1 Кіроўцу хору. Павучэнне Давіда.
2 Апсаля таго, як прыходзіў Доік Ідумянін, і казаў Саулу,
Што Давід пайшоў у дом Ахімэлеха.
3 Чаго хвалішся ў злосці, герой?
Бяззаконне робіш увесь дзень.
4 Няпраўду выдумляе язык твой,
Як брытва вытанчэнная хітрасць твая.
5 Ліха любіш больш чым дабро,
Няпраўду казаць — больш чым праўду.
6 Палюбіў словы пагібелі, мову няпраўды.
Таму знішчыць цябе Бог да самага канца.
7 Вывержа цябе, высяліць з сялібы тваёй,
Вырве як корань з зямлі жывой.
8 Убачаць правядныя і напалохаюцца,
Пра яго пасмяюцца і кажуць:
9 «Вось чалавек, што не прызваў Бога Памагатым сабе,
Але спадзяваўся на мноства багацця свайго і ўмацаваўся ў мітусні сваёй».
10 Я ж як масліна пладавітая ў сялібе Божай,
Спадзяюся на міласэрнасць Божую ў векі вякоў.
11 Буду славіць Цябе век, бо сатварыў мяне, і пацярплю дзеля імя Твайго,
Як дабро вялікае перад прападобнымі Тваімі.