Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 72 Псалтыр, 72 глава

1 Салямонава. Божа, суды Свае дай каралю і справядлівасьць Сваю каралевічу.
2 Няхай судзе люд Твой у справядлівасьці і ўбогіх Тваіх судам.
3 Няхай горы даюць супакой люду і ўзгоркі — справядлівасьць.
4 Няхай ён судзе ўбогіх люду, вывальняе дзеці бедных і мяжджуле ўцісканьніка!
5 І будуць баяцца Цябе, пакуль сонца а пакуль месяц, з роду да роду.
6 Ён зыйдзе, як дождж просьле касьбы, як каплі навадняючыя зямлю.
7 Заквіціць за дзён ягоных справядлівы і шмат супакою, пакуль будзе месяц.
8 І будзе мець дзяржаву ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі.
9 Перад відам ягоным уклякнуць жыхары пустыняў, і злосьнікі ягоныя будуць лізаць пыл.
10 Каралі Таршышу а абтокаў дадуць дань, каралі Шэвы а Сэвы дабліжаць дар.
11 І паклоняцца яму ўсі каралі, усі народы будуць служыць яму;
12 Бо ён вывальне беднага, як тый гукае, убогага, памагатыра нямаючага.
13 Ён будзе мець жаласьць над галечаю а бедным і душы бедных уратуе;
14 Ад уціску а ўсілства адкупляе душы іх, і дарагая кроў іхная ў ваччу ягоным.
15 Будзе жыць, і дадуць яму із золата Шэвы, і будуць маліцца за яго кажначасна, увесь дзень дабраславіць яго.
16 Будзе множасьць збожжа на зямлі, на вярхох гор; будзе хвалявацца, як лес Лібану, садавіна яго, і заквітуць у местах людзі, як кветкі на зямлі.
17 Будзе імя ягонае на векі, перад сонцам будзе трываць імя ягонае. І дабраславяцца ім усі народы, будуць зваць яго шчасьлівым.
18 Дабраславёны СПАДАР Бог, Бог Ізраеляў, Каторы адзін чыніш чудосныя рэчы.
19 І дабраславёнае імя сьці Ягонае на векі; няхай напоўне чэсьць Ягоная ўсю зямлю! Амін а Амін!
20 Скончаны малітвы Давіда Есянка.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 72 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.