Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 38 Псалтыр, 38 глава

1 Кіраўніку хору, Ідуфуму. Псалом Давіда.
2 Я сказаў: «Буду зважаць на шляхі мае, каб не зграшыць языком маім». Я паставіў ахову вуснам маім, калі грэшнік стаў перада мною.
3 Анямеў я, і ўпакорыўся, і нават пра добрае маўчаў, і боль мой аднавіўся.
4 Сэрца маё ўва мне сагрэлася, і ў думках маіх агонь запалаў, і я сказаў языком маім:
5 «Дай мне, Госпадзе, пазнаць мой канец і лік дзён маіх — які ён, — каб я ведаў, колькі мне засталося».
6 Вось Ты адмераў пядзямі дні мае, і істота мая як нішто перад Табою: насамрэч марнасьць усё, кожны жывы чалавек.
7 Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід, дарэмна мітусіцца, зьбірае скарбы і ня ведае, для каго зьбірае іх.
8 І цяпер хто мой чаканы? Ці ня Госпад? І істота мая ад Цябе ёсьць.
9 Выбаў мяне ад усіх беззаконьняў маіх: Ты аддаў мяне бяздумнаму на зьдзек.
10 Я анямеў і вуснаў маіх не раскрываў, бо гэта Ты так учыніў.
11 Адхілі ад мяне ўдары Твае, бо гіну ад моцы рукі Тваёй.
12 Дакорамі за правіны Ты выпраўляў чалавека і скрышыў, быццам павуціньне, душу яго. Насамрэч дарэмна мітусіцца кожны чалавек.
13 Пачуй, Госпадзе, малітву маю і просьбу маю, зьвярні ўвагу на сьлёзы мае; не маўчы, бо я прыхадзень у Цябе і паломнік, як і ўсе бацькі мае.
14 Дай палёгку мне, каб я адпачыў перш, як мне адысьці, і ўжо ня будзе мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 38 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.