Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 59 Псалтыр, 59 глава

1 Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава, калі Саўла быў паслаўшы, і сьцераглі дом ягоны, каб забіць яго.
2 Вывальні мяне ад варагоў маіх, Божа мой; ад паўстаючых на мяне пастаў мяне высака;
3 Вывальні мяне ад ліхадзеяў; ад прагавітых крыві ўратуй мяне.
4 Вось, яны цікуюць на душу маю; зьбіраюцца на мяне дужыя, не за выступ а не за грэх мой, СПАДАРУ;
5 Не за віну маю яны бягуць і гатуюцца. Ушчоль наўпярэймы імне й глянь!
6 Ты, СПАДАРУ, Божа войскаў, Божа Ізраеляў, прачхніся даведацца да ўсіх народаў; ня зьмілуйся над ніякімі бяспраўнымі ізраднікамі. Сэля.
7 Зварачаюцца ўвечары, бурчаць, як сабакі, і кружыняюць навокал места.
8 Там яны зяваюць ратамі сваімі, і мячы ў вуснах іхных, — бо: «Хто пачуе?»
9 Але Ты, СПАДАРУ, пасьмяешся зь іх, пасьмяешся з усіх народаў.
10 З прычыны сілы ягонае я буду зважаць на Цябе, бо Бог горад мой.
11 Бог мой у Сваёй ласцы пярэйме мяне; Бог дасьць імне глядзець на непрыяцеляў маіх.
12 Не забі іх, каб не забыўся люд мой; пахісьні іх сілаю Сваёю і ськінь іх, Спадару, абароньніча наш!
13 Грэх роту іхнага — словы вуснаў іхных; і будуць злоўлены ў гордасьці сваёй, бо праклён а ману яны павядаюць.
14 Зьнішч іх у гневе, зьнішч, каб іх ня было, і будуць ведаць, што Бог радзе ў Якаву аж да канцоў зямлі. Сэля.
15 І зварачаюцца ўвечары, бурчаць, як сабакі, і кружыняюць навокал места.
16 Яны валочацца ежы; калі не пад’ядуць, то наракаюць.
17 Але я буду апяваць магутнасьць Тваю, я буду голасна апяваць нараніцы ласку Тваю; бо Ты быў імне высокім горадам а ўцёкам у дні атугі мае.
18 Сіла мая! Я буду пяваць Табе, бо Ты, Божа, высокі горад мой, Бог ласкі мае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 59 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.