Псальмаў 105 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толкования Августина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Вызнавайце Госпада і прызывайце імя Яго, абвяшчайце між народамі пра справы Яго.
2 Спявайце Яму і грайце псальмы Яму, апавядайце пра ўсе Яго цуды.
3 Пахваляйцеся іменем святым, хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
4 Шукайце Госпада і магутнасці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.
5 Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, знакі Яго і прысуды Яго вуснаў.
6 Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.
7 Ён, Госпад Бог наш; па ўсёй зямлі суды Яго.
8 Памятае Ён вечна пра Свой запавет, пра абяцанне, якое даў Ён на тысячу пакаленняў,
9 на прымірэнне, якое ўсталяваў Ён з Абрагамам, і пра прысягу Сваю Ізааку.
10 Устанавіў Ён гэта для Якуба, як закон для Ізраэля, як вечнае прымірэнне,
11 кажучы: «Табе дам зямлю Ханаан, як шнур спадчыны вашай»,
12 калі былі лікам малымі, вельмі нешматлікімі і прыхаднямі ў ёй
13 і вандравалі ад племя да племя і ад валадарства да другога народа,
14 не дазволіў Ён, каб [які] чалавек крыўдзіў іх і пакараў за іх цароў:
15 «Не чапайце намашчэнцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце зла».
16 А потым наклікаў голад на зямлю, і змарнаваў увесь запас хлеба.
17 Паслаў перад імі чалавека; у няволю быў прададзены Язэп.
18 Сціснулі кайданамі ногі яму, у жалеза ўвайшла шыя яго,
19 пакуль не надышло слова Яго, пакуль прамова Госпада не ачысціла яго.
20 Паслаў цар і вызваліў яго, валадар народаў даў яму волю;
21 устанавіў яго гаспадаром над сваім домам і князем над ўсёй сваёй маёмасцю,
22 каб вучыў ён князёў яго паводле волі сваёй і каб яго старцаў навучаў мудрасці.
23 І ўвайшоў Ізраэль у Егіпет, і Якуб стаў прыхаднем у зямлі Хама.
24 І Ён размножыў вельмі народ Свой і зрабіў яго мацнейшым за яго непрыяцеляў.
25 І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
26 Паслаў Ён Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога абраў.
27 Паклаў Ён на іх словы знакаў Сваіх і цудаў у зямлі Хама.
28 Наслаў цемру і зрабіў цёмна, але яны працівіліся словам Яго.
29 Перамяніў воды іх у кроў і вынішчыў іх рыбаў.
30 Спарадзіла іх зямля жабаў аж да пакояў цароў іх.
31 Сказаў Ён, і прыляцела хмара мух, і скініфы — па ўсіх межах іх.
32 Учыніў Ён ім град замест дажджу і агонь палымяны ў зямлі іх.
33 Пабіў вінаград іх і фігі іх і панішчыў дрэвы ў іх межах.
34 Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.
35 І пажэрла яно ўсю траву ў іх зямлі, і пажэрла яно плод зямлі іх.
36 І пабіў усіх першародных у зямлі іх, пачаткі ўсёй сілы іх.
37 І вывеў іх з серабром і золатам, і не было ў іх пакаленні хворага.
38 Узвесяліўся Егіпет з выхаду іх, бо паў на іх страх дзеля Ізраэльцаў.
39 Расцягнуў Ён хмару, нібы покрыва, і агонь, каб свяціў ім уночы.
40 Прасілі, і прыляцела перапёлак, і хлебам з неба карміў іх.
41 Рассек скалу, і паплылі воды, і пацяклі рэкі ў пустыню.
42 Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.
43 І вывеў Свой народ у радасці, выбраннікаў Сваіх — з весялосцю.
44 І даў ім землі паганаў, і авалодалі яны працаю народаў,
45 каб захоўвалі прыказанні Яго і законы Яго выконвалі. Алілуя.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.