1 да Карынцян 1 глава

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 Паўла, воляю Божаю пагуканы апостал Ісуса Хрыста, а Сосьфен брат,
2 Царкве Божай, што ў Карынце, пасьвячаным у Хрысту Ісусу, пагуканым сьвятым, з усімі, што гукаюць імя Спадара нашага Ісуса Хрыста на кажным месцу, у іх і ў нас:
3 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу свайму заўсёды за вас узглядам ласкі Божае, данае вам у Ісусу Хрысту,
5 Што ўсім вы забагацелі ў Ім, усялякім словам і ўсялякім веданьням, —
6 Бо сьветчаньне Хрыстова ўмацавалася ў вас, —
7 Так што вы ня маеце нястачы ні ў якім дару, чакаючы зьяўленьня Спадара нашага Ісуса Хрыста,
8 Каторы і ўмацуе вас аж да канца быць бязьвіннымі на дзень Спадара нашага Ісуса Хрыста.
9 Верны Бог, Каторым вы пагуканыя да ўзаем’я Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Спадара нашага.
10 Вось жа малю вас, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб усі вы гукалі адно, і ня было меж вас падзелаў, але каб вы супоўна задзіночыліся ў тэй самай думцы і ў тым самым паглядзе.
11 Бо ад Хлоіных стала імне ведама, браты мае, праз вас, што сьпярэчкі ё памеж вас.
12 Я гукаю праз тое, што кажны з вас кажа: «Я запраўды Паўлаў», а «Я Аполосаў», а «Я Кіфін», а «Я Хрыстоў».
13 Нягож Хрыстос падзяліўся? альбо Паўла быў укрыжаваны за вас? альбо ў імя Паўлы вы хрысьціліся?
14 Дзякую Богу, што нікога з вас ня хрысьціў, апрача Крыспа а Ґая,
15 Што ніхто ня можа сказаць, што я хрысьціў у імя свае собскае.
16 Але, я хрысьціў і дом Сьцепаноў; але балей ня ведаю, ці хрысьціў каго іншага.
17 Бо Хрыстос не паслаў мяне хрысьціць, але абяшчаць дабравесьць, ня ў мудрасьці слова, каб ня быў змарнаваны крыж Хрыстоў.
18 Бо слова праз крыж гінучым ё дурніна, але нам спасаным — сіла Божая.
19 Бо напісана: «Загублю мудрасьць мудрыцоў, а розум разумных адхіну».
20 Ідзе мудрэц? ідзе кніжнік? ідзе сьпярэчнік гэтага веку? Ці не абярнуў Бог мудрасьць гэтага сьвету ў дурноту?
21 Бо як сьвет мудрасьцяй не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, зьлюб Богу было дурнотаю абяшчаньня спасьці вернікаў.
22 Бо Жыды вымагаюць знакоў, а Грэкі шукаюць мудрасьці;
23 Мы ж абяшчаем укрыжаванага Хрыста, Жыдом спадмана, а народам дурнота,
24 Але пагуканым, Жыдом і Грэкам, Хрыста, моц Божую а мудрасьць Божую;
25 Бо дурнота Божая мудрэйшая за людзёў, а млявае ў Бога дужшае за людзёў.
26 Разважча, браты, хто вы пагуканыя, што ня шмат мудрых подле цела, ня шмат дужых, ня шмат дабрародных;
27 Бо Бог абраў дурноту гэтага сьвету, каб засароміць мудрых, і Бог абраў млявае гэтага сьвету, каб засароміць дужасьць;
28 І нізкое сьвету, і пагрэбаваных абраў Бог, і няіснуючае, каб існуючае зьнішчыць, —
29 Так, каб не хвалілася перад Богам ніякае цела.
30 Ад Яго й вы ў Хрысту Ісусу, Каторы стаў нам мудрасьцю ад Бога, як і справядлівасьцю а пасьвячэньням а адкупленьням,
31 Як напісана: «Хто хваліцца, Спадаром хваліся».

Толкования Августина

Стих 25

Не было другого пути, чтобы эту евангельскую истину могли принять некоторые философы и ораторы. Они ведут образ жизни, который не соответствует истине, а является лишь ее подражанием; так они обманываются сами и обманывают других.

Источник: Послания 120. CSEL 34.2:709.

Стих 29

Здесь совершенно ясно намерение апостола — он говорит против человеческой гордыни, чтобы никто не хвалился делами человеческими и через это не хвалился собой.

О предопределении святых 5.9.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.