Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр, 38 Псалтыр, 38 глава

1 Псальма Давідава. На ўспамін.
2 СПАДАРУ! ня ў гневе Сваім гань мяне, у шпаркосьці Сваёй не казьнер мяне;
3 Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
4 Няма цэлага месца ў целе маім ад абурэньня Твайго, няма супакою ў касьцёх маіх ад грэху майго;
5 Бо бяспраўі мае перайшлі галаву маю; як цяжар цяжкі, яны цяжшыя за мяне.
6 Сьмярдзяць і цякуць раны мае ад дурноты мае.
7 Я сусім чыста загбаўшыся а згорбіўшыся, увесь дзень хаджу хмарны;
8 Бо лядзьве мае напоўнены запаленьням, і няма цэлага месца ў целе маім.
9 Я сусім чыста высілены а разьбіты, я крычэў ад парушэньня сэрца свайго.
10 Спадару! перад Табою ўсі зычэньні мае, і ўздых мой ад цябе не схаваны.
11 Сэрца мае вельма б’ецца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятліні аччу маіх і тае няма ў мяне.
12 Любовыя мае а прыяцелі мае сьцерагуцца болькі мае, і сваякі мае стаяць здалеку.
13 І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень.
14 Але я, як глухі, ня чую, як немы, што не адчыняе роту свайго.
15 І стаўся я, як муж, што ня чуе, і няма ў вуснах ягоных ганеньня.
16 Бо на Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся; Ты адкажаш, Спадару, Божа мой.
17 Бо сказаў я: «Каб не весяліліся зь мяне, як пахісьнецца нага мая; яны вяльмуюцца над імною»;
18 Бо я гатоў кульгаць, і боль мой перад імною кажначасна.
19 Бяспраўе свае я прызнаю, я ў клопаце з прычыны грэху свайго.
20 Непрыяцелі мае жывы й дужэюць, і чысьленыя тыя, што невавідзяць мяне крыўдна.
21 Тыя, што адплачуюць імне благім за добрае, ненавідзяць мяне з тае прычыны, што я імкнуўся да дабра.
22 Не пакідай мяне, СПАДАРУ, Божа, не здаляйся ад мяне.
23 Пабарзьдзі на помач імне, СПАДАРУ, спасеньне мае!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 38 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.