1 да Карыньцянаў 11 глава

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Насьлядуйце мяне́, як і я Хрыста.
2 Хвалю вас, браты, што вы ўсе маё помніце і дзе́ржыце наказы, як я наказаў вам.
3 Хачу-ж, каб вы ве́далі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог.
4 Усякі муж, што моліцца або прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сваю галаву;
5 і ўсякая жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта адно і тое-ж, як-бы яна аголена;
6 бо, калі жанчына не пакрываецца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай пакрываецца.
7 Дык мужу ня трэба накрываць галаву, бо ён абраз і слава Божая; жонка-ж ёсьць слава мужава.
8 Бо ня муж ад жаны, але жана́ ад мужа.
9 І ня муж створаны дзеля жаны, але жана́ дзеля мужа.
10 Дзеля гэтага жана́ і павінна ме́ць на галаве́ знак улады над ёю, дзеля Ангелаў.
11 Дый ні муж бяз жонкі, ні жана́ бяз мужа, у Госпадзе.
12 Бо, як жана́ ад мужа, так і муж праз жану; усе́-ж ад Бога.
13 Судзіце самі ў сабе́: ці прыстойна жане́ маліцца Богу з непакрытаю галавою?
14 Або ці сама прырода ня вучыць вас, што, калі муж расьціць валасы, дык ганьба яму,
15 але, калі жанчына расьціць валасы, для яе́ гэта чэсьць, бо валасы дадзены ей заме́ст пакрыцьця.
16 А калі-б хто захаце́ў спрачацца, то мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.
17 Запаве́дываючы-ж гэтае, не хвалю вас, што зьбіраецеся не на ле́пшае, але на горшае.
18 Бо, напе́рш, калі зьбіраецеся ў царкву, дык, чую, між вамі бывае падзе́л, дый я крыху ве́ру,
19 бо мусяць быць між вамі і гэрэзіі, каб ве́рныя выявіліся міжы вамі.
20 Дый, калі вы зьбіраецеся разам, гэта ня ёсьць спажываці вячэру Гасподнюю:
21 бо кожны хапаецца перад другімі зье́сьці ўласную вячэру, дык адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.
22 Хіба-ж дамоў ня маеце, каб есьці й піць? Або ганьбіце царкву Божую і сароміце тых, што ня маюць? Што сказаць вам? Ці пахваліць вас за гэтае? Не́ пахвалю.
23 Бо я ад Госпада прыняў, ды тое й вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хле́б
24 і, аддаўшы хвалу, паламаў ды сказаў: прыме́це, е́шце, гэта ёсьць Це́ла Мае́, за вас ламанае; рабе́це гэта на ўспамін аба Мне́.
25 Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара есьць новы запаве́т у Мае́й крыві; гэтае рабе́це, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне́.
26 Бо кожны раз, калі вы ясьцё хле́б гэты і п’ецё чару гэтую, сьме́рць Гасподнюю абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.
27 Дзеля гэтага, хто будзе е́сьці хле́б гэты ці піць чару Гасподню няпрыстойна, вінны будзе Це́ла й Крыві Гасподняе.
28 Няхай жа паўзіраецца на сябе́ чалаве́к ды гэтак няхай е́сьць з хле́ба гэтага і п’е́ з чары гэтае.
29 Бо хто е́сьць і п’е́ няпрыстойна, той е́сьць і п’е́ прысуд сабе́, не разважаючы аб Це́ле Гасподнім.
30 Дзеля гэтага сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі ўмірае.
31 Бо, каб мы судзілі самых сябе́, дык ня былі-б засуджанымі.
32 Суджаныя-ж, Госпадам караны бываем, каб ня быць разам з сьве́там засуджанымі.
33 Гэтак, браты маі, зьбіраючыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце;
34 калі-ж хто галодны, няхай е́сьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. Рэшту ўладжу, калі прыду.

Комментарии Скоуфилда

31 Самоосуждение-это не столько осуждение верующим с нравственных позиций своих поступков и привычек, сколько осуждение им самого себя за то, что допускает их. Если же не «казниться» этим, относиться к этому легко, то судить будет Господь, Который накажет верующего, однако, ни в коем случае не осудит его вместе с неверующими (ст. 32; 2Цар 7:14−15; 12:13−14; 1Кор 5:5; 1Тим 1:20; Евр 12:7). См. о других судах: Ин 12:31, примеч.; 2Кор 5:10, примеч.; Мф 25:32, примеч.; Иез 20:37, примеч.; Иуд 6, примеч.; Откр 20:12, примеч.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.