1 Самуйлава 1 глава

Першая кніга Самуйлава
Пераклад Яна Станкевіча → Толкования Августина

Пераклад Яна Станкевіча

1 І быў адзін чалавек із Рамафаім-Цофіму, з гары Яхрэмавае; а імя ягонае Елкана, сын Ерогама, сына Елігу, сына Тогу Цуфянка, Ефрафянін.
2 І ў яго былі дзьве жонкі: імя аднае Ганна, а імя другое Пенінна; і былі ў Пенінны дзеці, у Ганны ж ня было дзяцей.
3 І ўзыходзіў чалавек гэты зь места свайго год у год кланяцца а абракаць СПАДАРУ войскаў у Шыле; і там два сыны Ілевы, Гофні а Фінегас, сьвятары СПАДАРОВЫ.
4 І быў дзень, і абракаў Елкана, і даў Пенінне, жонцы сваёй, і ўсім сыном ейным а дачкам ейным часьці;
5 Ганьне даў часьць падвойную, бо Ганну любіў, а СПАДАР зачыніў дзетніцу ейную.
6 І ўражала яе супарка ейная аж да гневу а дрыготы, што СПАДАР зачыніў дзетніцу ейную.
7 І гэтак бывала кажны год, як узыходзіла яна да дому СПАДАРОВАГА; тая ўражала яе да гневу, а гэта плакала й ня ела.
8 І сказаў ёй Елкана, муж ейны: «Ганна! чаму ты плачаш, і чаму не ясі, і чаму блага сэрцу твайму? Ці ня лепшы я табе за дзесяцёх сыноў?»
9 І ўстала Ганна просьле тога, як ела ў Шыле, і просьле тога, што піла. Іль жа сьвятар сядзеў на седаве ля вушака сьвятыні СПАДАРОВАЕ.
10 І была яна ў гарчэлі душы, і малілася СПАДАРУ, і плачма плакала.
11 І абяцала абятніцу, і сказала: «СПАДАРУ войскаў! калі Ты запраўды глянеш на немарасьць служэбкі Свае, і ўспомніш мяне, і не забудзешся служэбкі Свае, і дасі служэбцы Сваёй насеньне мужчынскае, то я аддам яго СПАДАРУ на ўсі дні жыцьця ягонага, і брытва ня ўзыйдзе на галаву ягоную».
12 І сталася, як яна далей малілася перад відам СПАДАРОВЫМ, і Іль назіраў за вуснамі ейнымі,
13 І Ганна гукала ў сэрцу сваім, і вусны ейныя толькі краталіся, а голасу ня было чутна ейнага, дык Іль замеў яе за п’яніцу.
14 І сказаў ёй Іль: «Пакуль ты будзеш п’яная? аддаль віно свае ад сябе».
15 І адказала Ганна, і сказала: «Не, спадару мой; жонка цяжкога духу я, а віна а хмельнага напітку я ня піла, але вылівала душу сваю перад СПАДАРОМ.
16 Ня май служэбкі свае за дачку Веляла, бо зь вялікага мышленьня свайго а гневу свайго я гукала дагэтуль».
17 І адказаў Іль, і сказаў: «Ідзі ў супакою, і Бог Ізраеляў дай жа табе на просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго».
18 Яна сказала: «Хай прыдбае нявольніца твая ласку ў ваччу тваім!» І пайшла тая жонка ў дарогу сваю, і ела, і від ейны ня быў ужо, як уперад. І ўсталі яны нараніцы, і пакланіліся перад СПАДАРОМ, і зьвярнуліся, і прышлі да дому свайго, да Рамы.
19 І пазнаў Елкана Ганну, жонку сваю, і ўспомніў празь яе СПАДАР.
20 І было ў прызначанай пары: зачала Ганна, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае: Самуйла; бо: «У СПАДАРА я выпрасіла яго».
21 І ўзышоў чалавек тый Елкана і ўся радзіма ягоная абрачы СПАДАРУ аброк годні й абятніцы свае.
22 А Ганна ня ўзышла, бо сказала яна мужу свайму: «Не пайду, пакуль не адвучу хлопчыка, і тады я прывяду яго, і мы абачым від СПАДАРОЎ, і застанецца там назаўсёды».
23 І сказаў ёй Елкана, муж ейны: «Рабі, што добра ў ваччу тваім; заставайся, пакуль не адвучыш яго; адно хай зацьвердзе СПАДАР слова Свае». І засталася жонка, і саіла сына свайго, пакуль не адвучыла яго.
24 І ўзьвяла яго із сабою, як адвучыла, узяўшы тры цяляты-бычкі а ефу мукі а скураны мех віна, і прывяла яго да дому СПАДАРОВАГА ў Шыле; а хлопчык быў яшчэ дзецянё.
25 І зарэзала цялё, і прывялі хлопчыка да Іля.
26 І сказала: «О спадару мой! хай жывець душа твая, спадару мой! Я — тая жонка, каторая стаяла тут із табою, каб маліцца СПАДАРУ;
27 Праз гэтага хлопчыка малілася я, і даў імне СПАДАР на просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго;
28 І таксама я пазычаю яго СПАДАРУ на ўсі дні, на каторыя ён пазычаны СПАДАРУ». І пакланілася там СПАДАРУ.

Толкования Августина

Стих 9

И было две женщины, носивших почетное имя Анна. Одна замужняя, которая родила Самуила; другая вдова, которая признала Святого святых, когда тот был еще ребенком. Замужняя Анна молилась с горем на душе и скорбью в сердце, поскольку у нее не было детей. В ответ на её мольбу Самуил был дарован ей Господом, и она посвятила его Богу на все дни жизни его, ибо она дала обет Господу во время молитвы. Не так просто найти сродство в её молитве с «Отче Наш», за исключением фразы но избавь нас от лукавого. И очевидное зло заключалось в том, чтобы быть замужем и не приносить плода семейной жизни, когда единственное её оправдание в продолжении жизни рода в детях.

Послания. Cl. 0262, 130.44.15.74.5.

Стих 24

Принимая во внимание все эти вещи, а также и другое, что об этом тебе откроет Господь и что мне не пришло на ум или потребовало бы многословных объяснений, стремись в молитве победить этот мир: молись с надеждой, молись с верой, молись с любовью, молись настойчиво и терпеливо, молись, как вдова, преданная Христу. Ибо, хотя молитва, как учил Он, — обязанность всех Его членов, то есть всех тех, кто верует в Него и соединены в теле Его; всё же заметно, что особая забота о самом усердном молении возлагается в Писании на вдов. И было две женщины, носивших почетное имя Анна. Одна замужняя, которая родила Самуила; другая вдова, которая признала Святого святых, когда Тот был еще ребенком. Замужняя молилась с горем на душе и скорбью в сердце, поскольку у нее не было детей: и вот Самуил был дарован ей Господом, и дарованного ей она посвятила Богу на все дни жизни его, ибо она дала обет Господу во время молитвы.

Послания. Сl. 0262, 130.44.15.73.15.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.