Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 79 Псалтыр, 79 глава

1 Кіраўніку хору. Пра тых, што маюць перамяніцца. Псалом Асафа.
2 Ты, што пасеш Ізраіля, слухай; што вядзеш, быццам авечак, Язэпа, што сядзіш на хэрувімах, зьявіся
3 перад Ахрэмам, і Бэньямінам, і Манасіем, уздымі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас.
4 Вярні нас, Божа, і яві нам зьзяньне твару Твайго — і збавімся.
5 Госпадзе, Божа сілаў, як доўга будзеш гневацца на малітву слугаў Тваіх,
6 карміць нас сьлёзным хлебам і паіць нас у меру сьлязамі?
7 Ты паставіў нас наперакор суседзям нашым, і нашыя ворагі насьміхаліся з нас.
8 Госпадзе, Божа сілаў, вярні нас і дай зазьзяць твару Твайму — і збавімся.
9 З Ягіпту Ты перасадзіў вінаград, прагнаў народы, насадзіў яго.
10 Ты падрыхтаваў дарогу перад ім і насадзіў карані яго, і ён напоўніў зямлю.
11 Цень яго пакрыў горы, а галіны яго — кедры Божыя;
12 распасьцёр ён галіны свае да мора і да рэк парасткі свае.
13 Чаму Ты разбурыў яго агароджу, і ўсе, што праходзяць дарогаю, абрываюць яго?
14 Дзік з лесу падкапаў яго, і адзінец дзікі абгрыз яго.
15 Павярніся, Божа сілаў, і зірні з неба, і глянь, і наведай вінаграднік гэты,
16 і захавай тое, што насадзіла правіца Твая; глянь і на сына чалавечага, якога Ты ўмацаваў для сябе.
17 Ён спалены агнём і разрыты: згінуць яны ад пагрозы твару Твайго!
18 Хай рука Твая будзе над мужам Тваёй правіцы і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для сябе.
19 А мы не адступім ад Цябе: ажыві нас, і будзем клікаць імя Тваё.
20 Госпадзе, Божа сілаў, вярні нас і яві нам зьзяньне твару Твайго — і збавімся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 79 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.