1 Псальм Давідавы.
Змагайся, Госпадзе, з тымі, што йдуць супраць мяне; перамажы тых, што боруцца са мною.
2 Вазьмі шчыт і зброю ды ўстань на падмогу мне.
3 Дастань меч і загарадзі дарогу тым, што гоняцца за мною. Скажы душы маёй: Я — збаўленьне тваё.
4 Асаромяцца ўсе, што шукаюць душу маю; адступяцца й расчаруюцца тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.
5 І будуць яны, як палова пад ветрам, калі Ангел Гасподні пражане іх.
6 Няхай дарога іх будзе цёмная і сьлізкая, калі Ангел Гасподні гнацца за імі будзе.
7 Бо бяз прычыны наставілі яны мне ўкрадкам сець сваю, бяз прычыны выкапалі мне яму.
8 Няхай зьнячэўку пагоня нападзе на яго, няхай самога зловіць сець, што ён мне ўкрадкам наставіў: на пагібель уваліцца ён;
9 А мая душа будзе ў Госпадзе весяліцца, будзе радавацца з помачы Яго.
10 Скажуць усе косткі мае: Госпадзе, хто падобны да Цябе, Які ратуеш слабога ад дужога, беднага й убогага ад абдзіралы?
11 Выступаюць супраць мяне сьведкі фальшывыя: чаго ня ведаю, аб тым выпытваюць мяне;
12 плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.
13 А я-ж падчас іх хваробы апранаўся ў шаты жалобныя, пастом марыў сябе, і малітва мая варачалася да сэрца майго.
14 Быццам то быў друг мне, брат мне, хадзіў я сумны, апусьціўшы галаву, як той, што плача па матцы.
15 Калі-ж я спаткнуўся, яны ўсьцешыліся ды грамадой сабраліся супраць мяне. Зграмаджаюцца супраць мяне чужыя, каго я ня ведаю, і зьняважаюць мяне бязупынна;
16 разам з крывадушнымі насьмешнікамі, скрыгочуць яны нада мною зубамі.
17 О, Госпадзе, як доўга будзеш углядацца? Адвядзі ад рыканьня іх душу маю, адзінокую маю — ад львят маладых!
18 Славіць Цябе буду ў зграмаджэньні вялікім; сярод чысьленага народу хваліць Цябе буду,
19 каб не пацяшаліся нада мною тыя, што бяз віны маёй сталіся ворагамі мне; каб ня міргалі вачмі між сабою тыя, што бяз прычыны ненавідзяць мяне.
20 Бо не аб супакоі гавораць яны, але проці ціхіх зямлі снуюць здрадлівыя думкі.
21 Шырака разявіўшы ляпы свае супраць мяне, яны крычэлі: Добра! Добра! Бачыла нашае вока!
22 Ты бачыў гэта, Госпадзе! Дык не маўчы! Госпадзе, ня цурайся мяне!
23 Збудзіся! Але, збудзіся на суд, Госпадзе Божа мой, каб вясьці маю справу!
24 Судзі мяне паводле справядлівасьці Тваёй, Госпадзе Божа мой, каб ня былі яны нада мной пераможцамі,
25 каб не казалі ў сэрцы сваім: Добра! Мы гэтак хацелі! Няхай не гавораць: Гэта мы загубілі яго!
26 Няхай асаромлены будуць, няхай расчаруюцца ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай ганьбай і сорамам тыя акрыюцца, што нада мной вывышшаюцца.
27 Хай весяляцца й радуюцца тыя, што для мяне справядлівасьці хочуць ды няўстанна гавораць: Вялік Госпад, Які для раба Свайго жадае спакою!
28 І будзе язык мой хваліць справядлівасьць Тваю і славу Тваю кожын дзень.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 35. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмы, Псальм 35 в переводах:
Псальмы, Псальм 35, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.