Псальмы 40 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Моцна чакаў Я на Ягову, і Ён нахіліўся да Мяне і пачуў Мой крык аб дапамозе.
3 І Ён выцягнуў Мяне зь ямы пагібельнай, з тва́ні балотнай, і паставіў ступнí Мае на скале, зрабіў цьвёрдымі Мае крокі.
4 І ў ву́сны Мае ўклаў Ён песьню новую, хвалу Богу нашаму. Убачаць гэта многія і збаяцца і будуць спадзявацца на Ягову.
5 Шчасьлівы чалавек, які на Ягову ўскладае сваю надзею і ня нахіляецца да ганарыстых і да тых, якія схіляюцца да маны.
6 Многае Ты зрабіў, Ягова, Божа Мой, цуды Твае і думкі Твае пра нас. Няма Табе роўных. Хацеў бы Я аб іх апавяшчаць і гаварыць, але занадта многа іх, каб пералічыць.
7 Ахвяры і прынашэньня Ты ня хочаш. Ты расчыніў Мне вушы. Цэласпаленьня і ахвяры за грэх Ты ня патрабуеш.
8 Тады Я сказаў: вось! Я іду. У скрутку кнігі напісана пра Мяне;
9 волю Тваю выканаць, Божа Мой, Я моцна жадаю. І Закон Твой у сярэдзіне нутра Майго.
10 Я абвяшчаў справядлівасьць (Тваю) у вялікім сходзе. Сапраўды, вусны Мае Я ня стрымліваў; Ягова, Ты гэта ведаеш.
11 Я ня хаваў Тваёй справядлівасьці ў Сэрцы Маім. Я распавядаў пра вернасьць Тваю і Тваё выратаваньне. Я ня таіў Міласэрнасьці Тваёй і Праўды Тваёй перад вялікім сходам.
12 Ты, Ягова, ня адхілі ад Мяне Тваіх спачуваньняў. Міласэрнасьць Твая і Праўда Твая хай заўсёды ахава́юць Мяне,
13 бо безьліч няшчасьцяў абступілі Мяне. Праступкі Мае дасягнулі Мяне, Я ня магу пералічыць іх позіркам. Іх больш, чым валасоў на Маёй Галаве, і Сэрца Маё пакінула Мяне.
14 Хай будзе Табе прыемна, Ягова, вызваліць Мяне! Ягова, пасьпяшайся на дапамогу Мне!
15 Хай будуць пасаромлены і зганьбаваны ўсе, што шукаюць згубы душы Маёй. Хай абернуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, якія жадаюць Мне ліха.
16 Будуць асаромлены іхняй жа ганьбай, якія Мне кажуць: «ага, ага».
17 Усе, што шукаюць Цябе, хай вяселяцца і радуюцца ў Табе. І хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: «хай будзе ўзьвялічаны Ягова!»
18 А Я гаротны і ўбогі. Але Госпад клапоціцца пра Мяне. Ты — дапамога Мая і Ратунак Мой. Божа Мой, ня марудзь!

Комментарии Скоуфилда

10 Пс 40, цитируемый Самим Иисусом, говорит о том, как предан был Сын Человеческий (Ин 13:18−19). См. Пс 44, следующий по порядку в числе Мессианских псалмов.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.