Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 51 Псальмаў, 51 глава

1 Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
2 Калі прыбыў да яго прарок Натан, пасля таго як учыніў ён грэх з Бэтсэбай.
3 Злітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасці Тваёй; і паводле мноства літасцівасці Тваёй зруйнуй правіннасць маю.
4 Яшчэ больш абмый мяне ад правіннасці маёй і ад граху майго ачысці мяне.
5 Бо я прызнаю правіннасць маю, і грэх мой заўсёды перада мною.
6 Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.
7 Вось жа нарадзіўся я ў правіннасці, і ў граху пачала мяне маці мая.
8 Вось жа палюбіў Ты праўду ў сэрцы і патаемна адкрыў Ты мне мудрасць.
9 Пакрапі мяне гізопам — і стану чыстым, памый мяне — і стану бялейшы за снег.
10 Дай мне пачуць пацеху і весялосць, і ўзрадуюцца косці, якія Ты паламаў.
11 Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх, і зруйнуй усе мае правіннасці.
12 Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і моцны дух аднаві ва ўлонні маім.
13 Не адганяй мяне ад Твайго аблічча і Духа Святога Твайго не адбірай у мяне.
14 Вярні мне пацеху збаўлення Твайго і самым руплівым духам узмацуй мяне.
15 Буду вучыць я збачэнцаў з Тваіх дарог, і тады бязбожнікі вернуцца да Цябе.
16 Вызваль мяне ад [віны пралітай] крыві, Божа, Божа збаўлення майго. Хай славіць радасна язык мой справядлівасць Тваю.
17 Госпадзе, адчыні вусны мае, і вусны мае стануць апавяшчаць Тваю хвалу.
18 Але ж не пацяшае Цябе ахвяра, цэласпаленне, калі прынясу яго, Табе не спадабаецца.
19 Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
20 Будзь спагадлівым, Госпадзе, у Сваёй добразычлівасці да Сіёна, каб збудаваліся муры Ерузаліма.
21 Тады прымеш Ты ахвяру справядлівасці, прынашэнні і цэласпаленні; тады буду складаць на ахвяру Табе цялят.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 51 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.