Библия Пс Псалтирь 35:10 (34) › сравнение

Псалтирь 35:10 (34)

Сравнение:
Псалтирь 35:10 (34)


Все кости мои скажут: «Господи! кто подобен Тебе, избавляющему слабого от сильного, бедного и нищего от грабителя его?» [Пс 34:10 (35)]

Усе косткі мае скажуць: «ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?»

Усе косткі мае скажуць: «Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?» [Пс 34:10 (35)]

Усе косці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты вырываеш няшчаснага з рук дужэйшага за яго, абнядоленага і беднага — ад тых, што рабуюць яго».

Усі косьці мае скажуць: «СПАДАРУ, хто падобны да Цябе, Каторы вывальняеш убогага ад дужшага за яго, убогага а беднага ад глабаньніка ягонага?»

Скажуць усе косткі мае: Госпадзе, хто падобны да Цябе, Які ратуеш слабога ад дужога, беднага й убогага ад абдзіралы?

Усе мае косткі скажуць: хто ёсьць, як Ты, Ягова, Які ратуеш слабога ад дужэйшага за яго, убогага і беднага ад ягонага рабаўніка?

Усе косці мае заклікаюць: Божа, Божа, няма падобных Табе, Ты ратуеш беднага ад рук мацнейшага за яго, сірага і ўбогага — ад рабаўнікоў іх. [Пс 34:10 (35)]

Усе косьці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты ратуеш беднага ад рукі больш дужых за яго і беднага і ўбогага ад рабаўнікоў яго». [Пс 34:10 (35)]
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.