Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 104 Псалцір, 104 глава

1 Алелюйя.

Слаўце Бога і заклікайце імя Яго,
Узвяшчайце народам справы Ягоныя.
2 Успойце Яму і спявайце Яму,
Паведайце ўсе цуды Ягоныя.
3 Хваліцеся святым імем Ягоным,
Да вясяліцца сэрца шукаючых Госпада.
4 Шукайце Бога і ўмацуецеся,
Заўсёды шукайце Твар Ягоны.
5 Прыгадайце дзівы Яго, што сатварыў,
Цуды Яго і наказы вуснаў Яго.
6 Семя Аўрама — рабы Ягоныя,
Сыны Якаўлева — выбраныя Яго.
7 Ён Уладар Бог наш,
Па ўсёй зямлі суд Ягоны.
8 Вечна памятае запавет Свой,
Слова, што запаведаў тысячам радоў.
9 Што Аўраму запаведаў
І ў чым прысягаў Ісаку.
10 І паставіў тое Якаву законам,
І Ізраілю запаветам вечным, кажучы:
11 «Табе дам зямлю Ханаанскую
Надзел і спадчыну тваю».
12 Калі яны былі яшчэ колькасцю малой
І толькі чужынцамі тут.
13 І пераходзілі ад народу да народу,
І ад царства да царства.
14 І не даваў людзям крыўдзіць іх,
І дзеля іх выкрываў цароў.
15 «Не чапайце памазаных маіх,
І прарокам маім не рабіце шкоды».
16 І заклікаў голад на зямлю —
І жытні колас людзей не мацаваў.
17 Паслаў перад імі чалавека —
Праданы Іёсіф быў у рабы.
18 Акавалі кандаламі ногі яму,
Жалеза акавала душу ягоную,
19 Пакуль не спраўдзілася слова Божае,
Пакуль слова Божае не з’явілася яму.
20 Нагадаў цар і развязалі яго,
Пан чалавечы вызваліў яго.
21 Зрабіў яго гаспадаром дома свайго
І панам усяго багацця свайго.
22 Каб навучаць паноў таму, што ведаў,
І старцаў навучаць мудрасці.
23 І прыйшоў Ізраіль у Егіпет,
І Якаў прыйшоў у зямлю Хамаву.
24 І памножыў людзей Сваіх вельмі,
І ўмацаваў болей ворагаў іх.
25 Абудзіў у сэрцы нянавісць да людзей Сваіх
І хітрасць сатварыць супраць рабоў Сваіх.
26 Паслаў Майсея, раба Свайго,
І Аарона, што выбраў Сабе.
27 Паведаў ім слова пра зазнакі
І цуды Свае ў зямлі Хамавай.
28 Паслаў цемру і змрок,
Бо не паверылі словам Яго.
29 Ператварыў воды іх у кроў,
І знікла рыба ўся.
30 Закіпела жабамі зямля іх
І засекі царскія.
31 Сказаў, і з’явіліся песьі мухі
І осы ва ўсе межы іх.
32 Замест дажджоў паслаў град
І маланкі зямлю папаляючыя,
33 І знішчыў вінаград іх і змоквы,
І пакрышыў усе дрэвы іх.
34 Казаў, і прыйшла вусень
І саранча безліч,
35 І паела ўсю траву на зямлі той,
І ўсялякі плён на зямлі іх.
36 І забіў кожнага першынца на зямлі іх
І кожны начатак працы іх.
37 І вывеў іх з срэбрам і золатам,
І не было сярод іх хворых.
38 Узрадаваўся Егіпет, калі пайшлі яны,
Бо вялікі страх найшоў на іх.
39 Раскінуў хмару быццам пакрывала над імі
І даў полымя ім, што свяціла ім ноччу.
40 Прасілі, і перапёлак даў ім,
І хлебам нябесным насычаў іх.
41 Адчыніў камень і пацякла вада,
Пацякла вада ў бязводнай пустэльні.
42 Бо ўзгадаў слова святое Свае,
Што Аўрааму даў.
43 І вывеў людзей Сваіх у радасці,
І выбраных Сваіх у вясялосці.
44 І даў ім краіны паганскія,
І яны спадкалі ўсё зробленае тымі.
45 Каб захавалі наказы Яго
І закон Ягоны выконвалі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 104 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.