Дзеянні 13 глава

Дзеянні Апосталаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Толкования Августина

Пераклад Анатоля Клышкi

1 А ў Антыяхіі, у тамашняй царкве, былі прарокі і настаўнікі: Варнава, Сімяон, званы Нігерам, Лукій Кірэнец, Манаін, які гадаваўся разам з тэтрархам Ірадам, і Саўл.
2 І калі яны служылі Госпаду і пасціліся, Святы Дух сказаў: Аддзяліце Мне Варнаву і Саўла для работы, да якой Я іх заклікаў.
3 Тады яны, папасціўшы і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусцілі [іх].
4 Дык яны, пасланыя Святым Духам, прыйшлі ў Селеўкію, а адтуль адплылі на Кіпр.
5 І калі былі ў Саламіне, яны абвяшчалі слова Божае ў іўдзейскіх сінагогах. І яны мелі пры сабе памагатым Іаана.
6 І, прайшоўшы ўвесь востраў да Пафа, яны спаткалі аднаго чалавека, мага, ілжэпрарока-іудзея, імем Варыісус,
7 які быў з праконсулам Сергіем Паўлам, чалавекам разумным. Той, паклікаўшы Варнаву і Саўла, хацеў паслухаць слова Божае.
8 Але Элімамаг (бо так перакладаецца яго імя) супроцьстаяў ім, намагаючыся адвесці праконсула ад веры.
9 Але Саўл, ён жа Павел, напоўніўшыся Святым Духам, угледзеўшыся ў яго,
10 сказаў: О поўны ўсялякай хітрасці і ўсялякага махлярства, сыне д’ябла, вораг усялякай праведнасці, няўжо ты не перастанеш зводзіць з прамых дарог Гасподніх?
11 І цяпер — вось рука Гасподняя на табе, і ты будзеш сляпы і не ўбачыш сонца да часу. — І тут жа напалі на яго змрок і цемра; і ён, замітусіўшыся сюды-туды, шукаў павадыроў.
12 Тады праконсул, убачыўшы, што адбылося, увераваў, уражаны вучэннем Гасподнім.
13 І, адплыўшы з Пафа, Павел і тыя, хто быў з ім, прыбылі ў Пергію, што ў Памфіліі; а Іаан, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Іерусалім.
14 Яны ж, прайшоўшы ад Пергіі, прыбылі ў Антыёхію Пісідыйскую і, увайшоўшы ў сінагогу ў суботні дзень, селі.
15 І пасля чытання закона і прарокаў начальнікі сінагогі паслалі да іх сказаць: Мужы браты, калі ў вас ёсць якое-небудзь слова настаўлення для народу, кажыце.
16 І Павел, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: Мужы ізраільскія і тыя, хто баіцца Бога, паслухайце.
17 Бог гэтага народа, Ізраіля, выбраў нашых бацькоў і ўзвысіў гэты народ падчас бытнасці ў егіпецкай зямлі, і высокай рукою вывеў іх з яе,
18 і каля сарака гадоў цярпеў37 іх у пустэльні
19 і, знішчыўшы сем народаў у зямлі Ханаанскай, Ён даў іх зямлю ў спадчыну [ім]
20 прыблізна на чатырыста пяцьдзесят гадоў. І пасля гэтага даваў суддзяў аж да прарока Самуіла.
21 А потым яны папрасілі цара, і Бог даў ім Саула, сына Кісавага, чалавека з племя Веньямінавага, на сорак гадоў.
22 І, адхіліўшы яго, Ён паставіў ім цара Давіда, пра якога і сказаў, сведчачы: «Я знайшоў Давіда, сына Іесеевага, чалавека Мне па сэрцы, які выканае ўсе Мае жаданні».
23 Ад яго патомства Бог паводле абяцання прывёў Ізраілю Збаўца, Ісуса,
24 пасля таго, як Іаан прапаведаваў перад Яго прыходам хрышчэнне пакаяння ўсяму ізраільскаму народу.
25 А калі Іаан завяршаў свой шлях, ён казаў: «Кім вы мяне лічыце? Я не Той, але вось ідзе за мною Той, у Каго я няварты развязаць сандаліі на нагах».
26 Мужы браты, сыны Аўраамавага роду і тыя між вас, хто баіцца Бога, слова гэтага выратавання было нам38 паслана.
27 Бо жыхары Іерусаліма і начальнікі іх, не пазнаўшы Яго і голасу прарокаў, якія чытаюцца штосуботы, выканалі іх, асудзіўшы Яго.
28 І хоць не знайшлі ніякай прычыны для смерці, яны папрасілі ў Пілата забіць Яго.
29 Калі ж выканалі ўсё, што напісана пра Яго, яны, зняўшы з дрэва, паклалі Яго ў магільню.
30 Але Бог уваскрэсіў Яго з мёртвых.
31 Ён з’яўляўся шмат дзён тым, хто прыйшоў разам з Ім з Галілеі ў Іерусалім, якія [цяпер] Яго сведкі перад народам.
32 І мы дабравесцім вам абяцанне, якое было дадзена бацькам,
33 што Бог гэта выканаў для нас, [іх] дзяцей, уваскрэсіўшы Ісуса, як і напісана ў другім псалме: «Ты Мой Сын; Ты сёння ад Мяне нарадзіўся».
34 А што Ён уваскрэсіў Яго з мёртвых, так што Ён ужо не вернецца ў тленне, Ён сказаў так: «Я дам вам святое, абяцанае Давіду, непарушнае».
35 Таму Ён і ў іншым месцы кажа: «Ты не дасі Твайму Святому ўбачыць тлення».
36 Бо Давід, паслужыўшы свайму пакаленню паводле волі Божай, спачыў і быў пахаваны са сваімі бацькамі і ўбачыў тленне.
37 Той жа, Каго Бог уваскрэсіў, не ўбачыў тлення.
38 Дык няхай будзе вам вядома, мужы браты, што праз Яго вам абвяшчаецца дараванне грахоў [і] ад усяго, ад чаго вы не маглі быць апраўданыя Маісеевым законам,
39 у Ім кожны, хто верыць, апраўдваецца.
40 Дык глядзіце, каб не прыйшло [на вас] сказанае ў прарокаў:
41 «Гляньце, пагардлівыя, і здзівіцеся і знікніце, бо Я раблю работу ў вашы дні, работу, якой вы ні ў якім разе не паверылі б, калі б хто расказваў вам».
42 І калі Павел і Варнава выходзілі [з іудзейскай сінагогі, язычнікі] іх прасілі, каб гэтыя словы ім былі расказаны ў наступную суботу.
43 А калі сход сінагогі быў распушчаны, многія з іудзеяў і набожных празелітаў пайшлі ўслед за Паўлам і Варнавам, якія, гаворачы з імі, пераконвалі іх заставацца ў ласцы Божай.
44 А ў наступную суботу амаль увесь горад сабраўся, каб паслухаць слова Божае.
45 Але іудзеі, убачыўшы натоўпы, напоўніліся зайздрасцю, пачалі богазневажаючы, пярэчыць таму, што казаў Павел.
46 А Павел і Варнава, выступаючы адважна, сказалі: Неабходна было, каб вам першым было сказана слова Божае. А як вы аспрэчваеце яго і не лічыце сябе вартымі вечнага жыцця, то вось, мы звяртаемся да язычнікаў.
47 Бо так загадаў нам Госпад: «Я паставіў Цябе святлом язычнікам, каб Ты быў для выратавання да краю зямлі».
48 І язычнікі, чуючы гэта, радаваліся і славілі слова Гасподняе; і ўверавалі ўсе, якія былі прызначаны ў вечнае жыццё.
49 І слова Гасподняе шырылася па ўсёй краіне.
50 Але іудзеі падбухторылі набожных [і] паважаных жанчын і першых людзей горада і ўчынілі ганенне на Паўла і Вараву, і выгналі іх са сваіх межаў.
51 А яны, абтросшы пыл са сваіх ног, прыйшлі ў Іконій.
52 А вучні напаўняліся радасцю і Святым Духам.

Толкования Августина

Стих 7

Потому апостол Павел, который, называясь раньше Савлом, как мне кажется, выбрал это имя именно для того, чтобы показать себя самым меньшим из апостолов, столь мужественно и ожесточенно сражается против гордых и надменных. Они надеялись на свое имущество, вместо того, чтобы считать, что все это было получено благодаря Богу, что Павел очевидно и ясно показал на себе.

О духе и букве 7.12. CSEL 60:163.

Стих 9

Ведь Савл был гонителем святого мужа, от того и имя было у него такое, когда он преследовал христиан1 ; а потом из Савла стал Павлом. Что значит Павел (Paulus)? — Маленький. Итак, когда был Савл, был гордый, превознесенный, когда стал Павлом, стал смиренным, малым. Мы так и говорим: “Увидимся через малое время” (paulo post), то есть через небольшое время. Послушай, как он стал малым: Я наименьший из Апостолов (9 Ибо я наименьший из Апостолов, и недостоин называться Апостолом, потому что гнал церковь Божию. 1Кор 15:9); мне, наименьшему из всех святых, — говорит он в другом месте (8 Мне, наименьшему из всех святых, дана благодать сия — благовествовать язычникам неисследимое богатство Христово Еф 3:8). Среди Апостолов он был как воскрылие одежды, но коснулась его Церковь язычников, как бы страждущая от кровотечения, и исцелилась (ср. 20 И вот, женщина, двенадцать лет страдавшая кровотечением, подойдя сзади, прикоснулась к краю одежды Его, 21 ибо она говорила сама в себе: если только прикоснусь к одежде Его, выздоровею. 22 Иисус же, обратившись и увидев ее, сказал: дерзай, дщерь! вера твоя спасла тебя. Женщина с того часа стала здорова. Мф 9:20−22).

Примечания

  • 1 — Возможно, намёк на Саула, преследовавшего Давида.

Источник: Беседа 8 на 1-е послание Апостола Иоанна

Примечания:

 
Пераклад Анатоля Клышкi
18 37: Мажлівы і пераклад. карміў іх. Або: апекаваўся імі.
26 38: У некат. рукап.: вам.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.