1 Песня. Псалом. Сынам Карэя. На прыладзе Махалаф для спявання.
Павучэнне Ямана Язрахіта.
2 Божа, Божа ратавання майго, і днём заклікаю,
І ноччу перад Табой.
3 Да ўзыде да Цябе малітва мая,
Дахілі вуха свае да малення майго.
4 Бо напоўнілася ліхам душа мая,
І жыццё мае набліжаецца да апраметнай.
5 Далічыўся да зышоўшых у магілу,
Быў як чалавек бездапаможны.
6 Сярод мёртвых свабодны, сярод пакрытых язвамі ў грабах,
Пра якіх забыўся Ты, якія адпрэчаны ад рукі Тваёй.
7 Пакланы я ў апраметнай.
У магіле цёмнай, у цені смяротнай.
8 На мне зацвердзіў лютасць Сваю,
І ўсе хвалі Твае найшлі на мяне.
9 Падаліў знаёмых маіх ад мяне, агідным зрабіўся для іх,
Праданы быў і няма мне выйсця.
10 Вочы мае знемаглі ад пакуты,
Усклікаю да цябе, Божа, увесь дзень да Цябе рукі мае ўздымаю.
11 Няўжо для мёртвых цуды Свае творыш?
Ці лекары ўваскрэсяць іх, і яны ўславяць Цябе?
12 Хто паведае ў труне пра дабрыню Тваю?
І праўду Тваю — у пагібелі?
13 Хіба зведае хто пра цуды Твае ў цемры,
І праўду Тваю ў зямлі забыцця?
14 І я да Цябе заклікаю,
І з раніцы малітва мая апярэдзіць Цябе.
15 Навошта, Божа, адхіліў душу маю ад Сябе,
І адвярнуў твар Твой ад мяне?
16 Бедны я і турботах ад юнацтва майго,
Падняўся, змірыўся і знямог.
17 На мяне прыйшоў гнеў Твой,
Застрэшанні Твае патрэслі мяне —
18 Абышлі мяне як вада,
Увесь дзень асягаюць мяне.
19 Падаліў ад мяне сябра і блізкага,
І знаёмых маіх ў час пакут.