Дзеі 13 глава

Дзеі сьвятых апосталаў
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Былі ж ув Антыёсе ў тамашняй царкве прарокі а вучыцелі: Варнава а Сымон, званы Чорным, а Луц Кірынеянін а Манайна, сугадунец Гірада чацьвертніка, а Саўла.
2 І як яны служылі Спадару а поставалі, Дух Сьвяты сказаў: «Выдзяліце Імне Варнаву а Саўлу да працы, да каторае Я пагукаў іх».
3 Тады яны поставалі а маліліся і, узлажыўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.
4 Яны ж, будучы пасланыя Духам Сьвятым, зышлі да Сэлеўкі, а стуль паплылі на Кіпру;
5 І, быўшы ў Саляміне, абяшчалі слова Божае ў бажніцах жыдоўскіх; і мелі із сабою Яана за паслугачага.
6 І, прайшоўшы ўвесь абток аж да Пафу, знайшлі якогась чараўніка, хвальшывага прароку, Жыда, імям Варісус,
7 Што быў з проконсулам Сяргеям Паўлам, мужам асьвячоным. Гэты, пагукаўшы Варнаву а Паўлу, зычыў пачуць слова Божае.
8 Але працівіўся ім чараўнік Еліма (бо гэткае імя ягонае ў перакладзе), сілаваўся адвярнуць проконсула ад веры.
9 Але Саўла, каторы таксама Паўла, напоўнены Духам Сьвятым, узорыўшыся ў яго, сказаў:
10 «О поўны ўсялякае ашукі а ўсялякага падходу, сын нячысьціка, непрыяцель усялякае справядлівасьці! ці не перастанеш ты крывіць простыя сьцежкі Спадаровы?
11 І цяпер во рука Спадарова на табе, і ты будзеш нявісны, не абачыш сонца да пары». І якга паў на яго туман а цемнь, і ён, хістаючыся, шукаў павадыроў, што павялі б яго за руку.
12 Тады проконсул, абачыўшы сталае, уверыў, зумяваючыся з навукі Спадаровае.
13 І, адплыўшы з Пафу, Паўла а бытыя зь ім прыбылі да Перґі ў Памфілі; але Яан адлучыўся ад іх і зьвярнуўся да Ерузаліму.
14 Яны ж, праходзячы ад Перґі, прыбылі да Антыёхі Пісыдзкае і, увыйшоўшы да бажніцы ў сыботні дзень, селі.
15 Па чытаньню Закону а прарокаў, начэльнікі бажніцы паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты, калі вы маеце якое слова дамяненьня люду, кажыце».
16 Тады Паўла, устаўшы й даўшы знак рукою, сказаў: «Мужы Ізраеляне і ўсі, што баіцеся Бога, слухайце!
17 Бог люду гэтага Ізраельскага абраў айцоў нашых і павышыў люд гэты ў быцьцю іх у зямлі Ягіпецкай, і высокім плячом вывеў іх ізь яе,
18 І каля Сараку год часу цярпеў іх на пустыні.
19 І, выгубіўшы сем народаў у зямлі Канаанскай, даў зямлю іхную ім на спадак на працягу каля чатырыста а пяцьдзясят год.
20 І даваў ім судзьдзяў аж да прарокі Самуйлы.
21 І тады прасілі караля, і Бог даў ім Саўлу Кісянка, мужа з плямені Веняміновага, на сорак год.
22 І, аддаліўшы яго, узьняў ім Давіда за караля, катораму, даючы сьветчаньне, сказаў: "Я знайшоў Давіда Есянка, мужа подле сэрца Свайго, каторы будзе чыніць волю Маю".
23 З насеньня гэтага чалавека Бог, подле абятніцы, прывёў Ізраелю Спаса Ісуса.
24 Перад Яго прыходам Яан абяшчаў хрэст каяты ўсяму люду Ізраельскаму.
25 А як Яан канчаў дзеяльнасьць сваю, ён сказаў: «За каго маеце мяне? Я ня тый, але вось, Ён ідзець за імною, Катораму я ня гожы разьвязаць вобую з ног Ягоных».
26 Мужы браты, сынове люду Абрагамовага, і багабойлівыя з памеж вас! нам слова спасеньня гэтага было паслана.
27 Бо жыхары Ерузаліму й начэльнікі іхныя, не пазнаўшы Яго й засудзіўшы, выпаўнілі гукі прароцкія, чытаныя кажную сыботу.
28 І, не знайшоўшы прычыны сьмерці, прасілі Пілата зьнішчыць Яго.
29 А як споўнілі ўсе напісанае празь Яго, зьнялі Яго зь дзерва й паклалі да гробу.
30 Але Бог ускрысіў Яго зь мертвых.
31 Ён зьяўляўся шмат дзён тым, што прышлі зь Ім із Ґалілеі да Ерузаліму, каторыя цяпер сьветкі Ягоныя да люду.
32 І мы абяшчаем вам дабравесьць, што абятніцу, учыненую айцом,
33 Бог выпаўніў нам, дзяцём іхным, ускрысіўшы Ісуса, як і напісана ў другім псальме: "Ты Сын Мой, сядні Я нарадзіў Цябе".
34 А што ўскрысіў Яго зь мертвых, каб ужо не зьвярнуўся да раскладу, дык кажа гэтак: "Я дам вам сьвятыя а верныя дабраславенствы Давідавы".
35 Затым кажа таксама ў іншым псальме: "Ты не дазволіш Сьвятому Свайму бачыць раскладу".
36 Бо Запраўды Давід у сваім веку, паслужыўшы подле волі Божае, заснуў, і даданы да айцоў сваіх, і бачыў расклад.
37 А Тый, Каторага Бог ускрысіў, не абачыў раскладу.
38 Дык няхай будзе ведама вам, мужы браты, што перазь Яго абяшчаецца вам дараваньне грахоў;
39 І ў вусім, у чым вы не маглі аправіцца Законам Масеявым, правіцца Ім кажны вернік.
40 Дык глядзіце, каб ня прышло на вас сказанае ў прарокаў:
41 "Глядзіце, грэбаваньнікі, і падзівуйцеся й загіньце; бо Я раблю работу за вашых дзён, работу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто павядаў вам празь яе"».
42 А як выходзілі, прасілі казаць ім тыя словы ў наступную сыботу.
43 І як збор бажніцы быў распушчаны, шмат хто із Жыдоў а з набожных нававернікаў пайшлі за Паўлам а Варнаваю, каторыя, гукаючы да іх, пераконавалі іх трываць у ласцы Божай.
44 А ў наступную сыботу блізу ўсе места зьберлася слухаць слова Божае.
45 Але Жыды, абачыўшы гурбы, напоўніліся завідасьцяй і перачылі таму, што сказаў Паўла, працівячыся й блявузґаючы.
46 Паўла ж а Варнава гукалі адважна й сказалі: «Надабе было, каб слова Божае перш вам было казана; але ад часу як вы адпіхаеце яго ад сябе і ўважаеце самы сябе за нягожых вечнага жыцьця, вось, мы зварачаемся да паганаў;
47 Бо так Спадар расказаў нам: "Я пастанавіў Цябе за сьветла паганам, каб Ты быў на спасеньне да канца зямлі"».
48 І пагане, слухаючы гэта, цешыліся а ўслаўлялі слова Спадарова, і ўверыла іх толькі, колькі было наканавана да жыцьця вечнага.
49 І слова Спадарова шырылася па ўсім краю.
50 Але Жыды падвучылі набожныя выдатныя жанкі і першых места, і ўзьнялі перасьледаваньне на Паўлу а Варнаву, і выгналі іх із граніцаў сваіх.
51 Яны ж, атрусіўшы на іх пыл із ног сваіх, пайшлі да Іконі.
52 Вучанікі ж напоўніліся радасьцяй а Духам Сьвятым.

Толкования Августина

Стих 7

Потому апостол Павел, который, называясь раньше Савлом, как мне кажется, выбрал это имя именно для того, чтобы показать себя самым меньшим из апостолов, столь мужественно и ожесточенно сражается против гордых и надменных. Они надеялись на свое имущество, вместо того, чтобы считать, что все это было получено благодаря Богу, что Павел очевидно и ясно показал на себе.

О духе и букве 7.12. CSEL 60:163.

Стих 9

Ведь Савл был гонителем святого мужа, от того и имя было у него такое, когда он преследовал христиан1 ; а потом из Савла стал Павлом. Что значит Павел (Paulus)? — Маленький. Итак, когда был Савл, был гордый, превознесенный, когда стал Павлом, стал смиренным, малым. Мы так и говорим: “Увидимся через малое время” (paulo post), то есть через небольшое время. Послушай, как он стал малым: Я наименьший из Апостолов (9 Ибо я наименьший из Апостолов, и недостоин называться Апостолом, потому что гнал церковь Божию. 1Кор 15:9); мне, наименьшему из всех святых, — говорит он в другом месте (8 Мне, наименьшему из всех святых, дана благодать сия — благовествовать язычникам неисследимое богатство Христово Еф 3:8). Среди Апостолов он был как воскрылие одежды, но коснулась его Церковь язычников, как бы страждущая от кровотечения, и исцелилась (ср. 20 И вот, женщина, двенадцать лет страдавшая кровотечением, подойдя сзади, прикоснулась к краю одежды Его, 21 ибо она говорила сама в себе: если только прикоснусь к одежде Его, выздоровею. 22 Иисус же, обратившись и увидев ее, сказал: дерзай, дщерь! вера твоя спасла тебя. Женщина с того часа стала здорова. Мф 9:20−22).

Примечания

  • 1 — Возможно, намёк на Саула, преследовавшего Давида.

Источник: Беседа 8 на 1-е послание Апостола Иоанна



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.