Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 108 Псалтыр, 108 глава

1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Божа, не замоўчвай усхваленьня майго!
2 Бо вось вусны грэшніка і вусны хітрага раскрыліся супраць мяне, гаварылі на мяне языком хлусьлівым,
3 і атачылі мяне словамі нянавісьці, і напалі на мяне без прычыны.
4 Замест таго каб любіць мяне, яны ўзьвялі паклёп на мяне — а я маліўся.
5 І плацілі мне злом за дабро і нянавісьцю за любоў маю.
6 Пастаў над ім грэшніка, і хай д’ябал стане праваруч яго.
7 Калі стане судзіцца, хай будзе асуджаны і грэхам хай будзе малітва яго.
8 Хай дні яго будуць кароткія, а годнасьць яго хай зойме іншы.
9 Хай сыны яго стануць сіротамі, а жонка яго ўдавою.
10 Хай дзеці яго туляюцца бяздомныя і жабруюць, хай выганяць іх з дамоў іх.
11 Хай ліхвяр спагоніць з яго ўсё, што ён мае, і хай чужыя абрабуюць дабытак яго.
12 Хай ня мае ён заступніка, хай ня будзе міласэрнага для сіротаў яго.
13 Хай будуць выгубленыя дзеці яго, хай згіне імя яго ў адным пакаленьні.
14 Хай прыгадаецца перад Госпадам беззаконьне бацькоў яго, і грэх маці яго хай ня будзе загладжаны:
15 хай будуць яны заўсёды перад Госпадам; і хай згіне з зямлі памяць пра іх
16 за тое, што ён забываўся чыніць міласьць і перасьледаваў чалавека беднага, і ўбогага, і чалавека з параненым сэрцам, каб умярцьвіць яго.
17 І палюбіў ён праклён, дык ён спадзе на яго; і не захацеў блаславеньня, дык яно адымецца ад яго.
18 І апрануўся ён у праклён, як у вопратку, і праклён увайшоў у нутро яго, быццам вада і як алей у косьці яго.
19 Хай будзе ён яму вопраткай, у якую адзяецца, і поясам, якім заўсёды падпярэзваецца.
20 Такая доля чакае тых, што ўзводзяць паклёп на мяне перад Госпадам і гавораць дрэннае супраць душы маёй.
21 А Ты, Госпадзе, Госпадзе, паступі са мною міласьціва дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая.
22 Ратуй мяне, бо я бедны і ўбогі і сэрца маё ўстрывожылася ўва мне.
23 Я гіну, як цень на схіле дня; страсаюць мяне, быццам саранчу.
24 Калені мае саслаблі ад посту, і без алею цела маё зьмянілася.
25 І стаў я для іх сьмяхоцьцем: бачылі яны мяне, ківалі галовамі.
26 Дапамажы мне, Госпадзе, Божа мой, і збаў мяне ў міласэрнасьці Тваёй:
27 хай ведаюць, што гэта Твая рука і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
28 Будуць яны праклінаць, а Ты блаславі: хай засаромеюцца тыя, што паўстаюць на мяне, а слуга Твой хай узрадуецца.
29 Хай тыя, што ўзводзяць паклёп на мяне, апрануцца ў ганьбу, хай пакрыюцца сорамам сваім, быццам накідкай.
30 Я буду на ўвесь голас дзякаваць Госпаду вуснамі маімі і сярод мноства людзей буду ўсхваляць Яго,
31 бо Ён стаў праваруч убогага, каб ратаваць ад напасьнікаў душу маю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 108 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.