Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 131 Псалтыр, 131 глава

1 Песьня ўзыходжаньняў. Прыгадай, Госпадзе, Давіда і ўсю лагоднасьць яго,
2 як ён кляўся Госпаду, прысягаў Богу Якуба:
3 «Не ўвайду да памяшканьня дому майго, не ўзыду на пасьцель ложа майго,
4 ня дам сну вачам маім, і дрымоты павекам маім, і спачыну скроням маім,
5 пакуль не знайду месца Госпаду, памяшканьня Богу Якуба!»
6 Вось мы чулі пра Яго ў Эўфраце, знайшлі Яго на лясных раўнінах;
7 увойдзем у памяшканьні Яго, паклонімся месцу, дзе стаялі ногі Яго.
8 Устань, Госпадзе, ідзі на месца спачынку Твайго, Ты і ківот сьвятасьці Тваёй.
9 Сьвятары Твае апрануцца ў справядлівасьць, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.
10 З увагі на Давіда, слугу Твайго, не адхіляй твару памазаньніка Твайго.
11 Кляўся Госпад Давіду праўдаю і не адступіцца ад яе: «Ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на пасадзе тваім.
12 Калі сыны твае захаваюць саюз Мой і гэтыя сьведчаньні Мае, якіх Я іх навучу, дык і іх сыны будуць сядзець на пасадзе тваім давеку».
13 Бо Госпад выбраў Сыён, пажадаў мець яго сабе за сялібу:
14 «Вось дзе Мой спачынак на век вякоў, тут пасялюся, бо Я ўпадабаў яго;
15 дабыткі яго шчодра пабласлаўлю, бедных яго насычу хлебам;
16 сьвятароў яго апрану ў збаўленьне, і сьвятыя яго радасьцю ўзрадуюцца.
17 Там Я ўздыму рог Давіду: Я падрыхтаваў сьветач памазаньніку Майму,
18 ворагаў яго пакрыю сорамам, а на ім закрасуе сьвятасьць Мая».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 131 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.