Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 41 Псалтыр, 41 глава

1 Кіраўніку хору. Навука. Сыном Карэевым.
2 Як тужыць алень па водных крыніцах, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа.
3 Душа мая сасьмягла па Богу жывым: калі ж прыйду і яўлюся перад абліччам Бога?
4 Сьлёзы мае сталі для мяне хлебам удзень і ўночы, калі мне штодня казалі: «Дзе Бог твой?»
5 Я прыгадаў гэта і выліў душу маю перад сабою, што вось пайду да месца дзівоснай сядзібы, да дому Божага, з голасам радасьці і падзякі пад гоман сьвяточнай грамады.
6 Чаму ты сумная, душа мая, чаму трывожыш мяне? Спадзявайся на Бога, бо я буду дзякаваць Яму: Ён — збаўленьне аблічча майго і Бог мой.
7 Душа мая ўстрывожылася ўва мне, дзеля гэтага я прыгадаю Цябе з зямлі Ярданскай і Гэрмонскай, з малой гары.
8 Бездань кліча бездань пад грымоты Тваіх вадаспадаў: усе Твае плыні і хвалі хлынулі на мяне.
9 Удзень Госпад пашле міласьць сваю, а ўночы песьня Яму ад мяне, малітва да Бога жыцьця майго.
10 Скажу Богу: «Ты мой заступнік: чаму Ты забыў мяне? Чаму хаджу сумны ў той час, як вораг прыгнятае мяне?»
11 Крышачы косьці мае, мучыцелі мае ганьбілі мяне, кожны дзень казалі мне: «Дзе Бог твой?»
12 Чаму ты сумная, душа мая, чаму трывожыш мяне? Спадзявайся на Бога, бо я буду дзякаваць Яму: Ён збаўленьне аблічча майго і Бог мой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 41 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.