Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў, 59 Псальмаў, 59 глава

1 Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам. Калі Саўл паслаў мужоў, каб сцерагчы дом і забіць яго.
2 Уратуй мяне, Божа мой, ад непрыяцеляў маіх і ад тых, што паўстаюць на мяне, абарані мяне.
3 Уратуй мяне ад тых, што чыняць несправядлівасць, і ад мужоў, крывёю спэцканых, збаў мяне.
4 Бо вось, паставілі пастку на душу маю, кідаюцца на мяне моцныя.
5 Ані злачынства, ані граху на мне няма, Госпадзе; без правіннасці маёй налятаюць і рыхтуюцца [да нападу]. Прабудзіся, выйдзі мне насустрач і паглядзі.
6 І Ты, Госпадзе Божа магуццяў, Бог Ізраэля, абудзіся, каб наведаць усе народы; не будзь літасцівы да ўсіх, што ўчыняюць па-здрадніцку.
7 Яны вяртаюцца ўвечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.
8 Вось, яны выпусцяць голас з вуснаў сваіх, і меч — у вуснах іх: «Хто, — маўляў, — нас пачуе?»
9 Але Ты, Госпадзе, пасмяешся з іх; учыніш ганьбу ўсім народам.
10 Цвярдыня мая, на Цябе зважаю, бо Ты, Божа, — абарона мая.
11 Бог мой, міласэрнасць Яго апярэдзіць мяне. Бог учыніць, што буду я з пагардаю глядзець на непрыяцеляў маіх.
12 Не забівай іх, каб ніколі не забыўся народ мой; расцерушы іх магуццем Тваім і зруйнуй іх, Госпадзе, абаронца мой!
13 Грэх вуснаў іх — слова саміх вуснаў, няхай заблытаюцца яны ў пыхлівасці сваёй. З-за праклёну і хлусні, якія прамаўляюць яны.
14 вынішчы іх у гневе, вынішчы, і не будзе іх; і хай ведаюць, што Бог будзе валадарыць над Якубам да ўскрайкаў зямлі.
15 Яны вяртаюцца увечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.
16 Бадзяюцца яны ў пошуках пажывы; калі ж яны не насыцяцца, дык выюць.
17 А я вось буду спяваць пра Тваю магутнасць і ад рання радавацца Тваёй міласэрнасці, бо стаўся Ты мне абаронай і прыстанішчам у дзень бяды маёй.
18 Цвярдыня мая, Табе буду псальмы спяваць, бо Ты, Божа, — абарона мая, Бог мой, міласэрнасць мая.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 59 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.