1 да Карыньцянаў 10 глава

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Не хачу, браты, каб вы ня ве́далі, што айцы нашыя ўсе́ былі пад хмараю, і ўсе́ прайшлі праз мора;
2 і ўсе́ ахрысьціліся ў Майсе́я ў хмары і ў моры;
3 і ўсе́ е́лі тую самую духоўную страву,
4 і ўсе́ пілі тое самае духоўнае пітво́, бо пілі з духоўнае скалы, што йшла за імі, скала-ж быў Хрыстос.
5 Але ня многіх з іх упадабаў Бог: бо яны былі паражоны ў пустыні.
6 А гэта былі прыклады для нас, каб мы не пажадалі благога, як пажадалі яны.
7 Ня будзьце й ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: народ пасе́ў е́сьці й піць, ды ўстаў гуляці (Выхад 32:6).
8 Ня ро́бма і блуду, як некаторыя з іх блудзілі, і ў адзін дзе́нь загінула іх дваццаць тры тысячы (Лічбаў 25:1,9).
9 І не спакушайце Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і пагінулі ад зьме́яў (Лічбаў 21:6).
10 Дый не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад губіцеля (Лічбаў 14:37).
11 Усё гэтае сталася ім, як прыклады, і апісана на навуку нам, на якіх кане́ц вяко́ў прыйшоў.
12 Дзеля гэтага, хто думае, што ён стаіць, сьцеражыся, каб ня ўпасьці.
13 Вас зьняла спакуса ня іншая, як чалаве́чая; ве́рны-ж Бог, які не дапусьціць вам быць спакуша́нымі больш, чым маеце сілу, але з спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перане́сьці.
14 Дык, умілаваныя маі, ухіляйцеся ад ідалапаклонства.
15 Кажу да вас, як да разумных; вы-ж судзіце, што́ кажу.
16 Чара багаслаўле́ньня, якую багаславім, ці ня ёсьць супольнасьцяй крыві Хрыстовае? Хле́б, што ламаем, ці ня есьць супольнасьць Це́ла Хрыстовага?
17 Адзін хле́б, адно це́ла мы, многія; бо ўсе́ прычашчаемся ад аднаго хле́ба.
18 Паглядзеце на Ізраіля па целу: тыя, што ядуць ахвяры, ці ня ўдзельнікі ахвярніка?
19 Што-ж я кажу? ці тое, што ідал што-не́будзь ёсьць? Ці ахвяра ідальская што-не́будзь ёсьць?
20 Не́; але тое, што жэртвуюць пагане, злым духам жэртвуюць, а ня Богу. Я-ж не хачу, каб вы былі чартоўскімі супольнікамі.
21 Ня можаце піць чары Гасподняе і чары шатанавае; ня можаце быць учасьнікамі стала Гасподняга і стала шатанавага.
22 Ці-ж нам дражніць Госпада? Ці-ж мы дужэйшыя за Яго?
23 Усё мне́ можна, ды ня ўсё карысна; усё мне́ можна, ды ня ўсё будуе.
24 Ніхто няхай ня шукае свайго, але кожны тое, што для другога.
25 Усё, што прадае́цца на торжышчы, е́шце, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня;
26 бо Госпадава зямля і поўня яе́ (Псальм 23:1).
27 Калі-ж хто з няве́рных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык е́шце ўсё, што дадуць, не разьбіраючыся дзеля сумле́ньня.
28 Калі-ж хто скажа вам: гэта жэртва ідальская, — дык ня е́шце з увагі на таго, хто паведаміў вас, і на сумле́ньне; бо Госпадава зямля і поўня яе́ (Псальм 23:1).
29 Пра сумле́ньне-ж кажу не свае́, а другога; бо дзеля чаго мая воля мае (быць) суджана чужым сумле́ньнем?
30 Калі я з падзякаю прымаю, дык чаму ганьбаваць мяне́ за тое, за што дзякую?
31 Дык ці ясьцё, ці п’ецё, ці не́шта робіце, усе на славу Божую рабе́це.
32 Не спакушайце ні Юдэяў, ні Грэкаў, ні царквы Божай,
33 як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не свае́й карысьці, але карысьці многіх, каб яны збавіліся.

Комментарии Скоуфилда

8 См. Чис 25:9. Противоречие здесь только воображаемое. 1Кор 10:8 дает число смертей в «один день», Чис 25:9 дает полное число «умерших от поражения». Однако, некоторые противоречивые утверждения в отношении цифр действительно встречаются в существующих еврейских Писаниях. Их естественно приписать тому, что евреи нередко пользовались буквами, вместо цифр. Буквы от «Коф» до «Тау» означают сотни вплоть до четырехсот. Посредством `одних и тех же еврейских букв, но по-разному написанных, можно изобразить числа вплоть до девятисот, тогда как тысячи изображаются на письме посредством точек, поставленных над соответствующей единицей-буквой: напр., буква «Теф» сама по себе означает девятку, а с двумя точками над ней — девять тысяч. Переписывая еврейские числа, легко, таким образом, сделать ошибку, и, наоборот, соблюсти точность при передаче чисел — трудно.

Примечания:

 
Пераклад Л. Дзекуць-Малея
20 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «чартоўскімі» на → «дэманаў».
21 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «чартоўскае / чартоўскага» на → «шатанавае / шатанавага».
32−33 У папяровай версіі 32 і 33 вершы аб’яднаны і складаюць адзін 32 верш.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.