1 Давідаў. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё, што ёсць ува мне, — імя святое Яго.
2 Дабраславі, душа мая, Госпада ды не забывай пра ўсе даброцці Яго.
3 Ён адпускае ўсе твае правіннасці, Ён лечыць усе кволасці твае.
4 Ён адкупае душу тваю ад загубы, Ён вянчае цябе міласэрнасцю і літасцю;
5 Ён напаўняе дабротамі пры жыцці цябе, аднаўляецца, як у арла, маладосць твая.
6 Госпад, што чыніць справядлівасць і суд для ўсіх, хто церпіць крыўду,
7 Ён даў Майсею спазнаць шляхі Свае, сынам Ізраэля — справы Свае.
8 Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вельмі міласэрны.
9 Не бясконца Ён сварыцца ды не вечна будзе гневацца.
10 Не адгаджае нам паводле грахоў нашых і не помсціць нам за правіннасці нашыя.
11 Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
12 Як далёкі ўсход ад захаду, так аддаляе Ён ад нас грахі нашы.
13 Як бацька літуецца над сынамі, так Госпад злітаваўся над тымі, што шануюць Яго.
14 Бо Ён спазнаў стварэнне наша, успомніў, што мы — пыл.
15 Быццам трава дні людскія, чалавек цвіце, як краска палявая,
16 ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.
17 А міласэрнасць жа Госпадава спрадвеку па век над тымі, што шануюць Яго, а справядлівасць Яго — для сыноў сынавых.
18 Для тых, якія трымаюцца запавету Яго і памятаюць прыказанні Яго, каб спаўняць іх.
19 Госпад у небе падрыхтаваў пасад Свой, і валадарыць Ён над усім светам.
20 Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
21 Дабраслаўляйце Госпада, усе магуцці Яго, слугі Яго, якія выконваеце волю Яго.
22 Дабраслаўляйце Госпада, усе справы Яго, і ў кожным месцы Яго валадарання дабраславі, душа мая, Госпада!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 103. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псальмаў, Псальм 103 в переводах:
Псальмаў, Псальм 103, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.