1 Кіроўцу хору. Пра людзей аддаленых ад святыняў Давіда,
Калі філісцімляне захапілі яго ў Гэфе.
2 Памажы мне, Божа, бо ўціскае мяне чалавек, увесь дзень нападае і прыгнятае мяне.
Уціскаюць ворагі мяне кожны дзень, шмат іх пагардліва паўстала на мяне.
3 У кожны дзень небяспекі я спадзяюся на Цябе, Бога ўшаную языком маім.
На Бога спадзяюся і не напалохаюся, што зробіць мне плоць?
4 Кожны дзень словамі маімі грэбуюць,
Усячасна задумляюць для мяне ліха.
5 Сабраліся разам, назіраюць за кожным крокам маім,
Каб падсцерагчы душу маю.
6 Но Ты хутка адхіліш іх Божа,
Зрынеш у гневе людзей гэтых.
7 Божа, жыццё мае прысвяціў Табе,
Паклаў слёзы мае перад Табою ў зроку Тваім, дзеля абяцанняў Тваих.
8 Да завернуцца ворагі маі назад у той дзень, калі паклічу да Цябе,
І па гэтаму зведаю, што Ты Бог мой.
9 Бога пахвалю языком,
Бога пахвалю словам.
10 На Бога спадзяюся і не ўбаюся,
Што чалавек мне зробіць?
11 Буду, Божа, маліцца,
Маліцца дзеля славы Тваёй.
12 Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, і ногі мае — ад перапоны.
Дабрадагаджу Богу ў свеце сярод жывых.