Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 25 Псалтыр, 25 глава

1 Псалом Давіда. Судзі мяне, Госпадзе, бо я ў незласьлівасьці маёй хадзіў і, усклаўшы надзею на Госпада, не саслабну.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, правер мяне, распалі нутро маё і сэрца маё.
3 Бо міласэрнасьць Твая перад маімі вачыма, і я ўпадабаў праўду Тваю.
4 Не сядзеў я на марнаслоўным сходзе і з парушальнікамі закону не пайду.
5 Я ўзьненавідзеў зборышча злыдняў і з бязбожнымі ня сяду.
6 Памыю між нявіннымі рукі мае і абыду вакол ахвярнік Твой, Госпадзе,
7 каб пачуць голас хвалы і расказаць пра ўсе цуды Твае.
8 Госпадзе, я палюбіў красу дому Твайго і месца прабываньня славы Тваёй.
9 Не загубі душы маёй з бязбожнымі і жыцьця майго з людзьмі крыві,
10 у чыіх руках беззаконьні: правая рука іх поўная хабараў.
11 Я ж хадзіў у незласьлівасьці маёй: збаў мяне і зьмілуйся нада мною.
12 Нага мая стаіць на правым шляху: на зборах буду бласлаўляць Цябе, Госпадзе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 25 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.