1 Алелюйя.
Шчаслівы багабаязны чалавек,
Што палюбіў запаветы Божыя.
2 Дужымі на зямлі будуць нашчадкі ягоныя,
Род правядных дабраславіцца,
3 Слава і багацце ў доме ягоным,
І праўда яго будзе ад века да века.
4 Заззяе ў цемры святло правядным,
Бо міласэрныя, шчодрыя і справядлівыя.
5 Дабро чалавеку шчодраму і пазычаючаму,
Прыгатуе добры адказ на судзе і не пахіснецца.
6 Памяць вечная правяднаму,
7 Не пабаіцца дурной гавэнды,
8 Цвёрда ён спадзяецца на Бога, цвёрдае сэрца яго,
Не напалохацца, убачыўшы сваіх ворагаў.
9 Ён раздае, аддае бедным.
Праўда яго будзе вечнай,
10 Сіла ягоная ўзносіцца ў славе, а грэшны глядзіць і злуецца,
Паскругоча зубамі сваімі і знікне, загінуць мары ягоныя.