Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 56 Псалтыр, 56 глава

1 Кіраўніку хору. «Не загубі». Песьня Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
2 Зьмілуйся нада мною, Божа, зьмілуйся нада мною, бо Табе даверылася душа мая, і на цень крылаў Тваіх спадзявацца буду, пакуль не міне беззаконьне.
3 Буду клікаць Бога Усявышняга, Бога, які дабро мне чыніў.
4 Ён паслаў з неба дапамогу і выратаваў мяне, аддаў на ганьбу тых, што тапталі мяне. Бог паслаў міласьць сваю і праўду сваю
5 і выратаваў душу маю спасярод ільвянятаў. Я лёг спаць устрывожаны. Сыны людзкія: зубы іх — дзіды і стрэлы, а язык — востры меч.
6 Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — слава Твая!
7 Яны нарыхтавалі сеці для ног маіх і прыціснулі душу маю; выкапалі дол перада мною і самі ўпалі ў яго.
8 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і граць у славе маёй.
9 Устань, слава мая, устаньце, ліра і гусьлі! Я ўстану рана.
10 Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, сярод людзей; буду апяваць Цябе сярод народаў,
11 бо ўзьвялічылася міласьць Твая да нябёсаў і праўда Твая — да хмараў.
12 Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — слава Твая!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 56 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.