мой!» Ён сказаў: «Знайшоў; бо ты прадаўся рабіць ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ. Вось, Я навяду на цябе бяду, і вымяту за табою, і выгублю ўв Агава нават тога, што мочыцца на сьцяну, і замкнёнага, і засталага ў Ізраелю. І зраблю з домам тваім так, як зрабіў Я з домам Еровоама Невацёнка і з домам Ваашы Агіёнка, за квяленьне, каторым ты квяліў Мяне і ўвёў Ізраеля ў грэх. Таксама й да Езэвелі казаў СПАДАР, кажучы: "Сабакі зьядуць Езэвель за горадам Ізрэелю". Хто памрэць ув Агава ў месьце, таго зьядуць сабакі; а хто памрэць на полю, таго зьядуць птушкі нябёсныя». Запраўды ня было яшчэ такога, як Агаў, каторы прадаўся б рабіць нягоднасьць у ваччу СПАДАРА, да чаго падвучала яго Езэвель, жонка ягоная. Ён рабіў вельма агідна, ідучы за балванамі, подле ўсёга, што рабілі Аморэі, каторых СПАДАР прагнаў ад віду сыноў Ізраелявых.

І было, як пачуў Агаў словы гэтыя, то разьдзер адзецьці свае, і ўзлажыў на цела свае зрэбніну, і поставаў, і спаў у зрэбніне, і хадзіў памалу.

І было слова СПАДАРОВА да Ільлі Фішвяніна, кажучы: «Бачыш, як укарыўся Агаў перад Імною? за тое, што ён укарыўся перад Імною, Я не навяду ліха за дзён ягоных, за дзён сына ягонага навяду ліха на дом ягоны».

Пражылі тры гады, і ня было вайны меж Араму й Ізраелю.

І было на трэйці год, і зышоў Ясапат, кароль Юдэйскі, да караля Ізраельскага. І сказаў кароль Ізраельскі слугам сваім: «Ці ведаеце, што Рамоф Ґілеадзкі наш? А мы так доўга маўчым, каб узяць яго з рук караля Арамскага». І сказаў ён Ясапату: «Ці пойдзеш ты з імною на вайну на Рамоф Ґілеадзкі?» І сказаў Ясапат каралю Ізраельскаму: «Як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; як твае коні, так і мае коні». І сказаў Ясапат каралю Ізраельскаму: «Даведайся, калі ласка, сядні, якое ё слова СПАДАРОВА». І зьбер кароль Ізраельскі прарокаў, каля чатырыста чалавекаў, і сказаў ім: «Ці йсьці імне на Рамоф Ґілеадзкі вайною, ці ўзьдзержыцца?» Яны сказалі: «Узыйдзі, і аддасьць СПАДАР у рукі каралеўскія». І сказаў Ясапат: «Ці няма тут яшчэ прарокі СПАДАРОВАГА, каб нам папытацца ў яго?» І сказаў кароль Ізраельскі Ясапату: «Ё яшчэ адзін чалавек, каторым можна папытацца ў СПАДАРА; але я ненавіджу яго, бо ён не праракае празь мяне добрага, а толькі благое, — Міхей Імлянок». І сказаў Ясапат: «Не кажы гэтак, каролю». І пагукаў кароль Ізраельскі легчанца аднаго, і сказаў: «Барзьдзей па Міхея Імлянка!» Кароль Ізраельскі а Ясапат, кароль Юдэйскі, сядзелі кажны на пасадах сваіх, адзеўшыся ў вадзецьці, ля варот брамы Самарскае, і ўсі прарокі праракалі перад імі. І зрабіў сабе Сэдэка Хенаанёнак зялезныя рогі, і сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: "Гэтымі будзеш басьці Арамлян, аж да выгубленьня іх"» І ўсі прарокі праракалі тое ж, кажучы: «Узыйдзі на Рамоф Ґілеадзкі, май дасьпех, СПАДАР дасьць у руку каралеўскую». І пасланец, каторы пайшоў гукаць Міхея, гукаў яму, кажучы: «Вось жа, цяпер словы прарокаў аднымі вуснамі вяшчуюць добрае каралю; хай бы й твае слова было згоднае із словам кажнага зь іх; пракажы й ты добрае». І сказаў Міхей: «Жыў СПАДАР! тое, што скажа СПАДАР імне, тое буду казаць». І прышоў ён да караля. Кароль сказаў яму: «Міхею! ісьці нам на Рамоф Ґілеадзкі вайною, ці ўзьдзержыцца?» І сказаў тый яму: «Узыйдзі, хай шчасьце табе, і СПАДАР аддасьць у руку каралеўскую». І сказаў яму кароль: «Пакуль я маю заклінаць цябе, каб ты не казаў імне нічагусенькі, апрача праўды ў імя СПАДАРА?» І сказаў ён: «Я бачу ўсяго Ізраеля, расьцярушанага па горах, бы авечкі, у каторых няма пастыра. І сказаў СПАДАР: "Няма спадароў у іх, хай зварачаюцца кажны да дому свайго ў супакою"». І сказаў кароль Ізраельскі Ясапату: «Ці ня гукаў я табе, што ён не праракае празь мяне добрага, а толькі благое». І сказаў: «Дык выслухай слова СПАДАРОВА: я бачыў СПАДАРА, на пасадзе Сваім седзячага, і ўсе войска нябёскае стаяла ля Яго, па правай і па левай руццэ Ягонай. І сказаў СПАДАР: "Хто ўмове Агава, каб ён узышоў і паў у Рамофе Ґілеадзкім?" І сказаў гэты гэтак, а гэны сказаў гэнак. І вышаў нейкі дух, і стаў перад відам СПАДАРОВЫМ, і сказаў: "Я ўмоўлю яго". І сказаў яму СПАДАР: "Чым?" Ён сказаў: "Я выйду й стану духам манлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных". І сказаў: "Ты ўмовіш і ўзумееш; выйдзі й зрабі гэтак". Дык цяпер, вось, СПАДАР даў духа манлівага ў вусны ўсіх прарокаў тваіх гэтых, і СПАДАР гукаў празь цябе ліхое». І дабліжыўся Сэдэка Хенаанёнак, і, выцяўшы Міхею па шчаццэ, сказаў: «Як гэта адышоў Дух СПАДАРОЎ ад мяне, каб гукаць у табе?» І сказаў Міхей: «Вось, ты абачыш таго дня, як будзеш пераходзіць з пакою да пакою, каб схавацца». І сказаў кароль Ізраельскі: «Вазьміце Міхея і зьвярніце яго да Амона гараднічага й да Ёаша, сына каралёвага, І скажыце: "Гэтак кажа кароль: ’Пасадзіце гэтага ў вязьніцу й давайце яму есьці хлеба вобмаль і вады вобмаль, пакуль я ня прыйду ў супакою’"». І сказаў Міхей: «Калі зьвернешся, зьвернешся ў супакою, то не СПАДАР гукаў імною». І сказаў: «Слухайце, усі людзі!»

І ўзышоў кароль Ізраельскі а Ясапат, кароль Юдэйскі, на Рамоф Ґілеадзкі. І сказаў кароль Ізраельскі Ясапату: «Я пераадзенуся і ўступлю ў бітву, а ты надзень свае адзецьці». І пераадзеўся кароль Ізраельскі, і ўступіў у бітву. А кароль Арамскі расказаў вайводцам над цялежкамі, каторых у яго было трыццаць двух, кажучы: «Ня біцеся ані з малым, ані зь вялікім, адно з каралём Ізраельскім». І сталася: як вайводцы цялежак абачылі Ясапата, то яны сказалі: «Пэўне, гэта кароль Ізраельскі», і абярнуліся біцца зь ім. І закрычэў Ясапат. І сталася: як вайводцы цялежак абачылі, што не кароль Ізраельскі ён, то яны адвярнуліся ад яго. І адзін чалавек наўманы напяў лук і зразіў караля Ізраельскага ў шво панцыра. І сказаў ён возьніку сваіх Цялежак: «Павярні руку сваю й вывязі мяне з войска, бо я хворы». Але бітва таго дня павялічалася, і кароль стаяў на цялежках супроці Арамлян, і ўвечары памер, і лілася кроў з раны ў цялежкі. І агалошана было заходам сонца ў табару, кажучы: «Кажны йдзі да места свайго, кажны да зямлі свае!» І памер кароль, і прывезены быў да Самары, і пахавалі караля ў Самары. І абмылі цялежкі ў копані Самарскай, і сабакі лізалі кроў ягоную, і бязулі абмывалі, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае Ён праказаў.

А засталыя справы Агававы, усе, што ён рабіў, і дом із сланёвае косьці, каторы ён пастанавіў, і ўсі месты, каторыя ён пастанавіў, ці ж не запісаны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх? І супачыў Агаў з айцамі сваімі, і загаспадарстваваў Агазя, сын ягоны, замест яго.

І Ясапат Асянок загаспадарстваваў над Юдэяю чацьвертага году Агава, караля Ізраельскага. Ясапату было трыццаць пяць год, як загаспадарстваваў, і дваццаць пяць год гаспадарстваваў у Ерузаліме. Імя маці ягонае Азува Шылгішка. Ён хадзіў у вусім дарогаю айца свайго Асы, ня зыходзіў зь яе, робячы справядлівае ў ваччу СПАДАРА; узвышшы, адылі, ня былі разбураны; люд абракаў а кадзіў яшчэ на ўзвышшах. Ясапат учыніў мір із каралём Ізраельскім. Засталыя справы Ясапатавы, і сіла ягоная, каторую ён выказаваў, і як ён ваяваў, ці ж не апісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх? І астачы бязуляў, што заставаліся за дзён айца ягонага Асы, ён вымеў ізь зямлі. І ня было караля тады ў Едоме; быў намесьнік каралеўскі.

Ясапат збудаваў караблі на мору, каб хадзіць да Офіру золата; але яны не дайшлі, бо разьбіліся ў Ецыён-Ґаверу. Тады сказаў Агазя Агавёнак Ясапату: «Хай мае служцы едуць із тваімі служцамі на караблёх». Але Ясапат не згадзіўся. І супачыў Ясапат із айцамі сваімі і быў пахаваны з айцамі сваімі ў месьце Давіда, айца свайго. І загаспадарстваваў Егорам, сын ягоны, замест яго.

Агазя Агавёнак загаспадарстваваў над Ізраелям у Самары сямнанцатага году Ясапата, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў над Ізраелям два гады. І рабіў ліхое перад ачыма СПАДАРА, і хадзіў дарогаю айца свайго, і дарогаю маці свае, і дарогаю Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх. Ён служыў Ваалу, і кланяўся яму, і загневаў СПАДАРА, Бога Ізраелявага, усім тым, што рабіў ацец ягоны.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.