Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 47 Псальмаў, 47 глава

1 Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.
2 Усе народы пляскайце ў далоні, слаўце Бога голасам радасці.
3 Бо Госпад — найвышэйшы, страшны, магутны Валадар над усёй зямлёй.
4 Ён падначальвае нам народы і плямёны пад нашы ногі.
5 Выбраў Ён для нас спадчыну нашу, хвалу Якуба, якога палюбіў.
6 Уваходзіць Бог між радасці і Госпад пры гуку трубы.
7 Спявайце Богу, спявайце. Спявайце Валадару нашаму псальмы.
8 Бо Валадар усёй зямлі — Бог, спявайце ж з мудрасцю.
9 Бог валадарыць над народамі, Бог сядзіць на пасадзе Сваім святым.
10 Князі народаў сышліся з народам Бога Абрагамава, бо шчыты зямныя — у Бога: Ён узвысіўся вельмі высока.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 47 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.