Псальмаў 75 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толкования Августина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Кіраўніку хору. Паводле «Не знішчай» Псальм. Асафа. Песня.
2 Будзем вызнаваць Цябе, Божа; будзем вызнаваць і прызываць імя Тваё: будзем распавядаць пра цуды Твае.
3 Калі ўстанаўлю час, буду судзіць Я па справядлівасці.
4 Калі расцяклася зямля і ўсе, што жылі на ёй, Я ўмацаваў апоры яе.
5 Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!
6 Не ўздымайце дагары рог ваш; не прамаўляйце нахабстваў супраць Бога».
7 Бо пыха — ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні.
8 Бо Бог — суддзя: аднаго прынізіць, а другога ўзвялічыць.
9 Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.
10 А я буду абвяшчаць у вяках, буду спяваць Богу Якубаву.
11 І патрушчу я ўсе рогі грэшнікаў; і ўзвысяцца рогі справядлівага.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.