Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Васіля Сёмухі

1 Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
2 Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».
3 Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
4 Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
5 Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
6 Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.