1 да Карынцянаў 11 глава

Першае пасланне да Карынцянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Наследуйце мяне, як і я наследую Хрыста.
ПАРАДАК НА ЛІТУРГІЧНЫХ СХОДАХ

Мужчына і жанчына на літургічным сходзе

2 Хвалю вас, што вы памятаеце пра мяне і захоўваеце тое, што я пераказаў вам.
3 Хачу, каб вы ведалі, што галава кожнага мужчыны — Хрыстус, галава жанчыны — мужчына, а Хрысту галава — Бог.
4 Кожны мужчына, які моліцца або прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сябе.
5 І кожная жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сябе, бо выглядае, як аголеная.
6 Калі жанчына не пакрывае галавы, то няхай і абстрыжэцца. Калі стрыгчыся ці галіцца жанчыне сорам, няхай пакрывае сваю галаву.
7 Мужчына не павінен пакрываць сабе галаву, бо ён вобраз і адлюстраванне хвалы Божай. Жанчына ж — адлюстраванне хвалы мужчыны.
8 Бо не мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны.
9 І не мужчына быў створаны дзеля жанчыны, але жанчына дзеля мужчыны.
10 Таму жанчына павінна мець на галаве знак улады над ёю з увагі на анёлаў.
11 Аднак у Пану няма ні жанчыны без мужчыны, ні мужчыны без жанчыны.
12 Бо, як жанчына ад мужчыны, так і мужчына праз жанчыну, а ўсё ад Бога.
13 Мяркуйце самі: ці належыць, каб жанчына малілася Богу з непакрытаю галавою?
14 Або ці сама прырода не вучыць нас, што, калі мужчына адрошчвае валасы, то яму ганьба.
15 Але, калі жанчына адрошчвае валасы, для яе гэта гонар, бо валасы дадзены ёй замест пакрыцця.
16 А калі б хто захацеў спрачацца, то ні мы не маем такога звычаю, ні Касцёлы Божыя.
Вячэра Пана

17 Даючы гэтыя настаўленні, я не хвалю таго, што вы збіраецеся разам не на карысць, але на шкоду.
18 Бо, перш за ўсё, я чую, што, калі вы збіраецеся разам як Касцёл, сярод вас паўстае разлад. І ў гэта я часткова веру.
19 Бо павінны быць у вас падзелы, каб і выпрабаваныя маглі выявіцца сярод вас.
20 Таму, калі вы збіраецеся дзеля гэтага, то гэта не спажыванне Вячэры Пана,
21 бо кожны бярэцца раней з’есці ўласны спажытак. Так адзін застаецца галодным, а другі п’янее.
22 Хіба не маеце дамоў, каб есці і піць? Ці вы пагарджаеце Касцёлам Божым і прыніжаеце тых, хто не мае? Што сказаць вам? Ці пахваліць вас? За гэта не пахвалю!
23 Я прыняў ад Пана тое, што і вам перадаў, што Пан Езус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,
24 узнёс падзяку, паламаў і сказаў: «Гэта Цела Маё, якое за вас будзе выдана. Гэта чыніце на Маю памяць».
25 Таксама ўзяў пасля вячэры келіх, кажучы: «Гэта ёсць келіх новага запавету ў Крыві Маёй. Кожны раз, калі Яго будзеце піць, чыніце гэта на Маю памяць».
26 Кожны раз, калі будзеце есці гэты Хлеб і піць з гэтага келіха, абвяшчайце смерць Пана, пакуль Ён не прыйдзе.
27 Таму той, хто будзе есці гэты Хлеб ці піць з келіха Пана нягодным чынам, будзе вінаваты ў граху супраць Цела і Крыві Пана.
28 Няхай выпрабоўвае сябе чалавек, а потым няхай есць гэты Хлеб і п’е з гэтага келіха.
29 Бо хто есць і п’е, не зважаючы на Цела Пана, той есць і п’е на сваё асуджэнне.
30 Праз гэта сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі памірае.
31 Бо, калі б мы судзілі саміх сябе, то не былі б асуджанымі.
32 Калі ж судзіць нас Пан, то дакарае нас, каб мы не былі асуджаныя разам са светам.
33 Таму, браты мае, калі збіраецеся на пасілкі, чакайце адзін аднаго.
34 Калі хто галодны, няхай есць дома, каб вы не збіраліся на асуджэнне. Іншыя справы вырашу, калі прыйду.

Комментарии Скоуфилда

31 Самоосуждение-это не столько осуждение верующим с нравственных позиций своих поступков и привычек, сколько осуждение им самого себя за то, что допускает их. Если же не «казниться» этим, относиться к этому легко, то судить будет Господь, Который накажет верующего, однако, ни в коем случае не осудит его вместе с неверующими (ст. 32; 2Цар 7:14−15; 12:13−14; 1Кор 5:5; 1Тим 1:20; Евр 12:7). См. о других судах: Ин 12:31, примеч.; 2Кор 5:10, примеч.; Мф 25:32, примеч.; Иез 20:37, примеч.; Иуд 6, примеч.; Откр 20:12, примеч.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.