1 Кіроўцу хору. На прыладзе Шошанім. Псалом Давіда.
2 Ратуй мяне, Божа,
Бо воды падышлі да душы маёй.
3 Заграз у глыбокай ціне і няма дзе стаць,
Увайшоў у глыбіню марскую і бура патапіла мяне.
4 Саслабеў клічучы, высахла горла мае,
Згаслі вочы мае ад чакання дапамогі ад Бога майго.
5 Памножыліся больш валасоў маіх на галаве нянавіснкі мае,
Узмацніліся ворагі мае, што гоняць мяне без віны, павінен аддаць, што не браў.
6 Божа, Ты зведаў утрапёнасць маю,
І грахі маі ад Цябе не ўтояцца.
7 Да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто спадзяецца на Цябе, Божа,
Сілаў Уладар, да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто шукае Цябе.
8 Бо Цябе дзеля цярплю абражанне,
Сорам пакрыў твар Мой.
9 Чужым стаў для братоў Маіх,
Чужынцам для сыноў маці Маёй.
10 Бо рэўнасць пра дом Твой з’ядае Мяне,
І абражанні абражаючых Цябе найшлі на Мяне.
11 І пакрыў пастом душу Маю,
мІ было гэта ганебай для Мяне,
12 І ў лахманы апрануўся,
І зрабіўся для ўсіх прыпавесцю.
13 Пра Мне глуміліся пры варотах седзячыя,
І пра Мяне спявалі тыя, што віно п’юць.
14 А Я з малітваю да Цябе, Божа, бо час зрабіць дабрадзеянне,
Па вялікай міласэрнасці пачуй Мяне, па праўдзе ратавання Твайго.
15 Ратуй Мяне ад ціны, да не загразну,
Да збаўлюся ад нянавіснікаў Маіх і ад глыбокіх вод.
16 Да не патопіць мяне бура вадзяная, да не пажрэ мяне глыбіня марская,
Да не закрыецца, як пашча, нада Мною гавэнда.
17 Пачуй Мяне, Божа, па дабрыні і міласэрнасці Тваёй,
Па вялікай шодрасці Тваёй паглядзі на Мяне.
18 Не адвярні твару Свайго ад отрака Твайго,
Бо смуткую і пачуй Мяне.
19 Пачуй душу Маю і ратуй яе,
Ад вораг Маіх абарані Мяне.
20 Ты ведаеш ганебу Маю і сорам мой,
Перад Табою ўсе абражальнікі Мае.
21 Ганебу адчувае душа Мая,
І чакаў суперажываючага, але не было, і чакаў суцешыцеля і не знайшоў.
22 І далі ў снеданне Мне жоўць,
І смагу Маю здаволілі воцатам.
23 Да зробіцца трапеза іхняя для іх
І сеткай, і помстай, і пасткай.
24 Да аслепнуць вочы іхнія і не бачаць,
І хрыбты іх назаўсёды прыгнечаны будуць.
25 Гнеў Свой вылі на іх,
І люты гнеў Твой няхай іх нагоніць.
26 Да зробіцца двор іх пусты,
І ў сялібах іх няхай ніхто не жыве.
27 Бо каго Ты пакараў, яны нагналі
І да язваў Маіх дадалі яшчэ больш.
28 Дадай бяззаконне да бязаконня іх,
І да не дачыняцца да праўды Тваёй.
29 Да выкрасленыя будуць з кнігі жывых,
І з правяднымі да не напішуцца.
30 Бедны і нядужы Я, Божа,
Няхай мяне знойдзе ратаванне Твае.
31 Усхвалю імя Бога майго песнямі,
Узвялічу Яго пашанаю.
32 І заўгодна гэта Богу больш цяляты маладога,
Што з рагамі і з капытамі.
33 Да ўбачаць бедныя і ўзвясяляцца,
Шукайце Бога і жыва будзе душа ваша.
34 Бо пачуў убогіх Сваіх Божа
І вязнямі Сваімі не пагрэбуе.
35 Да ўсхваляюць Яго неба, і зямля, і мора, і ўсе жывучыя там,
Бо Бог ратуе Сіён, і збудуюцца гарады Юдавы, аселяцца там і атрымаюць спадчыну.
36 І сыны рабоў Тваіх завалодаюць імі,
І любячыя імя Твае заселяцца там.