Псальмы 113 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Библия говорит сегодня

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Хваліце вы Ягову! Хваліце (вы), слугі Яговы, хваліце Імя Яговы.
2 Хай будзе багаславёна Імя Яговы ад цяпер і на векі вякоў.
3 Ад усходу сонца да захаду ягонага хай будзе праслаўлена Імя Яговы.
4 Высока над усімі народамі ёсьць Ягова, над нябёсамі Слава Ягоная.
5 Хто ёсьць як Ягова, Бог наш, Які валадарыць у вышынí,
6 Які сьхіляецца, каб агледзіць неба і зямлю,
7 што з пылу падыймае ўбогага, узвышае з гною таго, хто ў вялікай патрэбе,
8 каб пасадзіць яго з князямі, з князямі Ягонага народу,
9 Які няплодную ўсяляе ў дом, як радасную матку сыноў. Хваліце вы Ягову!


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.