Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 50 Псалтыр, 50 глава

1 Псальма Асафова. БОГ, Бог СПАДАР гукаў і прыгукаў зямлю ад усходу сонца аж да заходу.
2 Із Сыёну, супоўнасьці харашыні, Бог зьзяў.
3 Бог наш прыйдзе, Ён не маўчыць: перад Ім цяпло жаручае, навокал Яго вялікая бура.
4 Ён гукае нябёсы згары й зямлю, судзіць люд Свой:
5 «Зьбярыце да Мяне дабрачэсьлівых Маіх, каторыя зрабілі змову з Імною пры аброку».
6 І агалосяць нябёсы справядлівасьць Ягоную, бо Бог — Ён судзьдзя. Сэля.
7 «Слухай, людзе Мой, а Я буду гукаць; Ізраелю! Я буду сьветчыць супроці цябе; Я Бог, Бог твой.
8 Не за аброкі твае я буду ганіць цябе; усепаленьні твае кажначасна перад Імною.
9 Я не вазьму быка з дому твайго ані казлоў з хлева твайго;
10 Бо Мае ўсі зьвяры лесавыя, статак на тысячах горах;
11 Я знаю ўсі птушкі гаравыя, і тыя, што кратаюцца на полю, у Мяне.
12 Калі б Я галадаваў, Я не сказаў бы табе; бо сьвет і ўсе, што на ім, Мае.
13 Ці Я ем мяса валоў альбо п’ю кроў козаў?
14 Абрачы Богу падзяку, і заладзь абятніцы Навышняму,
15 І гукай Мяне ў дзень бяды; Я выбаўлю цябе, і ты ўсьціш Мяне».
16 Але бязбожнаму Бог кажа: «Нашто павядаць табе ўставы Мае і на вусны браць змову Маю?
17 Бо ты ненавідзіш навуку й кідаеш словы Мае за сябе.
18 Як бачыш злодзея, ты прыяеш яму, і з чужаложнікамі дзель твая.
19 Вуснам сваім ты даеш волю на благое, і язык твой пляцець ашуку.
20 Сядзіш і гукаеш на брата свайго, пушчаеш абмову на сына маці свае.
21 Ты гэта рабіў, і Я маўчэў; ты думаў, што Я быў такі, як ты. Я буду ганіць цябе й выкладу гэта перад ачыма тваімі.
22 Зразумейце ж гэта тыя, што забываецеся Бога, каб не парваў Я, і ня будзе каму выбавіць.
23 Хто абракае падзяку, тый сьціць Мяне; хто парадкуе дарогу сваю, таму Я пакажу спасеньне Божае!»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 50 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.