1 Псалом Давіда, што сьпяваў Госпаду з прычыны справы Хуса, сына Яменеевага.
2 Госпадзе, Божа мой, на Цябе ўсклаў я надзею: ратуй мяне ад усіх, што перасьледуюць мяне, і збаў мяне,
3 каб часам хто, як леў, не схапіў душу маю, калі ня стане нікога, хто вызваліў бы, ані хто ўратаваў бы мяне.
4 Госпадзе, Божа мой, калі я што зрабіў, калі ёсьць няправеднасьць у руках маіх,
5 калі я адплаціў злом тым, што чыняць мне зло, то хай зьняможаны паду ад ворагаў маіх,
6 хай вораг перасьледуе душу маю і схопіць яе, хай жыцьцё маё затопча ў зямлю, а славу маю аберне ў пыл.
7 Устань, Госпадзе, у гневе Тваім, узьнясіся над межамі ворагаў Тваіх. Уздыміся, Госпадзе, Божа мой, згодна з запаветам, які Ты ўстанавіў,
8 і збор людзей стане вакол Цябе, а Ты над імі ўзыдзі на вышыню!
9 Госпад будзе судзіць народы. Судзі мяне, Госпадзе, паводле праведнасьці маёй і нявіннасьці маёй, што ўва мне.
10 Хай сунімецца злосьць грэшнікаў, а праведніка павядзеш Ты, Божа, што выпрабоўваеш сэрцы і нутро.
11 Праўдзівая дапамога мая ад Бога, які ратуе праведных сэрцам.
12 Бог — судзьдзя справядлівы, і магутны, і доўгацярплівы, Ён не палае гневам штодня.
13 Калі не навернецеся, Ён пачысьціць меч свой; Ён нацягнуў лук свой, і падрыхтаваў яго,
14 і нарыхтаваў у ім прыладу сьмерці, стрэлы свае вогненнымі зрабіў.
15 Вось чалавек занядужаў няправеднасьцю, зацяжараў злосьцю і нарадзіў беззаконьне.
16 Капаў ён роў, выкапаў яго і сам упадзе ў яму, якую выкапаў.
17 Злосьць яго на галаву яго абернецца, а няправеднасьць яго спадзе на цемя яму.
18 Буду дзякаваць Госпаду за Яго справядлівасьць, буду апяваць імя Госпада Усявышняга.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 7 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.