1 Багаслаў, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой, Ты вялікі назьдзіў! У веліч і красу апрануўся Ты!
2 Сьвятлом, быццам шатай, ахўтаўся Ты, нябёсы раскінуў, як палотны шатра.
3 Харомы Тваі Ты паставіў над водамі, хмары ў воз для Сябе абяртаеш, на ветравых крыльлях Ты ходзіш.
4 Ты робіш вятры пасланцамі Тваімі, служкамі Тваімі — агонь, што палае.
5 Ты паставіў зямлю на слупох яе, і ня можа яна пахіснуцца навекі.
6 Бяздоньнямі, як шатай, пакрыў Ты яе; панад горамі воды стаялі.
7 Прад пагрозай Тваёй уцякалі яны, перад гукам грымотаў Тваіх адступаліся.
8 Паўзьнімаліся горы, западалі даліны — на месцы, што Ты ім назначыў.
9 Ты паклаў ім мяжу, праз якую ня могуць ступіць; ім нельга ізноў пакрыці зямлю.
10 Із крыніц пасылаеш патокі ў даліны: цякуць яны паміж гораў;
11 пояць яны ўсіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы сваю смагу.
12 Над імі жывуць нябесныя птахі, праз вецьце голас свой падаюць.
13 З вышыні Тваяе Ты поіш горы; пладамі тварэньня Твайго зямля насычаецца.
14 Ты ўзрашчаеш травы для скаціны й расьліны людзям на карысьць, каб збожжа з зямлі вырастала
15 і віно, што сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, што чалавёку сэрца пасілкуе.
16 Насычаюцца дрэвы Гасподнія, кедры Лібанскія, якія Ён насадзіў;
17 на іх птушкі гнязьдзяцца, і бусел дамок свой на кіпарысе знайшоў.
18 Высокія горы — для сарнаў прытулішча, абрывы скалаў — для трусікаў.
19 Ён месяц стварыў вызначаць часы пэўныя; сонца захад свой ведае.
20 Як Ты цемру раскінеш, і ноч наступае, дык у ёй варушацца ўсё зьверы лясныя.
21 Рыкаюць львяняты аб дабычу сваю, просячы ў Бога пажывы сабе.
22 А сонца ўзыйдзе, дык хаваюцца яны і ў логвах сваіх залягаюць.
23 Чалавек-жа выходзе на дзела сваё й на работу сваю аж да вечара.
24 Як-жа многа, о Госпадзе, твораў Тваіх! Усё Ты прамудра стварыў, зямля поўна тварэньняў Тваіх.
25 Вось мора: вяліка яно ды шырока на абодва бакі; у ім варушыцца безьліч жывёлін малых і вялікіх;
26 караблі па ім ходзяць, Левьятан, якога стварыў Ты гуляць у ім.
27 Усе яны ждуць на Цябе, каб даў Ты ім есьці ў свой час.
28 Ты даеш ім, яны падбіраюць; Ты разгартаеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.
29 Ты хаваеш аблічча Тваё, і жах іх зьнімае; дух адымаеш у іх, і здыхаюць яны ды ў пыл назад абяртаюцца.
30 Пашлеш Твайго духа, і творацца ячы, і аблічча зямлі Ты абнаўляеш.
31 Слава Госпада навекі трывае, Госпад рады з твораў Сваіх.
32 На зямлю Ён зірне, і яна дрыжыць; да гор дакранецца, і яны дымяцца.
33 Буду пяяць я Госпаду ўсё жыцьцё маё; выслаўляць буду Бога майго, пакуль жыці буду.
34 Няхай будзе прыемна Яму мая песьня! І ўзьвесялюся я ў Госпадзе.
35 Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Альлілуя!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 104 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.