1 да Карынцян 10 глава

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Яна Станкевіча

1 Не хачу ж, каб вы, браты, ня ведалі, што айцове нашы ўсі пад булаком былі і ўсі перайшлі пераз мора;
2 І ўсі хрысьціліся ў Масея ў булаку і ў мору;
3 І ўсі елі тую самую духоўную ежу;
4 І ўсі пілі тый самы духоўны напітак, бо пілі з духоўнае скалы, што йшла за імі; скала ж была Хрыстое.
5 Бог, адылі, не ўпадабаў бальшыні зь іх, бо яны расьцярушыліся па пустыні.
6 Гэта ж сталася як праабразы нам, каб мы ня галіліся на благое, як запраўды пагаліліся яны.
7 І ня будзьце балвахваламі, як некатрыя зь іх, як напісана: «Люд сеў есьці а піць, і ўстаў гуляць».
8 І не бязульма, як некатрыя зь іх бязулілі, і за адзін дзень загінула іх дваццаць тры тыеячы.
9 Ані спакушайма Хрыста, як некатрыя зь іх спакушалі, і загінулі ад гадаў.
10 Ані наракайце, як некатрыя зь іх наракалі, і загінулі ад згубцы.
11 Гэта ж усе сталася ім, як праабразы, і напісана на навуку нам, каторых дасяглі апошнія вякі.
12 Затым, хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб не паваліцца.
13 Вас стрэла спакуса ня іншая, як людзкая; і верны Бог, Каторы не дапусьце вас спакушаць звыш магчымасьці вашае, але із спакусаю дасьць і палёгку, каб вы маглі вытрываць.
14 Дык, любовыя мае, уцякайце ад балвахвалства.
15 Я кажу як разумным, разважча, што кажу.
16 Чара дабраславеньня, каторую дабраславім, ці ня ёсьць узаем’е крыві Хрыстовае? Хлеб, што ломім, ці ня ёсьць узаем’е цела Хрыстовага?
17 Бо адзін хлеб, адно цела шмат нас, бо ўсі мы ўчасьнікі аднаго хлеба.
18 Гляньце на Ізраеля подле цела: тыя, што ядуць аброкі, ці ня ўчасьнікі аброчніка?
19 Што я кажу? Ці тое, што балван ё што-колечы, або абраканае балваном знача што-колечы?
20 Але што абракаюць пагане, нячысьцікам абракаюць, а ня Богу. А я ня зычу, каб вы былі ў вузаем’ю зь нячысьцікамі.
21 Ня можаце піць чары Спадаровае і чары нячысьцікавае, ня можаце быць учасыіікамі столу Спадаровага і столу нячысьцікавага.
22 Ці будзем даводзіць Спадара да завісьці? Ці мы дужшыя за Яго?
23 Усе дазволена, але ня ўсе карысна; усе дазволена, але ня ўсе будуе.
24 Ніхто ня шукай свайго, але кажны другога.
25 Усе, што прадаецца ў мясных крамах, ежча бязь ніякага выпытаваньня дзеля сумленьня;
26 Бо «зямля Спадарова, і ўся паўніня яе».
27 Калі хто зь нявернікаў пазавець вас, і хочаце йсьці, усе, што пасулена вам, ежча бязь ніякага выпытаньня дзеля сумленьня.
28 Але калі хто скажа вам: «Гэта балваном абраканае»; дык ня ежча дзеля таго, хто азнайміў вам, і дзеля сумленьня. (Бо зямля Спадарова, і паўніня яе).
29 Сумленьне ж разумею не твае, але таго другога; бо чаму мая свабода была б суджана чужым сумленьням?
30 Калі я з падзякаю спажываю, то нашто ганіць мяне за тое, за што я дзякую?
31 Дык ці ясьце, ці п’іце, ці што іншае робіце, усе рабіце на славу Божую.
32 Ня будзьце спадманою Жыдом, ані Грэкам, ані царкве Божай,
33 Як я гаджу ўсім у вусім, шукаючы карысьці не свае, але шмат чые, каб спасьліся.

Комментарии Скоуфилда

8 См. Чис 25:9. Противоречие здесь только воображаемое. 1Кор 10:8 дает число смертей в «один день», Чис 25:9 дает полное число «умерших от поражения». Однако, некоторые противоречивые утверждения в отношении цифр действительно встречаются в существующих еврейских Писаниях. Их естественно приписать тому, что евреи нередко пользовались буквами, вместо цифр. Буквы от «Коф» до «Тау» означают сотни вплоть до четырехсот. Посредством `одних и тех же еврейских букв, но по-разному написанных, можно изобразить числа вплоть до девятисот, тогда как тысячи изображаются на письме посредством точек, поставленных над соответствующей единицей-буквой: напр., буква «Теф» сама по себе означает девятку, а с двумя точками над ней — девять тысяч. Переписывая еврейские числа, легко, таким образом, сделать ошибку, и, наоборот, соблюсти точность при передаче чисел — трудно.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.