Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 91 Псалцір, 91 глава

1 Псалом на дзень суботы.
2 Як добра славіць Цябе, Божа,
І спяваць імю Твайму, Вышні.
3 Узвяшчаць з раніцы дабрыню Тваю
І кожную ноч праўду Тваю.
4 На дзесяціструннай псалціры
З песнямі на гуслях.
5 Бо ўзвясяліў мяне, Божа, сатвораным Табою,
І ўзрадаваў справамі рук Тваіх.
6 Якія вялікія справы Твае, Божа!
Якія глыбокія задумы Твае!
7 Чалавек звар’яцелы не зведае,
І неразумны не зразумее.
8 Вось павырасталі, як трава, грэшныя,
І з’явілiся робячыя бяззаконне, але і знікнуць навекі і векі.
9 Ты ж, Вышні, навечна, Божа!
10 Бо ўсе ворагі Твае, Божа, бо ўсе ворагі Твае пагінуць,
І разыдуцца ўсе робячыя бяззаконне.
11 І ўзнясецца, як у адзінарога, дзяржава мая,
І старасць мая алеем умасціцца.
12 І ўгледзела вока мае ворагаў маіх,
І паўстаўшых на мяне хлуслівых пачуе вуха мае.
13 Правядныя, як фінікавае дрэва, заквітнеюць,
Як кедры ліванскія памножацца.
14 Пасаджаныя ў доме Божым,
Яны ў двары Бога нашага заквітнеюць.
15 І яшчэ пад старасць ў шанаванні ўзрастуць
І дабрадёнстваваць будуць.
16 Да ўзвесцяць аб правядным Бозе нашым,
Бо няма няпраўды ў Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 91 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.